Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

161

Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі.

162

Эрыхта — фесалійская чараўніца, якая нібыта прадказала рымскаму палкаводцу Пампею (107—48 да н. э.) паражэнне ў барацьбе за ўладу ад Юлія Цэзара (100—44 да н. э.).

163

Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю.Антэй — сын зямлі (Геі) і мора (Пасейдона), які чэрпаў сілу, дакрануўшыся да зямлі.

164

А сфінксы й грыфы — не па нас…Сфінксы — казачныя істоты з лапамі льва, тулавам сабакі, галавою і грудзьмі жанчыны. Грыфы — міфічныя звяры з арлінымі крыламі і галавою, з тулавам льва; ахоўнікі скарбаў.

165

Мурашкі-волаты — міфічныя золаташукальнікі, будавалі з золата падземныя палацы. Упамінаюцца ў Герадота (485–425 да н. э.).

166

Ды арымаспы ж высачылі нас.Арымаспы — легендарныя аднавокія людзі скіфскага племені, яны нібыта выкрадалі назапашанае грыфамі золата.

167

The old Iniquity ( англ .) — старая крыўда; назва д’ябла ў англійскай пратэстанцкай літаратуры.

168

Дай мне шараду…/А Зеўсу — як забава проста. — Напамін пра фіванскага сфінкса, які загадваў падарожніку загадкі і забіваў яго, калі той не адгадваў. Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал. Зеўс, як найвышэйшае боства, стаіць над дабром і злом.

169

Сірэны — паўптушкі-паўжанчыны, якія занаджвалі людзей сваімі спевамі.

170

Эдып калісьці з імі гаварыў.Эдып — міфічны фіванскі цар, які разгадаў загадку сфінкса.

171

А іх Уліс перахітрыў.Уліс (Адысей) — гамераўскі герой, воін, падарожнік.

172

Бо Геркулес забіў апошніх з нас . — Геркулес (Геракл) — міфічны герой, які здзейсніў дванаццаць подзвігаў.

173

Прасі парады ты ў Хірона . — Хірон — мудры кентаўр (паўчалавек-паўконь).

174

То зграя шумных стымфалід . — Стымфаліды — міфічныя птушкі з меднымі крыламі, пер’ем і дзюбамі, якія жылі над Стымфалійскім возерам у Аркадзіі; іх знішчыў Геркулес .

175

Хай не палохаюць галовы/Лернейскай вычварнай гадзюкі .— Лернейская гідра — міфічная пачвара, дзевяцігаловая змяя; яе забіў Геркулес .

176

Там ламіі — гурток распусты…Ламіі — міфічныя вампіры, пажыральніцы дзяцей.

177

Прывыклі да ўсяго, здавён/Кіруючы раскладам дзён.Сфінксы былі ў Егіпце сімваламі месяцаў ліпеня (знак Льва) і жніўня (знак Дзевы).

178

Суд людскі мы, суд Феміды.Феміда (Тэміда, Тэміс) — міфічная багіня права, законнага парадку і прадказанняў. Пераносна Феміда — правасуддзе, закон.

179

Пеней — рака ў Фесаліі; тут — бог рэк.

180

Славуты, мудры сын Філіры . — Філіра — німфа, якая нарадзіла кентаўра Хірона.

181

Нават у Палады…/Ён сам управіць Ментару мазгі .— Палада Афіна — багіня мудрасці; у вобразе сябра-дарадцы Ментара Афіна суправаджала Тэлемаха, які адправіўся шукаць бацьку Адысея.

182

Ахіл у Ферах/Знайшоў Алену… — Заручыны Ахіла з Аленай адбыліся паводле міфа на востраве Лука; Гётэ перанёс падзею ў Феры, дзе нібыта быў уваход у падземнае царства.

183

Да Манта выбраўся…Манта — дачка Цірэзія, фіванскага вешчуна (у Гётэ — дачка Эскулапа, бога лячэння).

184

З Эладай білася тут рымская дзяржава . — Маецца на ўвазе бітва пры Піндзе, дзе рымскі консул Люцый Эмілій Паўлюс разграміў войска македонскага цара Персея (168 да н. э.). — Адсюль далейшае — І рымлянін цара абуў у путы.

185

Сейсмас — увасабленне землетрасенняў.

186

І Пеліён-гару і Осу/З падземных вызваліў кайданаў.— Пеліён і Оса — горы ў Фесаліі.

187

Пігмеі і дактылі — казачныя плямёны карлікаў, якія варагавалі з жураўлямі.

188

Івікавы жураўлі .— Івік — грэчаскі паэт, забіты грабежнікамі па дарозе на істмейскія гульні; жураўлі, якія бачылі злачынства, выдалі забойцаў.

189

Эмпуза — міфічная аднаногая пачвара, спадарожніца багіні Гекаты, магла пераўвасабляцца.

190

Анаксагор (500–428 да н. э.) і Фалес (640–545 да н. э.) — грэчаскія філосафы. У іх спрэчцы пра паходжанне зямлі адлюстраваны сучасныя Гётэ напрамкі ў геалагічнай навуцы: барацьба нептуністаў і вулканістаў (плутаністаў). Першыя лічылі, што горныя пароды ўзніклі як вадзяныя асадкі, другія — што пароды створаны дзеяннем «унутранага агню».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x