Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці ўрагану: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці ўрагану»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.
Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Маці ўрагану — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці ўрагану», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пястжэцкі. Княжа?! Чаму?!

Радзівіл. А яны ўсе, ці ве-ве-ведаеце, думаюць, што здрада ду-дужа выгаднае рамяство. А здрада рамяство яшчэ й дужа небяспечнае.

Поп. Ды за што? Што я такое? (Паверыў.) Княжа! Кня-а-а-ажа! “Памяні, госпадзі, цара Давіда і ўсю рахманасць яго”. Ай! А-а-а-ай! Княжа, залаценькі, ручкі... ножкі... Я Надзею... Я Вашчылу параніў.

Радзівіл (вязням). Пацешцеся перад смерцю, бо літасці маёй вам не будзе.

Поп (лямантуе). А-а-а! Княжа! Княжа! (Страшна.) З глыбіні пекла клічу! (1 раптам выпрастаўся.) Хаця якім коштам апраўдацца хочаш? Маёй шкурай?! Шкада мне, шкада. Цьху на цябе, гліста! Шкада-а.

Папавыцягнулі.

Радзівіл. А па гэ-гэтых ту-тут зараз – чын пахавання. Жывым – экценню па мёртвых. Папоў! Усе туды! Цялецкі! Каб да адчаю давесці, каб трэсліся ад жаху! Тут! Яшчэ жывых! I ўставайце. Збірайцеся.

Пайшоў з астатнімі аксамітнікамі. Антох падымае людзей і ў страшным маўчанні спрабуе пастроіць іх, і гэта яму сяк-так удаецца. Тых, хто падае, зламаны катаваннямі, трымаюць пад рукі. I тут далятаюць звонку змрочныя галасы пахавальнага чыну.

Экцення аб памерлых

“Злітуйся з нас, Божа, па вялікай літасці Тваёй, малімцеся, пачуй нас і памілуй.

Яшчэ молімся пра ўспакаенне душ заснулых (усопшых) рабоў Божыіх... (Тыя, каго ўспамінаюць, ускідваюць галовы або апускаюць іх.) Івана... Васіля... Лаўрэна... Пакі Васіля... Анцівоха... (Поп Антох хрысціцца.) Навума... Захарыі... Хвёдара... Восіпа... Кузьмі,.. Курылы... Атрохіма... Пакі Кузьмы... Ігната... Міхайлы... Пракопа... I пакі – пакі дваіх Васілёў і шасцёх Іваноў і о ежэ прасціцеся ім усякаму граху вольнаму жэ і нявольнаму, яка да пан Бог учыніць, душы іхнія там, дзе праведныя ўспакаяюцца”.

Антох. Хадзем, людзі. Гэты чалавек жадае зрабіць усё, каб давесці нас да адчаю.

Лаўрэн. Страшна.

Нехта ў натоўпе заплакаў.

Антох (уздыхнуў). Страшна. Але для радзімы нашай разадранай, для нас, пашматаных і змучаных, – суцяшэнне.

Вядуць экценню галасы:

“Літасці Божыя царства нябеснага і пакідання грахоў іх, у Хрыста, бессмяротнага Цара і Бога нашага просім. Яка Ты ёсць уваскрасеніе і жывот і спакой заснулых (усопшых) раб Тваіх, Хрысце, Божа наш і Табе славу ўссылаем са безначальным Тваім Айцом і Прасвятым і добрым і жыватворным Тваім Духам, ныня і прыснам і ў вякі вякоў. Аман”.

Антох. Пяюць. Просяць, каб дараваў нам усякае саграшэнне, вольнае і нявольнае. Каб убачылі мы святло боскай любові, – мы, усімі на свеце пазбаўленыя яе, – а ўсе, што застаюцца на зямлі, атрымалі суцяшэнне. Ідзем, нясем ім святло.

Усеідуць да сходаў. Антохціха і вагома кажа ў натоўп.

Гэта князю адпяванне будзе страшнае. Бо не зрабіў ён нічога добрага на зямлі. То хай ён слухае. I вы там слухайце, наверсе. Разлічвалі вы, мучыцелі, на іншае, а тут... тут заспакаенне. Цярзанні спыняцца, мукі скончацца. Яны – не вечныя... Не вечныя.

Карціна дзевятая

26 лютага 1744 года. Плошча перад замкам. Налева і направа будынкі з галерэямі, на якія вядуць сходы. Між будынкаў каменны мур. У левым доме – дзверы ў сутарэнне. Ля правага дома, у муры, дзверы, якія вядуць на арэну. Такім чынам, асуджаныя павінны прайсці сцэну злева направа, каб трапіць тымі дзвярыма на месца пакарання смерцю.

З-за мура відаць верхавіны дрэў і вярхі шыбеніц.

На галерэі і сходах ля левага дома – народ. У натоўпе Яўхім Хмыз, Магда, Ілья Карпач, Агна Вецер, пісар Бачко. На больш багатай галерэі справа – члены суда, Радзівіл, Каршук, Цялецкіі іншыя. Грай крумкачоў і варон. Павялі з сутарэння асуджаных. Вядуць Капітан Аддзялу Гран Мушкецёраўі Пястжэцкі з салдатамі.

Капітан (паказвае Лаўрэну). Глядзець. Унь на дрэве, на круку, вісіць поп Бяссовітц. Хе-хе, дэр Бірнбаўм... Як ігруша. I вашым так.

Лаўрэн. Во каб гэта на кожным беларускім дрэве ды па такім хрукце.

Карпач. Ты што народ ганьбіш? Нібы ў нас на кожнае наша дрэва па гэткай сволачы хопіць.

Лаўрэн. Суседзям у арэнду аддамо. Для іхніх.

Антох. Чым табе дрэвы беларускія правініліся?

Лаўрэн. Нічога. Дзеля такога свята адзін дзень пацерпяць.

Антох. Не, не дам паскудзіць гэтай навалачы й дыму ад нашых дрэў.

Радзівіл (спакойна). Кончыць. Мы яму пакажам і дрэвы і дым ад іх. Чытай, Цялецкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці ўрагану»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці ўрагану» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці ўрагану»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці ўрагану» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x