Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

105

Пурыст — «захавальнік чысціні», прыхільнік псеўдакласіцызму.

106

Флюгер . — Пад Флюгерам розныя каментатары разумеюць графа Фрыдрыха Леапольда Штольберга і кампазітара Ёгана Фрыдрыха Рэйхарта (1752–1814).

107

Генінгс . — Аўгуст Генінгс (1746–1826) — пісьменнік і выдавец, літаратурны праціўнік Гётэ і Шылера.

108

Музагет . — «Правадыр муз», мянушка Апалона — назва альманаха, які выдаваўся Генінгсам.

109

Ci-devant геній часу . — Генінгс выдаваў часопіс «Геній часу», у якім выступаў супраць «чужой духу хрысціянства» класічнай эстэтыкі Гётэ і Шылера і супраць іх «Ксеній».

110

Журавель — Ёган Каспар Лафатэр (1741–1801), з якім Гётэ спачатку быў у дружбе, а пасля парваў адносіны, таму што Лафатэр падупаў уплывам ханжаскай набожнасці.

111

Дзіця свету — сам Гётэ; чалавек без псеўданавуковых прымхаў.

112

Дагматык — паслядоўнік дакантаўскай метафізікі, які разглядаў з’явы як ізаляваныя адна ад адной і нязменныя.

113

Ідэаліст — нямецкі філосаф Ёган Готліб Фіхтэ (1762–1814), які, зыходзячы з прымата ідэі, разглядаў рэальны свет як эманацыю свайго «я».

114

Рэаліст — філосаф-эмпірык, які лічыць рэальным толькі тое, што ён можа ўспрымаць праз адчуванне.

115

Супернатураліст — філосаф, які прызнае існаванне надпачуццёвага свету, надпрыродных сіл, недасягальных чалавеку. Маецца на ўвазе Фрыдрых Генрых Якобі (1743–1819).

116

Скептык — паслядоўнік філосафа-агностыка Давіда Юма (1711–1776). Скептык адмаўляе «скарб», г. зн. сапраўднае пазнанне наогул. У яго застаецца толькі вера ў чорта і сумненне.

117

Няўвішныя — маюцца на ўвазе бездапаможныя палітыкі, французскія эмігранты.

118

Вандроўныя агеньчыкі — падразумяваюцца французскія арыстакраты, якія ўцяклі ў час рэвалюцыі ў Германію, розныя выскачкі.

119

Знічка — дэмагог, звергнутая палітычная зорка.

120

Масіўныя — відаць, рэвалюцыйныя масы, якія хочуць змесці названых вышэй палітыкаў і філосафаў; стаўленне Гётэ да масіўных — негатыўнае.

121

Сцэна напісана прыблізна ў 1772 г.

122

Сцэна напісана да 1775 г.

123

Першы варыянт сцэны быў напісаны ў прозе («Прафаўст») пасля 1772 г. У вершаванай форме ўпершыню надрукаваны ў 1808 г.

124

Шлюха маці мая . — Песня з нямецкай народнай казкі пра злую мачаху.

125

Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон…/Нібы адчулі самі. — Падчас пакарання злачынцаў званілі ў званы і над галавой асуджанага суддзя ламаў палачку; перш чым адсячы галаву, кат дакранаўся сякераю да шыі ахвяры.

126

Да работы над другой часткай «Фаўста» Гётэ прыступіў у 1824 г. Да гэтага часу ў яго былі толькі некалькі фрагментаў асобных сцэн, у прыватнасці, трэцяга акта. Цалкам трагедыя была закончана ў 1831 годзе.

127

Схема першага акта была ў Гётэ ў 1816 г. Першыя сцэны былі напісаны ў 1808 г. Канчаткова акт апрацаваны ў 1828–1830 гг.

128

Чуйце, як спяваюць Оры.Оры — у грэка-рымскай міфалогіі багіні часу, якія вартуюць нябесную браму. Адчыняюць яе з грукатам, прапускаючы калясніцу бога сонца Феба (Геліёса).

129

Што ўсім агідна і жадана?../Хто сам набіўся да паслуг? — Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал.

130

Канцлер — ён жа і архіепіскап. У Свяшчэннай Рымскай Імперыі канцлерам, як правіла, быў архіепіскап Майнцкі.

131

Бо гібелін не любіць гвэльфа . — Гвэльфы і гібеліны — асноўныя палітычныя партыі ў італійскіх землях у XІІ — XV стст.; першыя — прыхільнікі ўлады папы, другія — улады імператара.

132

Належыць Вашаці зямля з грашыма. — Паводле закона Карла Вялікага («Швабскае люстра»), «усе скарбы, якія ляжаць у зямлі глыбей, чым дастае плуг, належаць каралю».

133

Найбольшы скарб — то Сонца залатое. — У астралогіі таго часу былі вядомы сем планет, кожная са сваім значэннем, кожнай адпавядаў свой метал: Сонцу — золата, Меркурыю — ртуць, Венеры — медзь, Месяцу — срэбра, Марсу — жалеза, Юпітэру — волава, Сатурну — свінец.

134

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x