Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адразу пра альруны плесці…Альруны (альраўны) — містычныя фігуркі з кораня мандрагоры, якія нібыта мелі цудадзейную ўласцівасць паказваць месцы захавання скарбаў.

135

Лепш пачакаць да серады. — Маецца на ўвазе «пакаянная серада», серада першага тыдня вялікага посту, калі канчаецца масленіца.

136

Exeunt ( лац .) — усе выходзяць.

137

Ён добра папе дагадзіў. — Маецца на ўвазе абрад цалавання папскай пантофлі на знак прызнання верхавенства царквы над свецкаю ўладаю.

138

Дар Цэрэры лепшы кветак . — Цэрэра (Дэметра) — багіня земляробства ў грэка-рымскай міфалогіі.

139

Полішынелі (Pulcinello) — вясёлыя маскі ў сярэдневяковай камедыі дэль-артэ.

140

Грацыі (харыты) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні грацыёзнасці, прыгажосці, радасці, песты — дочкі Зеўса і Эрыміны. Еўфрасіна увасабляе радасць, Аглая — бляск, Талія ( Гегемона ) — квітнеючае жыццё.

141

Паркі (мойры) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні лёсу, дочкі бога Хаоса. Яны пралі нітку чалавечай долі: Клота — сукала нітку, Лахезіс — круціла калаўротак, Атропа — абцінала нітку нажніцамі. У Гётэ Атропа і Клота памяняліся функцыямі.

142

Фурыі (эрыніі) — Алекта , Мегера , Тысіфона — міфічныя дэманы падземнага царства, багіні помсты і дакораў сумлення. У Гётэ яны выступаюць як ворагі шчасця і кахання: Алекта — злосніца, Мегера — вораг, Тысіфона — помсніца.

143

Асмадзей — у персідскай міфалогіі д’ябал, які разрывае шлюбныя саюзы.

144

Заіла-Тэрсіт . — Спалучэнне імёнаў двух зайздроснікаў: Заіла — грэчаскага граматыка (ІV—ІІІ ст. да н. э.), які злосна крытыкаваў Гамера, і Тэрсіта — баязліўца і паклёпніка з «Іліяды».

145

Хлопчык-каляснічы — алегорыя паэзіі, як Эўфарыён (гл. ІІІ акт). У рукапісе 1827 г. у гэтай сцэне быў Эўфарыён .

146

Плутон (Плутус) — у грэчаскай міфалогіі бог падземнага царства. У феерыі Фаўста Плутон выступае як бог золата і багацця.

147

Пан — у грэчаскай міфалогіі бог статкаў, пастухоў, паш і лясоў.

148

Фаўны і сатыры — у грэка-рымскай міфалогіі — напаўчалавекі-напаўжывёлы з казлінымі нагамі ў свіце бога віна Вакха (Бахуса, Дыяніса).

149

Гномы — карлікі з германскіх міфаў; прыязныя да людзей, жывуць у рудніках, выплаўляюць металы, ахоўваюць скарбы.

150

Німфы — персанажы антычнай міфалогіі, боствы сіл і з’яў прыроды. Німфы марскіх і рачных вод, ручаёў, крыніц — акіяніды, нерэіды , наяды ; німфы гор — арэяды ; німфы далін — напеі, німфы лугоў — ліманіяды, німфы дрэў — дрыяды (гл. таксама «Класічную ноч Вальпургіі»).

151

Сама Фетыда гонарам палічыць/Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць.Фетыда — марская німфа, Пелей — яе муж, бацька героя «Іліяды» Ахіла.

152

Багіні Мацеры . — Міф пра Мацярэй створаны самім Гётэ. Мацеры мысляцца паэтам як праформы, правобразы ўсіх істот і рэчаў.

153

Як містагог гаворыш ты, нібыта/Табе дурыць патрэбна неафіта.Містагог — жрэц, які ўводзіў навічка (навіцыя) ў містэрыі, таемнасці культур. Неафіт — чалавек, які ўведзены ў культ.

154

Селена і Эндыміён . — Селена (Дыяна, Лýна, Геката) — багіня Месяца і палявання. Эндыміён — яе каханак, малады прыгожы паляўнічы, сын Зеўса.

155

Напісаны ў 1826–1830 гг.

156

Заходзьце, дружа Нікадэмус!/…Oremus!Нікадэмус (Нікадзім) — імя фарысея з Евангелля паводле Іаана. Oremus ( лац .) — памолімся!

157

Мой пан, калі патокі мутнай Леты…Лета — адна з рэк міфічнага Аіда, падземнага царства. Выпіўшы вады з Леты, душа чалавека забывае пра зямное жыццё.

158

Гамункул ( лац . homunculus — чалавек, чалавечак) — штучная чалавекападобная істота. Алхімікі лічылі магчымым ствараць жывыя істоты падборам патрэбных элементаў у пэўнай прапорцыі.

159

«Пастаўлю кропачку над „і“». — Маецца на ўвазе чалавечы цялесны вобраз, які Гамункул імкнецца набыць.

160

Ad spectatores ( лац .) — да гледачоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x