Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Политический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты ж ведаеш, што гэта — праўда, — сказала яна, усведамляючы, што гнеў яе марны. Шырокай, агрубелай рукой яна разламала яшчэ адну булачку. Яе хваляванне ўзмацнялася па меры таго, як яна ўсведамляла ўсю жахлівасць сваіх здагадак. — Ты пра мяне забудзеш праз тыдзень.

— Ну, вядома ж, не, дарагая. Паслухай, я табе ўсім абавязана.

Словы гэтыя не супакоілі Мейбл Уорэн. «Калі кахаеш па-сапраўднаму, — думала яна, — не думаеш, чым ты абавязана». Свет, як лічыла яна, падзяляецца на тых, хто жыве розумам, і тых, хто жыве пачуццямі. Першыя бяруць у разлік купленыя ім сукенкі, аплачаныя рахункі, але сукенкі з часам выходзяць з моды, а вецер падхоплівае рахункі са стала і зносіць іх прэч, і ў любым выпадку доўг будзе аплачаны пацалункам ці іншай якой ласкай. Аднак тыя, хто жыве розумам, пра ўсё забываюць, а тыя, хто жыве пачуццямі, помняць усё, яны не бяруць і не пазычаюць, яны плацяць нянавісцю ці любоўю. «Я адна з іх, — думала міс Уорэн, вочы яе напоўніліся слязьмі, а булачка засела ў горле. — Я адна з тых, хто кахае і помніць заўсёды, хто захоўвае вернасць мінуламу і носіць жалобныя гарнітуры і жалобныя павязкі на рукаве. Я нічога не забываю». Яе погляд слізгануў па дзяўчыне, што сядзела побач з тым мужчынам, — так стомлены матацыкліст з неадольным жаданнем пазірае на просценькі гатэль з пунсовымі фіранкамі на вокнах і марыць пра таннае піва, а потым ізноў едзе далей да шыкоўнага гатэля з музыкай і пальмамі. «Я загавару з ёю, яна зграбная, — падумала яна. — Зрэшты, нельга ж усё жыццё пражыць з грудным, падобным на музыку голасам, з статнай, як пальма, фігурай. Вернасць зусім не тое самае, што ўспаміны: можна забыць і заставацца верным, а можна памятаць і парушыць вернасць».

«Я кахаю Джанет Пардаў, я заўсёды буду кахаць Джанет Пардаў», — спрачалася яна сама з сабою. Джанет адкрыла ёй, што такое каханне, у самы першы вечар іх сустрэчы ў кінатэатры на Кайзер-Вільгельм-штрасе, і ўсё-такі, усё-такі… Абедзве яны тады адчулі агіду да акцёра, які выконваў галоўную ролю. Здарылася так, што Мейбл Уорэн гучным голасам па-ангельску выказала свае пачуцці ў напружанай цішыні цёмнай залы: «Мне агідныя такія распусныя мужчыны!» — і пачула словы згоды, вымаўленыя нізкім, музычным голасам. Аднак нават тады Джанет Пардаў пажадала даглядзець фільм да канца, да апошніх абдымкаў, да фінальнай завуаліяванай распусты. Мейбл Уорэн угаворвала яе пайсці і дзе-небудзь выпіць, але Джанет Пардаў сказала, што хоча даглядзець кінахроніку, і яны абедзве засталіся. Здаецца, у самы першы вечар выявіўся характар Джанет — потым з гэтым яе характарам давялося сутыкацца заўсёды: непазбежна даводзілася пагаджацца з ёю ва ўсім. Так было да ўчарашняга вечара, калі яна вырашыла вызваліцца ад Мейбл Уорэн.

— Не выношу жыдоў, — злосна вымавіла Мейбл Уорэн, нават не стараючыся панізіць голас.

І Джанет Пардаў, глянуўшы на Мейбл Уорэн вялікімі прамяністымі вачыма, пагадзілася:

— Гэтаксама і я, дарагая.

З раптоўным адчаем Мейбл Уорэн звярнулася да яе:

— Джанет, калі мяне не будзе побач, ці будзеш ты памятаць, як мы кахалі адна адну? Ты ж не дазволіш ніводнаму мужчыну дакрануцца да цябе?

Ёй было б прыемна пачуць пярэчанні, атрымаць магчымасць паспрачацца, прыводзіць доказы, нейкім чынам накласці пячатку на гэтую няўлоўную душу, аднак адзінае, чаго яна дачакалася, была згода, выказаная абыякавым тонам:

— Ну, вядома ж, дарагая. Хіба я магу?

Калі б Мейбл Уорэн абярнулася да люстры, убачыла б там сваё рэальнае аблічча, якое вярнула б ёй разважлівасць і цвярозы розум. «Ну, гэта не па мне, — разважала яна, — трэба знайсці задавальненне ў чым-небудзь прыгожым». Няма нічога добрага ў тым, каб думаць пра сябе, пра свае жорсткія валасы, пра чырвоныя павекі, пра мужчынскі немілагучны голас. Любы мужчына, нават самы звычайны жыд, быў ёй сапраўдным супернікам. Калі яна знікне з яе жыцця, прыгажуня Джанет Пардаў спакваля ператворыцца ў пустое месца, амаль не будзе існаваць, хоць і будзе па інерцыі спаць, есці, выклікаць захапленне. Аднак хутка яна зноў будзе сядзець у камфартабельным крэсле, крышыць пальцамі падсмажаны хлеб і казаць: «Ну, вядома, вы маеце рацыю. Я заўсёды адчувала гэта». Кубак задрыжаў у руцэ Мейбл Уорэн, кава пералілася цераз край і запэцкала ёй спадніцу, на якой ужо былі плямы ад тлушчу і піва. «Якая розніца, — цынічна падумала яна, — чым займаецца Джанет, калі я пра гэта не ведаю. Якая розніца, калі яна дазволіць якому-небудзь мужчыне зацягнуць сябе ў ложак, калі яна зноў вернецца да мяне». Але апошняя думка прымусіла яе скалануцца ад душэўнага болю. «Наўрад ці Джанет вернецца да старой, непрыгожай, прыдуркаватай бабы, — разважала яна. — Джанет будзе расказваць яму пра мяне, пра два гады, праведзеныя са мною, пра тыя дні, калі мы былі шчаслівыя, пра тое, якія я ўчыняла ёй сцэны, нават пра вершы, якія я ёй прысвячала. А ён будзе насміхацца, і яна будзе насміхацца, і, смеючыся, яны лягуць у ложак. Лепей мне цвёрда вырашыць, што гэта канец, што яна ніколі не вернецца да мяне пасля адпачынку. Я ж нават не ведаю дакладна, ці сапраўды яна збіраецца наведаць дзядзьку. Ну, хопіць ужо, свет на ёй клінам не сышоўся, — думала міс Уорэн, крышачы булачку і з адчаем паглядаючы на свае недагледжаныя, нязграбныя рукі. — Вось, напрыклад, гэтая дзяўчынка, яна такая ж бедная, якой была Джанет у той вечар у кінатэатры; яна такая ж чароўная, як Джанет, — проста асалода гадзінамі сядзець і назіраць за кожным рухам цудоўнага цела Джанет: Джанет робіць прычоску, Джанет пераапранае сукенку, Джанет нацягвае панчохі, Джанет змешвае кактэйль. Але, магчыма, у гэтай дзяўчынкі значна болей розуму, хай сабе пасрэднага, але вострага».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x