Лунае цьмяна вобраз мілы… — Магчыма, Фаўст убачыў вобраз Алены (успамін пра гэту сцэну ў раздзеле «Рыцарская зала»).
Вядзьмачы раз на раз. — Высмейванне містычнай сімволікі лічбаў.
Праз тры й адзін, адзін і тры. — Высмейванне хрысціянскага догмату «трыадзінай сутнасці бога — святой тройцы».
Ну, годзе, мудрая Сівіла. — Сівіла — легендарная празарлівіца антычнага свету, якая нібыта прадказала прышэсце Ісуса Хрыста.
Сцэна напісана да 1775 г.
Хачу красуню папрасіць/Паненцы праважатым быць. — Паненка ( ням . Fräulein) — так называлі толькі дваранскіх дзяўчат. Фаўст падлабуньваецца да Маргарыты, называючы яе, мяшчанку, паненкай.
Сцэна напісана да 1775 г.
…Уладца Фулы слаўнай. — Раманс баладнага тыпу напісаны ў 1774 г. незалежна ад «Фаўста». Фула (Uitima Thule) — рымская назва нейкай краіны на поўнач ад Брытаніі, магчыма, Ісландыі.
Сцэна напісана да 1775 г.
Лыкнула, дзякаваць, паўсвету./А колькі, колькі яшчэ можа! — Сатырычны намёк на прэтэнзіі царквы.
Сцэна напісана да 1775 г.
У Падуі паклаў ён голаў…/І з храма ўгодніка Антона… — Падуанскі сабор св. Антонія, пабудаваны Нікола Пізані ў XІІІ ст.
Яго ў Неапалі страчала…/Прыйшла, бадай што, ранавата. — Пасля крыжацкіх паходаў у Еўропе пашырыўся сіфіліс, які ў той час называўся «неапалітанскай хваробай».
Каб некралогі, выразкі з газет… — Таксама як і іншыя згадкі пра газеты: у XVІ ст. у Еўропе яшчэ не было ні метрык, ні газет, ні пасведчанняў пра смерць.
Праўда — гэта ж тое/За што выказваюцца двое. — Царкоўны догмат, паводле якога прызнавалася праўдзівай любая заява, пацверджаная двума сведкамі.
Сцэна напісана да 1775 г.
Sancta simplicitas! ( лац .) — святая прастата! — Словы чэшскага рэфарматара Яна Гуса (1369–1415), сказаныя на вогнішчы, калі нейкая бабуля падкінула ў агонь дроў, думаючы, што робіць богаспадобную справу.
Сцэна напісана да 1775 г.
Сцэна напісана да 1775 г.
Ад’ё! (Adeau — фр .) — да пабачэння!
Сцэна напісана ў 1788 г. У «Фрагменце» яна размяшчалася паміж сцэнамі «Каля студні» і «Сабор».
Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё. — Маецца на ўвазе Дух Зямлі. Яго ўплыву Фаўст прыпісвае сваё пантэістычнае разуменне прыроды. Ты навучыў мяне шукаць братоў/У ціхім лесе, у вадзе й паветры!
Калі між ружаў ты блізнятак пас. — Вобраз жаночых грудзей, запазычаны з Саламонавай «Найвышэйшай песні» — сказана з пошлым намёкам.
Сцэна напісана да 1775 г.
Сцэна напісана да 1775 г. У ёй адлюстравана пантэістычная споведзь юнага Гётэ эпохі «буры і націску».
Сцэна напісана да 1775 г.
Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі. — Грэшніц выстаўлялі ў царкве ў зрэбнай кашулі. Гётэ дабіўся забароны гэтага звычаю ў Веймарскім герцагстве ў 1786 г.
Сцэна напісана да 1775 г.
Mater Dolorasa ( лац .) — маці-пакутніца — вобраз багародзіцы Марыі з прабітымі мячом грудзямі.
Сцэна закончана ў 1806 г., пачатак — у 1775 г.
І вуды ўжо на шабасе закіну . — Маецца на ўвазе ноч Вальпургіі. Вальпургія (Вальпурга) — ігумення аднаго баварскага манастыра ў VІІІ ст.; свята, звязанае з гэтым імем, прыпадае на першае мая. Яно злілося з паганскімі вясеннімі святамі. У гэтую ноч ведзьмы і чэрці нібыта спраўляюць шабас, тады ж адкрываюцца і скарбы, схаваныя ў зямлі. У рускіх перакладах «Фаўста» традыцыйна замацавалася назва «Вальпургиева ночь» — але такое словаўтварэнне магчыма толькі ад мужчынскага імя Вальпургій.
Скажы, чаго… — Серэнада напісана пад уражаннем песні Афеліі з шэкспіраўскага «Гамлета». Пачатак цалкам запазычаны ў Шэкспіра.
Сабачы хвост, пацукалоў .— Пацукалоў (Rattenfänger von Hameln) — персанаж з нямецкай народнай казкі, які сваімі спевамі і ігрою завабліваў мышэй і пацукоў, а аднаго разу ў Гамельне завабіў дзяцей гараджан за тое, што яму не заплацілі за вынішчэнне пацукоў.
Читать дальше