Вагнер
Пацешны цюцік, толькі чый?
Стаіш спакойна, ён цікуе,
А загаворыш — добра чуе,
Згубі што, адшукае ўраз,
З вады табе дастане кій!
Фаўст
І праўда ж — плоцкая натура,
Ні звання духу тут, усё — дрэсура.
Вагнер
Калі прайшоў сабачыя навукі,
Мужам вучоным дасца ў рукі;
Відаць адразу: гадунец шкалярскі,
Бадай што, варты нашай ласкі.
Ідуць пад гарадскую браму.
Кабінет {20} 20 Раздзел напісаны прыблізна ў 1800 г.
Уваходзіць Фаўстз пудзелем.
Фаўст
Пакінуў нівы я, паляны
У цемрыве глухой начы,
Каб, жудасным адчаем гнаны,
Самому ад сябе ўцячы.
Усе спакусы і ўсе звады
З сваёй я вытруціў крыві,
Любві нябеснай зноў я рады
І рады зноў зямной любві.
Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся!
Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог?
Ідзі за печ прыляж, не бойся,
Пазбудзься й ты сваіх трывог.
Калі за горадам дарэчы дужа
Твая была мне весялосць,
Дык тут, няўрымслівы мой дружа,
Будзь як жаданы і спакойны госць.
Калі ў пакоі цесным гэтым
Праменьчык цемру разграбе,
Узняты ў высі духам светлым,
Ты быццам спазнаеш сябе,—
Выходзіць розум з укрыцця.
І я тады, цяплом сагрэты,
Няўтольна п’ю з крыніц жыцця!
Дык не скуголь, прашу! Святыя гукі,
Якія сэрца грэюць, не павінны
Заглухнуць у выцці звярыным.
Мы ведаем, што людзі ад дакукі
З вялікіх ісцін строяць кпіны
І вельмі часта могуць самі
На іх накідвацца ліхімі псамі.
Ой гора мне! Хоць маю сілу волі,
Але ці ж гэтага даволі?
Чаму павінна высахнуць крыніца?
Чаму, сасмяглы, мушу адступіцца?
Не! я дасведчаны няблага:
Каб недастачу ў шчасці замяніць,
Мы звышзямное вучымся цаніць;
Наканавана ж нам да чыстай праўды прага,
Што выяўляецца на гэтым свеце —
І толькі ў Новым Запавеце.
Дык разгарну ж той кнігі першароднай
Святы арыгінал
І, ўклаўшы ў працу ўвесь запал,
Яго ўключу ў здабытак мовы роднай.
(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.)
Напісана: «Было спачатку Слова!» {21} 21 «Было спачатку Слова!» — Пачатак Евангелля паводле Іаана, які выклікаў шмат спрэчак і тлумачэнняў у тэолагаў. Шматзначнае грэчаскае «логос» — слова, паняцце, розум, дзеянне.
Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова?
Лічу, для Словагонару зашмат,—
Перакладу я лепш на іншы лад,
Натхнёны згадкаю магічнай.
«Была спачатку Думка!» — Так лагічней.
Але без спеху толькі, з першых фраз
Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,—
Бо хіба ж Думкашто-небудзь тварыла?
Скажу ясней: «Была спачатку Сіла!»
Пішу, а сэрца кроіць пачуццё,
Што не, не Сілайтворыцца быццё.
Чакай, — мо Воля, Розум,
Дзеянне, Парыў?
Так, « Дзеяннемсусвет пачаты быў!»
Пудзель, калі застаешся са мною,
Не скавычы, дай спакою;
Не пераношу сабачай скуглы —
Вельмі настырны ты, хоць і малы.
Ты дакучаеш мне ў часе работы.
Я, хоць і без асаблівай ахвоты,—
Мушу сказаць — не хавайся за печ,
Дзверы адчынены — прэч!
Што раптам бачу тут?
Нібыта здань залезла ў кут.
ЦІ праўда гэта? Сон?
Расце мой пудзель, страшны ён!
Ён пухне ўгору, у бакі.
Ён велізарны стаў такі,
Што бегемота перарос!
Паслаў мне ваўкалака лёс!
У зрэнках — вогненная злосць.
О! Я пазнаў цябе, мой госць!
Пабачым, спадабаецца ці не
Ключ Саламона {22} 22 Ключ Саламона. — Старажытная яўрэйская кніга заклінанняў элементарных духаў, аўтарства якой прыпісвалася цару Саламону (лац. Clavicula Salomonis). Ключом Саламона закліналі гномаў, эльфаў, дамавікоў, вадзенікоў, лесавікоў, г. зн. духаў стыхій, названых Фаўстам «напаўсатанінскімі». «Чатырох закляццяў», аднак, у гэтай кнізе няма.
напаўсатане!
Духі (на калідоры)
З нашай хеўры чорт
У пастку ўлез, як хорт!
Мы ж каля дзвярэй стаім:
Нельга нам ісці за ім.
Пільна сочым мы!
Тут снуём і там,
Каб хітругу нам
Выбавіць з турмы,
Каб дапамагчы
Сябруку ўцячы;
Ён таксама нас
Вызваляў не раз!
Фаўст
Скручу я злыдня ў рог
Замовай Чатырох {23} 23 Замова Чатырох. — Для заклінання чатырох элементарных стыхій, з якіх, паводле старажытных вераванняў, складаецца свет: агню, зямлі, вады і паветра. Кожная стыхія мае свайго духа. Саламандра — земнаводнае з чырвонымі плямамі, сімвал духу агню, Ундзіна — дух вады (лац. unda — хваля), Сільфіда — дух паветра, Кобальд або лац. Incubus — дух зямлі.
!
Саламандра — палай!
Ундзіна — віруй!
Сільфіда — лунай!
Гном — працуй!
Читать дальше