Фаўст
Мефістофель (сам сабе)
Ну вось, падсек цябе ўжо я!
Фаўст
Не спакушай жа, дух паганы,
Не развярэджвай, д’ябал, раны,
Не трэба мне падступныя парады,—
Яны распальваюць агонь пажады.
Мефістофель
Дзяўчына думае цяпер,
Што ўцёк падступны кавалер…
Фаўст
Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў,
Забыць яе, пакінуць — не змагу я.
Зайздрошчу целу госпада Хрыста,—
Яго ж на споведзі яна цалуе.
Мефістофель
І я зайздросціў, гледзячы на вас,
Калі між ружаў ты блізнятак пас. {66} 66 Калі між ружаў ты блізнятак пас. — Вобраз жаночых грудзей, запазычаны з Саламонавай «Найвышэйшай песні» — сказана з пошлым намёкам.
Фаўст
Мефістофель
Смех з такога гневу!
Сам бог, ствараючы Адама й Еву,
Чыніў святую справу першы,
Хвілінку вольную займеўшы!
Хадзем! Чаго разводзіць нам нуду,
Я ж у пакой да Грэтхен павяду,
Не на пагібель, не на кару.
Фаўст
У палкіх пацалунках — рай!
О, на грудзях яе памерці дай!
Я не забыў пакут яе, сустрэцца мару.
Ці ж не пачвара я, дурны, няўдалы,
Ці не ўцякач, які пакінуў дом
І горнай рэчкай падае на скалы
Ды мчыць далей да прорвы, напралом?
А там унізе, недзе, у даліне,
У хатцы, мілае дзіця — яна
Ў турботах хатніх не спачыне,
У свет малы замкнутая, адна.
Няўжо таго было мне мала,
Што, божы нелюб, я хапаў
Рукамі скалы як папала,
І іх крышыў, і разбіваў?
Я на спакой яе наклікаў хмары,
Ты ж, пекла, прагнула ахвяры!
Але, што нам наканавана, — не міне!
Дык скараці мне, д’ябал, час жуды,
Хай лёс яе спасцігне і мяне,
Каб разам знікнуць назаўжды.
Мефістофель
Ён зноў гарыць, ён зноў палае!
Ідзі, ідзі ж суцеш яе, дурны.
Дзе недарэка выйсця добрага не мае,
Там горнецца адразу да труны.
Смялей! Адкінь адчай і горды гнеў —
Ля чорта сам ты трохі ссатанеў.
Бяда, калі ўжо чорт пачне тужыць,
Тады няма чаго і жыць.
Пакой Грэтхен {67} 67 Сцэна напісана да 1775 г.
Грэтхен (адна, за калаўроткам)
У сэрцы боль,
Запал пагас,
Не вернецца
Шчаслівы час.
Спакой мінуў —
І мне труна,
Агоркнуў свет —
І я адна.
Душу маю
Азмрочыў сум,
Завяла я
Ад горкіх дум.
У сэрцы боль,
Запал пагас,
Не вернецца
Шчаслівы час.
Каб да мяне
Прыйсці ён мог,
Як выбегла б
Я на парог,
Яго хада
І моц плячэй,
Яго ўладарны
Бляск вачэй.
Яго — і голас,
І далонь,
І вуснаў — ах!
Святы агонь!
У сэрцы боль,
Запал пагас,
Не вернецца
Шчаслівы час.
Жаль грудзі рве —
Больш не ўтрываць:
О, каб магла
Яго ўтрымаць.
І цалаваць
Усё жыццё,
З любоўю — ў смерць,
У небыццё!
Сад Марты {68} 68 Сцэна напісана да 1775 г. У ёй адлюстравана пантэістычная споведзь юнага Гётэ эпохі «буры і націску».
Маргарыта. Фаўст.
Маргарыта
Фаўст
Маргарыта
Скажы, як ставішся да бога?
За добрую тваю душу
Мяне ўвесь час грызе трывога.
Фаўст
Пакінь, дзіця, маё ты знаеш пачуццё,
Я за яго гатоў аддаць жыццё,
Не ганячы царквы і неба.
Маргарыта
Нядобра так, нам верыць трэба!
Фаўст
Маргарыта
Ну, як цябе пераканаць!
Дары святыя трэба шанаваць.
Фаўст
Маргарыта
Трэба іх прымаць.
Не молішся, не ходзіш ты да мшы —
Ці маеш веру ты ў душы?
Фаўст
Каханая, не сустракаў такога,
Каб хто сказаў: «Я веру ў бога».
Спытайся ў мудраца
Ці ў дабрачыннага айца —
Адказам будзе смех.
Маргарыта
Фаўст
Анёлак, зразумей мяне!
Хто назаве яго,
Хто прызаве яго,
Хто скажа: «У яго я веру»?
Або адкрыта,
Зусім адкрыта
Прызнае: «Не, не веру»?
Усемагутны,
Усеўладны
Ці ж не акрые ласкай
Цябе, мяне, сябе?
Над намі ці ж не купал неба?
Ці ж пад нагамі не зямля?
Ці ж зоркі мякка і лагодна
Не мчаць у высі, высі, высі?
Ці ж не гляджу ў аблічча я табе,
Ці ж гэта ўсё не пранікае
У галаву, ў душу табе,
Ці не лунае ў вечнай таямніцы
Нябачна, бачна навакол цябе?
Напоўні шчодра гэтым сэрца!
Як адчуванне шчасцем адзавецца,
То называй яго, як хочаш!
Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам!
А я не маю назвы!
Я пачуццём жыву;
Бо назва — гук і дым,
Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.
Читать дальше