Грэм Грин - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грин - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Политический детектив, Политический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Усё было згодна з законам».

«А тыя дзесяць тысяч фунтаў Стаўрагу, калі вы ўжо мелі прапанову на пятнаццаць тысяч?»

«Гэта звычайная дзелавая аперацыя».

«А дзяўчына з Спаніердз-роўд? А тысяча фунтаў клерку Моўлта за інфармацыю?»

«Чым жа я горшы за вас? Адказвайце хутчэй. Не ўвільвайце. Адказвайце: так ці не. Мілорд і шаноўныя прысяжныя засядацелі, злачынец на лаве падсудных…»

«Я прашу слова. У мяне ёсць што сказаць. Я невінаваты».

«Па якім артыкуле? Якога кодэксу? Паводле права Справядлівасці? Па Законе Царкоўнай Дзесяціны? Адміралцейскага ці Каралеўскага суду? Адказвайце мне хутчэй. Не ўвільвайце. Адказвайце: так ці не. Тры ўдары малатком. Прададзена. Прададзена. Гэтая цудоўная прыбытковая фірма, джэнтэльмены».

«Пачакайце хвілінку. Я скажу вам. Кароль Георг. Год 111, абзац 4, Вікторыя 2504. І сярод махляроў ёсць сумленныя людзі».

Экман, раптам зрабіўшыся зусім маленькім у гэтай мізэрнай канторы, загаласіў, заламваючы рукі. І ўсе прачкі, якія тапталіся ў ручаі на глыбіні па калена, паднялі галовы і загаласілі, а ў гэты час сухі вецер змятаў пясок з марскіх пляжаў, з шумам гнаў яго на ліставы лес, і голас, хутчэй за ўсё голас Экмана маліў яго зноў і зноў: «Вярніся». Потым пустыня загойдалася пад нагамі, і ён расплюшчыў вочы. Цягнік стаяў. Снег заляпіў вагоннае шкло. Корал яшчэ не вярнулася.

Раптам нехта ў хвасце цягніка пачаў рагатаць і здзекавацца з некага. Да яго далучыліся іншыя, і яны свісталі і лаяліся. Майет паглядзеў на гадзіннік. Ён праспаў болей дзвюх гадзін. І пэўна, нагадаўшы голас, які чуў у сне, пачаў хвалявацца за Корал. З паравознай трубы ішоў дым, і чалавек у спяцоўцы з заляпаным сажай тварам стаяў каля паравоза, безнадзейна аглядаючы яго. Некалькі пасажыраў трэцяга класа аклікнулі яго, ён павярнуўся, пахітаў галавой, паціснуў плячыма — выгляд у яго быў зычлівы, але разгублены. Начальнік цягніка шпарка ішоў уздоўж пуці, адыходзячы ад паравоза. Майет спыніў яго:

— Што здарылася?

— Нічога. Нічога асаблівага. Невялікая няспраўнасць.

— Мы надоўга затрымаемся тут?

— Не, зусім ненадоўга. На гадзіну, магчыма, на паўтары гадзіны. Мы выклікалі па тэлефоне другі паравоз.

Майет зачыніў акно і выйшаў на калідор. Корал нідзе не было відаць. Ён прайшоў уздоўж цягніка, заглядаючы ў купэ, спрабуючы адчыніць дзверы туалетаў, пакуль не дайшоў да вагонаў трэцяга класа. Тут ён згадаў чалавека са скрыпкай і доўга шукаў яго ў смярдзючых купэ з жорсткімі драўлянымі лаўкамі, і нарэшце знайшоў — гэта быў невялікі несамавіты чалавек з запаленымі вачыма.

— Сёння ўвечары я наладжваю вячэру, — сказаў яму Майет па-нямецку, — і хачу, каб вы пайгралі мне. Я заплачу вам пяцьдзесят пара [26] Югаслаўская манета, адна сотая дынара. .

— Семдзесят пяць, ваша правасхадзіцельства.

Майет спяшаўся, яму хацелася як найхутчэй знайсці Корал.

— Ну, добра, хай будзе семдзесят пяць.

— Вы жадаеце што-небудзь журботнае, меланхалічнае, кранальнае да слёз, ваша правасхадзіцельства?

— Ні ў якім разе. Я хачу што-небудзь радаснае, вясёлае.

— Ах, вось яно што? Гэта абыдзецца даражэй.

— Чаму?

— Яго правасхадзіцельства, відаць, іншаземец. Ён не разумее. Такая завядзёнка ў нашай краіне: браць за вясёлыя спевы даражэй, чым за маркотныя. О, гэта надта стары звычай. Паўтара дынара.

І раптам, нягледзячы на нецярплівасць і тугу, Майетам авалодала жаданне патаргавацца. Грошы тут не мелі ніякага значэння, гаворка ішла пра нейкія там паўкроны, але гэта было дзелавое пагадненне, і ён не збіраўся ўступаць.

— Семдзесят пяць пара. Ні на грош болей.

Скрыпач ветліва ўсміхнуўся: іншаземец прыйшоўся яму па сэрцы.

— Дынар трыццаць пара. Гэта маё апошняе слова, ваша правасхадзіцельства. Я прынізіў бы сваю прафесію, калі б запрасіў меней.

Пах чэрствага хлеба і пракіслага віна ўжо не раздражняў Майета: такі пах быў на рынку яго продкаў. Гэта была сапраўдная паэма дзелавых зносін — выйгрыш ці пройгрыш тут не меў аніякага значэння, — ішла барацьба за пары, а кожная з іх каштавала меней чвэрці пенса. Майет пераступіў парог купэ, але не сеў.

— Восемдзесят пара.

— Ваша правасхадзіцельства, кожнаму чалавеку трэба жыць. Адзін дынар дваццаць пяць. Я пасаромеўся б узяць меней.

Майет прапанаваў скрыпачу цыгарэту.

— Шклянку ракіі, ваша правасхадзіцельства.

Майет кіўнуў і, не грэбуючы, узяў тоўстую шклянку з адбітым краем.

— Восемдзесят пяць пара. Хочаце — пагаджайцеся, хочаце — не.

Яны пілі і палілі разам, цудоўна разумеючы адзін аднаго, і таргаваліся ўсё болей люта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x