Грэм Грин - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грин - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Политический детектив, Политический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Engander? [29] Ангелец? (ням.)

Майет кіўнуў, салдат кінуў пашпарт на сядзенне і паглыбіўся ў вывучэнне дакументаў шафёра — яны разгортваліся ў доўгую палоску, нібыта дзіцячая кніжка з малюнкамі. Ёзеф Грунліх непрыкметна нахіліўся наперад і ўзяў з пярэдняга сядзення пашпарт Майета. Ён шырока ўсміхнуўся, калі чырвонае святло ліхтарыка асвяціла яго твар і ўпала на пашпарт. Вартаўнік паклікаў напарніка, яны стаялі і разглядвалі Грунліха, асветленага ліхтарыкам, ціха перагаворваючыся паміж сабой, не звяртаючы ўвагі на яго грымасы.

— Чаго ім трэба? — незадаволена спытаў ён з застылай усмешкай на тлустым твары.

Адзін салдат аддаў загад, які пераклаў шафёр:

— Устаньце!

З пашпартам Майета ў адной руцэ, перабіраючы другой срэбны ланцужок, ён падпарадкаваўся загаду, і яны асвятлілі яго ліхтарыкам з ног да галавы. Ён быў без паліто і дрыжаў ад холаду. Адзін салдат засмяяўся і пхнуў яго пальцам у жывот.

— Яны правяраюць, ці сапраўды яно належыць яму? — растлумачыў вадзіцель.

— Што?

— Ваша пуза.

Ёзефу Грунліху давялося зрабіць выгляд, што ён прымае гэтую абразу за жарт, і ён усміхнуўся. Яго павага да сябе была абражана нейкімі двума боўдзіламі, якіх ён болей ніколі не ўбачыць. Некаму іншаму давядзецца паплаціцца за такую абразу, а ён заўсёды ганарыўся тым, што ніколі не спускаў крыўдзіцелям: зараз гэта яго ўзяло за жывое. Ён адвёў душу, папрасіўшы шафёра па-нямецку:

— А вы не можаце іх збіць?

І працягваў шырока ўсміхацца салдатам і памахваць пашпартам, пакуль тыя нешта абмяркоўвалі, аглядаючы яго з ног да галавы. Потым яны адступілі, кіўнулі шафёру, і той уключыў старцёр. Машына пераехала рэйкі, спусцілася з насыпу, потым павольна выбралася на доўгую, з глыбокімі каляінамі, палявую дарогу, і Ёзеф Грунліх, азірнуўшыся назад, убачыў два чырвоныя агеньчыкі, якія гойдаліся ў цемрадзі, нібыта папяровыя ліхтарыкі.

— Чаго ім ад нас было трэба?

— Некага шукалі, — адказаў шафёр.

Ёзеф Грунліх усё гэта добра ведаў. Хіба ж не ён забіў Кольбера ў Вене? Хіба ж не ён уцёк усяго гадзіну таму з Субоціцы на вачах у вартаўнікоў? Хіба ж не ён быў такі кемлівы, спрытны хлапец, жвавы і паваротлівы? Яны перакрылі машынам усе шляхі, а ён усё роўна здолеў выслізнуць. Аднак у глыбіні душы ў яго ўсё-такі было лёгкае сумненне: калі б яны шукалі яго, дык абавязкова затрымалі б. Не, яны шукалі некага іншага. Лічылі некага іншага больш важным злачынцам. Разаслалі, відаць, апісанне таго старога лайдака, доктара, а не Ёзефа Грунліха. Але ж гэта ён забіў Кольбера дый яшчэ выхваляўся: «За пяць год яшчэ ніводнага разу не сядзеў я ў турме!» Вялікая хуткасць яго ўжо не палохала. Калі яны імчалі скрозь імжу ў старой рыпучай машыне, ён ціха сядзеў і змрочна разважаў над тым, як многа ў жыцці несправядлівага.

Корал Маскер прачнулася з нейкім дзівосным пачуццём і не адразу ўцяміла, дзе знаходзіцца. Яна села, і мех са збожжам зарыпеў пад ёй. Гэта быў адзіны гук — шоргат снегападу спыніўся. Корал са страхам прыслухалася і зразумела, што засталася зусім адна. Доктар Цынер памёр: яна ўжо больш не чула яго дыхання. Аднекуль здалёк, скрозь змрок, да яе даляцеў гук рухавіка, які пераключыўся на іншую хуткасць. Гук дакрануўся да яе слыху, нібыта гэта быў спачувальны дотык хатняга сабакі, ён лашчыцца да яе і абнюхвае яе. «Калі доктар Цынер памёр, нічога мяне тут болей не затрымлівае. Я пайду пашукаю машыну. Калі там салдаты, яны нічога мне не зробяць, а можа, гэта…» Страснае жаданне не дазволіла ёй закончыць фразы, якая нагадала раскрытую дзюбу галоднай птушкі. Яна абаперлася на руку, каб утрымаць раўнавагу, прысела на кукішкі і дакранулася да твару доктара. Ён не зварухнуўся, і, хоць твар быў яшчэ цёплы, яна навобмацак адчула, што вакол вуснаў у яго запяклася кроў, быццам старая сухая скура. Яна ўскрыкнула, але тут жа прымусіла сябе заспакоіцца і засяродзіцца, яна знайшла запалкі і запаліла скрут з газеты. Але рука ў яе дрыжала. Нервы не вытрымалі тых бедаў, якія зваліліся на яе, хоць яна і стрымлівала сябе. Ёй здавалася, што ўвесь мінулы тыдзень яна мусіла была ўвесь час нешта вырашаць, нечага баяцца, хаваючы свой страх. «Узяць хоць бы гэтую працу ў Канстанцінопалі. Ехаць туды ці адмовіцца? У агента чакае вялізная чарга дзяўчат». Яна нагадала Майета, які соваў у яе руку білет, кватэрную гаспадыню з яе парадамі, страх перад невядомым, які раптам агарнуў яе на прычале ў Остэндэ, калі памочнік капітана крычаў ён нешта наўздагон, каб яна не забывалася пра яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x