Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

225

На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны . — Тайгет — горны хрыбет у Лаконіі.

226

Знак Аяксавы . — На шчыце Аякса , сябра Ахіла, героя траянскай вайны, быў паказаны дракон.

227

Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі .— Міфічныя правадыры войска аргавян, героі паходу супраць Фіваў.

228

Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён…Дэіфоба ( Дэйфабус ) — брат Парыса, сын траянскага цара Прыама. Паводле легенды, пасля смерці Парыса ён ажаніўся з Аленай. Загінуў пакутніцкай смерцю ад рукі Менелая…

229

О, дзе ты, Піфаніса…Піфаніса (Піфія) — імя дэльфійскай вяшчункі.

230

Я ў першым твары нарабіла ліха…/…і ў чацвёртым . — Паводле міфаў, Алена мела некалькі жыццяў: у першым жыцці ( твары ) яна была жонкай Менелая, у другім — была адначасова ў Троі і ў Егіпце, у трэцім — выйшла замуж пасля смерці за Ахіла, цяпер яна ў чацвёртым — вярнулася з Аіда.

231

Нам дапамог скарыць Пілос.Пілос — горад у Месеніі.

232

Карынфа берагі…/Дару нарману Аргаліду. — Фаўст звяртаецца да германцаў, французаў (франк), саксаў (англічан) і нарманаў; у феадальных княствах, заснаваных у Грэцыі крыжакамі, рыцарскія маёнткі былі падзелены паміж прадстаўнікамі пералічаных народаў.

233

Калі ў чароце на Эўроце,/Як лебядзёўна, ў свет пайшла. — Паводле аднаго з міфаў, Алена выйшла з яйка, аплодненага лебедзем-Зеўсам.

234

Песняў Махі пра сына.Маха (Мая) — міфічная грэчаская плеяда, німфа гор, маці Гермеса.

235

Эўфарыён — сын Фаўста і Алены (паводле міфа — Алены і Ахіла). Рысы Эўфарыёна навеяны асобай Байрана, які загінуў, прымаючы ўдзел у вызваленчай вайне грэчаскага народа.

236

Я ў Пелопса стаю . — Пелопс — паводле грэчаскай міфалогіі, унук Зеўса і ўладар Пелапанеса.

237

На палях асфадэльных . — Паводле грэчаскага міфа, шырокі луг у падземным царстве, на якім расце падобная на лілею кветка асфадэліі, сімвал неўрадлівай зямлі.

238

Следам хеўра казланогіх і… Сіленій . — Сіленій — настаўнік Вакха, бога віна; меў асла, які сваім крыкам палохаў нават і веліканаў.

239

Напісана ў 1830–1831 гг.

240

Юнона — рымскае імя багіні Геры.

241

Адкрыў апостал Павел для людзей . — Пасланне св. Паўла да эфесянаў, 6, 12: «Бо наша змаганне не супраць крыві і плоці, а супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць светаўпраўцаў цэлага свету цемры, супраць духаў злосці паднябесных».

242

«Зямныя царствы ўсе і веліч іх» . — Цытата з Евангелля паводле Мацвея, дзе расказваецца, як д’ябал спакушаў Хрыста.

243

Брыда! Тыран Сарданапал!Сарданапал — легендарны асірыйскі цар Ашурбаніпал (668–626 да н. э.), які любіў раскошу.

244

Як Пітэр Сквенц, я сёння склікаў…Пітэр Сквенц — персанаж з шэкспіраўскага «Сна ў летнюю ноч».

245

Уваходзяць Трое Дужых . — Вобразы Трох Дужых запазычаны з біблейскай «Другой кнігі царстваў», дзе называюцца героі войска Давіда (Кн. царстваў, 11, 23, 8).

246

Твой прыяцель — нурсійскі некрамант.Нурсійскі некрамант — прыдуманы Гётэ персанаж. Некрамант — варажбіт, які выклікае душы мёртвых і выпытвае ад іх усё, што хоча ведаць. Нурсія — горад у Сярэдняй Італіі.

247

Некаторыя сцэны былі напісаны ў 1798–1800 гг. Канчатковая рэдакцыя — у 1830 г.

248

Меў добры сад і Навуфей. — У бібліі расказваецца пра тое, як Самарыйскі цар Ахаў пры ўдзеле сваёй жонкі Іезавелі адабраў вінаграднік у Навуфея, які адмовіўся прадаць яго.

249

Лемуры — замагільныя здані, якія, паводле павер’яў, блукаюць каля магіл.

250

Крылатая Псіхея — увасабленне душы ў грэка-рымскіх міфах.

251

Pater Ecstaticus ( лац .) — айцец экзальтаваны, Pater Profundus ( лац .) — айцец паглыблены, Pater Seraphicus ( лац .) — айцец анёлападобны. Гётэ дае замест імёнаў святых пустэльнікаў-анахарэтаў толькі іх тытулы: пустэльнікі ў творы з’яўляюцца толькі каментарыем да думкі аўтара — прасвятленне праз чыстую любоў.

252

Doctor Marianus ( лац .) — «марыінскі доктар», аскет, заглыблены ў сузіранне дзевы Марыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x