Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І круціць пальцам каля скроні. Мэгрэ ківае, і той адыходзіць. Відаць, яму нялёгка паверыць у тое, што ён бачыць.

А Жулі ўсё незадаволеная:

— Дванаццаць франкаў за гэтакую вячэру! Дый згатавана не на масле. Нібыта нельга было павячэраць дома…

Мэгрэ думае: «Стрэл у галаву… Трыста тысяч франкаў…» Ён пільна ўзіраецца ў нявінныя вочы Жарыса — разгледзець бы ў іх, якая такая загадка за ўсім гэтым…

На вакзале да іх пад'язджае таксі — старая прыватная машына. Рысоры бязбожна скрыпяць. Мэгрэ і яго спадарожнікі з цяжкасцю ўмяшчаюцца на прамятым сядзенні. Жулі сядзіць паміж мужчынамі, і яны ўвесь час навальваюцца на яе.

— Не памятаю, ці замкнула я садовую брамку, — шэпча яна. Відаць, яе ўжо адольваюць розныя гаспадарчыя клопаты.

Выязджаючы з горада, машына літаральна ўразаецца ў сцяну туману. Шафёр прытарможвае. Але ўсё роўна перад самым носам узнікаюць раптам, быццам здані, конь і павозка. Паабапал дарогі — прывідныя дрэвы, дамы…

Прыходзіцца ехаць яшчэ цішэй. Машына ўжо ледзь паўзе: дзесяць кіламетраў у гадзіну. Ды зноў з туману раптам выскоквае нехта на ровары — і ледзь не пад колы. Спыніліся. Усё абышлося добра.

Машына ўязджае ў Вістрэам. Жулі апускае шкло.

— Едзьце да порта, — кажа яна шафёру, — пасля будзе развадны мост, за ім і дом — каля маяка.

Ад гарадка да порта — з кіламетр шашы, абапал якой — бледныя светлячкі газавых ліхтароў. Каля моста ўбачылі святло ў нейкім вялізным акне, пачулі шум.

— Шынок «Марацкі прытулак», — растлумачыла Жулі. — Тут партавікі бавяць звычайна час.

За мостам шашы, лічы, ужо няма — дарога губляецца ў балотах, што падступаюць да самага берага рэчкі Орны.

Тут увогуле нічога няма, апроч маяка і двухпавярховага доміка з невялікім садам.

Таксі спыняецца. Мэгрэ назірае за Жарысам, які выходзіць сам з машыны і ўпэўнена кіруецца да брамкі.

— Бачыце, пан камісар! — ускрыквае Жулі. Яна ажно дрыжыць ад радасці. — Ён пазнаў дом! Я проста ўпэўнена, што ўрэшце ён ачуняе.

Яна ўстаўляе ключ у замок, адчыняе брамку — тая скрыпіць — ідзе па гравійнай сцежцы. Мэгрэ плаціць шафёру, даганяе Жулі. Таксі ад'язджае, і ўсё навокал тоне ў цемры.

— Запаліце, калі ласка, сярнічку! Не магу ніяк трапіць у замок…

Успыхвае запалка. Жулі адчыняе дзверы. Пад нагамі ў Мэгрэ прабягае нешта цёмнае. Жулі, якая ўвайшла ўжо ў калідор, запальвае святло, здзіўлена глядзіць на падлогу, шэпча:

— Гэта ж кошка выскачыла, здаецца?

Прывычна здымае капялюш і паліто, вешае, адчыняе дзверы кухні, запальвае там святло, міжволі паказваючы гэтым, што менавіта на кухні прымаюць гасцей у доме.

Кухня — прасторны пакой з выкладзенымі керамічнаю пліткаю сценамі, нашараваным пяском вялікім драўляным сталом. Паўсюды зіхацяць начышчаныя да бляску рондалі.

Капітан прывычна ідзе да плеценага крэсла каля печкі, садзіцца.

— Я ж, здаецца, калі ад'язджала, выпусціла кошку, — кажа Жулі сама сабе. Відаць, што яна занепакоеная. — Але, вядома… Усе дзверы зачыненыя… Пан камісар, калі ласка, давайце пройдзем разам па пакоях… Мне адной страшна…

Жулі такая напалоханая, што ледзь асмельваецца ісці першая.

Адчынілі дзверы ў сталовую. Ідэальны парадак. Паркет і мэбля — што люстра. Піяніна. Фарфор, прыгожыя кітайскія лакіраваныя цацкі, прывезеныя, пэўна, капітанам з Далёкага Ўсходу. Здаецца, гэтым пакоем ніколі не карысталіся.

— Гляньце, калі ласка, за шторамі, — просіць Жулі.

Пасля — гасцёўня. Мэбля тут расстаўлена ў тым самым парадку, у якім стаяла ў краме, дзе куплялася. Капітан ідзе за імі, яўна задаволены. Яны падымаюцца па засланай чырвоным дываном лесвіцы. Наверсе — тры пакоі, адным з якіх зноў-такі, відаць, не карыстаюцца.

І ўсюды — ідэальная чысціня, бездакорны парадак. Прыемна пахне вёскаю і кухняю.

Нікога ў доме. Вокны і дзверы ў сад — зачыненыя.

— Кошка, мусіць, прабралася ў дом праз якую-небудзь дзірку, — кажа Мэгрэ.

— Няма ў нас ніякіх дзірак…

Усе вяртаюцца на кухню. Жулі адчыняе шафу.

— Можа, наліць вам чаго-небудзь выпіць? — пытаецца ў Мэгрэ Жулі.

Менавіта цяпер, у звычайным гаспадарчым клопаце, наліваючы лікёр у маленькія чарачкі, аздобленыя маляванымі кветачкамі, яна адчула асабліва востры адчай і заплакала.

Яна ўпотайкі кідае позірк на капітана, які спакойна сядзіць у крэсле. Ёй цяжка глядзець на свайго гаспадара, і яна адварочваецца ад яго і лапоча, каб хоць крыху забыцца:

— Я падрыхтую вам пакой…

І зноў плача. Здымае са сцяны белы фартух і выцірае слёзы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x