Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

19

Духі поўначы, поўдня, усходу і захаду. — Розныя вятры.

20

Раздзел напісаны прыблізна ў 1800 г.

21

«Было спачатку Слова!» — Пачатак Евангелля паводле Іаана, які выклікаў шмат спрэчак і тлумачэнняў у тэолагаў. Шматзначнае грэчаскае «логос» — слова, паняцце, розум, дзеянне.

22

Ключ Саламона. — Старажытная яўрэйская кніга заклінанняў элементарных духаў, аўтарства якой прыпісвалася цару Саламону (лац. Clavicula Salomonis). Ключом Саламона закліналі гномаў, эльфаў, дамавікоў, вадзенікоў, лесавікоў, г. зн. духаў стыхій, названых Фаўстам «напаўсатанінскімі». «Чатырох закляццяў», аднак, у гэтай кнізе няма.

23

Замова Чатырох. — Для заклінання чатырох элементарных стыхій, з якіх, паводле старажытных вераванняў, складаецца свет: агню, зямлі, вады і паветра. Кожная стыхія мае свайго духа. Саламандра — земнаводнае з чырвонымі плямамі, сімвал духу агню, Ундзіна — дух вады (лац. unda — хваля), Сільфіда — дух паветра, Кобальд або лац. Incubus — дух зямлі.

24

Знак гэты паможа. — Крыж з вобразам Збавіцеля (Хрыста) і надпісам JNRJ (Jesus Nazarenus Rex Judaeorum) — Ісус Назарыцянін Цар Іудзейскі).

25

Не чакай—/Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага. — Заклінанне знакам святой тройцы (Бацькі, Сына, Святога Духа).

26

А, пентаграма сыну тла…Пентаграма , ці пентальфа — старадаўні містычны знак у выглядзе пяціраговай зоркі, якая пяць разоў паўтарае літару А; усходняга паходжання, пасля была запазычана піфагарэйцамі, потым стала сімвалам Ісуса Хрыста, менавіта таму таймуе д’ябла.

27

Я — цар мышэй і пацукоў,/Мух, вошай, жаб і павукоў. — Чорт, вельзевул. Уяўленне пра князя цемры як пра цара ўсякай нечысці ўласцівае хрысціянскай дэманалогіі.

28

Сцэна напісана ў розныя гады; сцэна з вучнем — у 1769 г., перапрацавана ў 1788 г., сцэна заключэння пакта — у 1800 г.

29

Пракляты будзь і ты, Мамон.Мамон , мамона — скарб, сімвал багацця і скупасці.

30

Collegium logicum ( лац .) — курс логікі, з якога пачыналася вучоба ў тагачасных універсітэтах.

31

Душу ў гішпанскія абуюць боты.Гішпанскія боты — сярэдневяковая прылада для катаванняў, якою драбілі косці ахвяры.

32

Encheiresis naturae ( лац .) — сіла, спосаб дзеяння прыроды; грэчаскі тэрмін старой хіміі.

33

Навучаць вас рэдукаваць,/Па нормах класіфікаваць.Рэдукцыя — лагічная аперацыя звядзення паняццяў да асноўных катэгорый, класіфікацыя — падзел лагічных паняццяў на класы; — тэрміны логікі.

34

Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum ( лац .). — Будзеце, як бог, ведаць дабро і зло. Гэтымі словамі змей спакушаў Адама і Еву.

35

У свет малы, пасля ў вялікі свет. — Мяшчанскі свет невялікага мястэчка ў першай частцы трагедыі — малы свет, і дзяржаўна-палітычная, сусветна-гістарычная, навукова-мастацкая арэна ў другой частцы — вялікі свет.

36

Сцэна напісана ў 70-я гады і ўваходзіць у «Прафаўст». Піўніца Аўэрбаха была месцам студэнцкіх вечарынак. У часы Гётэ там былі дзве фрэскі, на адной з якіх быў паказаны студэнцкі банкет з удзелам доктара Фаўста, на другой Фаўст, які ляціць вярхом на бочцы.

37

Свяшчэнны Рым. — Маецца на ўвазе Свяшчэнная Рымская Імперыя Германскай Нацыі.

38

З нас кожны папа…/…святыя прычындалы! — Жартоўны абрад нямецкіх буршаў, які высмейвае ўрачысты цырыманіял выбрання папы з асяроддзя кардыналаў з праверкай мужчынскай годнасці кандыдата.

39

Узвіся, салавейка… — вольная апрацоўка нямецкай народнай песні.

40

Здаецца мне, кульгавы ён. — Паводле хрысціянскай легенды, чорт пачаў кульгаць пасля таго, як бог скінуў яго з неба ў пекла.

41

Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі,/Вы з панам Гансам там не выпівалі?Ганс з Рыпаха (вёска паміж Лейпцыгам і Наўмбургам) — нязграба, вісус, недарэка — герой непрыстойных анекдотаў.

42

Сцэна напісана ў 1788 г. Кухня абмалявана паводле вядомых у той час карцін Брэйгеля, Тэнье і Гера. Згодна з сярэдневяковымі вераваннямі, чорныя каты і малпы былі спадарожнікамі ведзьмаў.

43

Я лепш збудую тысячу мастоў. — Паводле народных вераванняў, чэрці будавалі масты (адсюль «чортаў мост»).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x