Грэм Грин - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грин - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Политический детектив, Политический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну як, Эма, у вас ёсць якія-небудзь звесткі пра мужа?

— Не. Яшчэ не. Не, — адказала яна і дадала з бездапаможнай усмешкай: — Ён так не любіць пісаць.

Яна прапанавала ім сесці і пачала хаваць іголкі, ніткі, клубкі шэрсці і абрэзкі фланелі ў вялікі кошык пад шытво. Стэйн няўпэўнена паглядаў то на адно, то на другое металічнае крэсла.

— Не магу зразумець, навошта бедалага Экман панакупляў усёй гэтай дрэні, — шапнуў ён Майету.

— Вам не трэба хвалявацца, місіс Экман. Я перакананы, што сёння ваш муж дасць пра сябе вестку, — сказаў Майет.

Яна спыніла складваць шытво і пачала сачыць за губамі Майета.

— Праўда, Эма, як толькі бедалага Экман даведаецца, як добра мы паладзілі з містэрам Майетам, ён паспяшаецца дадому.

— О, хай сабе ён нават не прыходзіць сюды, — з адчаем прашаптала місіс Экман з свайго кутка, аддаленага ад бліскучай падлогі. — Я б сама паехала да яго куды заўгодна. Хіба гэта дом! — усхвалявана ўсклікнула яна, махнуўшы рукой і згубіўшы іголку і два маленькія гузікі.

— Так, я згодны, — заўважыў Стэйн і глыбока ўздыхнуў. — Не разумею, чаму вашаму мужу падабаецца ўся гэтая металічная дрэнь. Па мне дык лепей купіць некалькі рэчаў з чырвонага дрэва і два крэслы, у якіх чалавек можа падрамаць.

— Але ж у майго мужа добры густ, — з адчаем сказала місіс Экман. Яна пазірала з-пад моднага капялюшыка, нібыта мышка, якая заблудзілася ў шафе.

— Дык вось, я перакананы, вам не варта турбавацца пра мужа. Ён расхваляваўся з-за спраў — вось і ўсё. Няма ніякіх падстаў лічыць, што ён… што з ім нешта здарылася благое, — нецярпліва ўмяшаўся Майет.

Місіс Экман выслізнула з-за раяля і прайшла па пакоі, ламаючы рукі.

— Я баюся не гэтага, — сказала яна, стаўшы паміж імі, а потым павярнулася і хутка пайшла назад у свой куток.

Майет быў здзіўлены.

— А чаго ж вы баіцеся?

Яна пахітала галавой, паказаўшы на светлы пакой з металічнай мэбляй.

— Мой муж такі сучасны, — сказала яна са страхам і гордасцю. Потым гордасць пакінула яе, і, схаваўшы рукі ў кошык пад шытво, поўны гузікаў і клубкоў шэрсці, яна сказала: — Можа, ён проста мяне кінуў.

— Ну, і што вы на гэта скажаце? — спытаў Стэйн, калі яны спускаліся па лесвіцы.

— Бедная жанчына.

— Так, так, бедная жанчына, — паўтарыў Стэйн з шчырым хваляваннем і паднёс да вачэй насоўку.

Яму хацелася есці, але Майету трэба было нешта яшчэ зрабіць да снедання, а Стэйн хадзіў з ім паўсюль. Ён адчуваў, што ў кожным таксі, у якім яны ехалі, іх блізкасць узмацняецца, і зусім незалежна ад іх планаў наконт Джанет Пардаў сяброўства з Майетам магло прынесці Стэйну некалькі тысяч фунтаў у год. Таксі з грукатам спусцілася па брукаванай вуліцы і выехала на забіты народам пляц каля галоўнага паштамта, а потым уніз па пагорку зноў да Галатэ і да докаў. Па бруднай лесвіцы яны падняліся ў маленькую кантору, набітую картатэкамі і папкамі для дакументаў, з адзіным акном, што выходзіла на глухую сцяну і параходную трубу, якая высоўвалася з-за гэтай сцяны. На падаконніку ляжаў тоўсты слой пылу. У гэтым пакоі Экман вёў справы, у выніку чаго з'явілася яго вялікая халодная гасцёўня. Гэта было падобна таму, як пажылая жыдоўка нараджае сваё апошняе дзіця, а з яго вырастае выдатны мастак. Вялізны гадзіннік, які разам з пісьмовым сталом займаў большую частку пакоя, прабіў двойчы, але Джойс быў ужо тут. Машыністка схавалася ў нешта накшталт шафкі для захоўвання багажу ў глыбіні пакоя.

— Ёсць якія весткі ад Экмана?

— Ніякіх, сэр, — адказаў Джойс.

Майет прагледзеў некалькі пісьмаў, а потым пакінуў Джойса, як вернага сабаку, прынюхвацца да пісьмовага стала Экмана і да яго грахоў.

— А цяпер паснедаем, — прапанаваў Майет. Стэйн аблізаў губы. — Прагаладаліся?

— Я сёння вельмі рана снедаў, — адказаў Стэйн без папроку ў голасе.

Аднак Джанет Пардаў і Сейвары іх не дачакаліся. Яны ўжо пілі каву з лікёрам у выкладзеным пліткамі рэстаране, калі тыя далучыліся да іх і пачалі гучна радавацца, што Майет і пляменніца Стэйна сустрэліся ў цягніку і пасябравалі. Джанет Пардаў нічога не сказала, яна толькі паглядзела скоса на Стэйна і ўсміхнулася Майету. Яму здалося, што яна хацела сказаць: «Як мала ён пра нас ведае», і ён усміхнуўся ёй у адказ, першы чым успомніў, што ведаць асабліва і няма чаго.

— Значыць, вы двое ехалі адной кампаніяй ад самога Кёльна? — сказаў Стэйн.

— Ну, я думаю, што ваша пляменніца больш сустракалася са мною, — умяшаўся ў размову містэр Сейвары.

Але Стэйн гаварыў сваё, не зважаючы на яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x