Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Большасць гэтых фотакартак высланы на адрас: «Кан. Ангельска-Нармандская кампанія, судна «Дыяна», капітану Жарысу».

— Вы даўно знаёмы з капітанам? — спытаўся Мэгрэ ў доктара.

— Некалькі месяцаў. З тае пары, як ён служыў у порце. Да таго ён дваццаць восем гадоў плаваў капітанам на судне мэра.

— Судне мэра?

— Але, пана Эрнэста Гранмэзона, дырэктара Ангельска-Нармандскай кампаніі. І ўладальніка ўсіх яе адзінаццаці суднаў…

Яшчэ адна фатаграфія: Жарыс у дваццаць пяць гадоў. Ужо тады ён быў каржакаваты, і ўсмешка, відаць, часта з'яўлялася на яго шырокім, троху ўпартым твары. Сапраўдны брэтонец!

І нарэшце, у палатнянай папцы — дакументы, ад школьнага атэстата да дыплома капітана гандлёвага флоту… Розныя афіцыйныя паперы, метрыка, ваенны білет, пашпарт…

На падлогу ўпаў канверт — ужо крыху пажаўцелы. Мэгрэ падняў яго, выняў аркуш паперы.

— Завяшчанне? — спытаўся доктар, які, закончыўшы тут свае справы, чакаў прадстаўнікоў пракуратуры.

Мусіць, капітан поўнасцю давяраў Жулі: канверт нават не быў запячатаны. На аркушы было напісана прыгожым почыркам натарыуса:

«Я, што ніжэй падпісаўся, Іў-Антуан Жарыс, нарадзіўся ў Пэнполі, марак па прафесіі, пакідаю ўсю рухомую і нерухомую маёмасць маёй ахмістрыні Жулі Легран, у знак удзячнасці за шматгадовую верную службу.

Абавязваю яе перадаць:

кацер — капітану Дэлькуру; кітайскі фарфоравы сервіз — яго жонцы; кульбаку з разьбянай слановай косці…»

Не быў забыты амаль ніхто з партовых служачых, якіх Мэгрэ сустрэў ноччу. Нават шлюзаўшчык, якому капітан адпісаў «трайную рыбацкую сетку, што пад адлевам».

У гэты момант Жулі, скарыстаўшыся тым, што жанчыны пакінулі яе адну, каб згатаваць ёй для падтрымання сілы грог, узбегла па лесвіцы, адчыніла дзверы ў капітанаву спальню, кінулася да ложка, выдаючы ўсім сваім выглядам на вар'ятку, і адразу ж адступілася, спалохаўшыся мерцвяка, грымнулася на дыван і стала крычаць нешта неразборлівае.

Можна было ўгадаць: «немагчыма… Мой бедны гаспадар… мой… мой…»

Мэгрэ паволі падышоў да яе, дапамог устаць і адвёў дзяўчыну, як тая ні супраціўлялася, у яе пакой. Там усё было ў беспарадку: на ложку валялася адзежа, на падлозе стаяў тазік з мыльнай вадою.

— Хто наліваў капітану ваду ў графін на начным століку?

— Я… Учора раніцай… Калі ставіла ў вазу кветкі.

— Вы ў доме былі адна?

Жулі цяжка дыхала, але патроху прыходзіла да памяці — і тут такія вось пытанні камісара.

— Што гэта вам прыйшло ў галаву? — ускрыкнула яна раптам.

— Нічога. Супакойцеся. Я толькі што прачытаў Жарысава завяшчанне.

— Ну і што?

— Ён пакінуў вам усю сваю маёмасць. Цяпер вы багатая…

У адказ Жулі толькі разрыдалася.

— Капітана атруцілі вадою з графіна.

Дзяўчына кінула на Мэгрэ поўны нянавісці позірк і літаральна завыла:

— Што вы хочаце гэтым сказаць, га? Што вы хочаце сказаць?

Яна была ў такім стане, што схапіла Мэгрэ за рукаў і ліхаманкава трэсла яго. Яшчэ трохі — і ўчапілася б пазногцямі, так раз'юшылі яе камісаравы словы.

— Цішэй. Супакойцеся. Расследаванне толькі пачынаецца. Я ні на што не намякаю, а толькі спрабую разабрацца, што здарылася.

У дзверы пастукалі. Гэта быў палявы вартаўнік.

— Пракурор зможа прыйсці толькі пасля абеду, — паведаміў ён. — Пан мэр вярнуўся раніцаю з палявання і яшчэ не ўстаў. Ён прыйдзе, як толькі будзе гатовы.

Усе ў доме былі ўзнерваваныя. А людзі на дварэ, якія самі не ведалі, чаго тут чакалі, толькі нагняталі гэтую ўзнерваванасць.

— Вы застанецеся тут? — спытаўся Мэгрэ ў дзяўчыны.

— Вядома. А куды мне яшчэ дзецца?

Мэгрэ папрасіў доктара выйсці з пакоя і замкнуў дзверы на ключ. Ён пакінуў з Жулі толькі дзвюх жанчын, жонку дазорца з маяка і жонку аднаго шлюзаўшчыка.

— Не пускайце нікога, — сказаў ён палявому вартаўніку. — Калі спатрэбіцца, паспрабуйце збыць занадта цікаўных.

Мэгрэ вышаў з дома, прайшоў праз натоўп і накіраваўся да моста. Удалечыні па-ранейшаму выў гудок, але цяпер ён ужо быў ледзь чутны, бо вецер дзьмуў на мора. Было цёпла, сонца свяціла ўсё ярчэй. Пачынаўся прыліў.

Два шлюзаўшчыкі былі ўжо на сваіх месцах. На мосце Мэгрэ сустрэў капітана Дэлькура, з якім гаварыў ноччу. Той падышоў да яго.

— Дык гэта праўда? — спытаўся капітан.

— Але. Жарыса атруцілі.

— Хто?

Натоўп каля Жарысавага дома пачаў раставаць. Было відаць, як палявы вартаўнік, жастыкулюючы, пераходзіў ад аднае групкі да другой і нешта казаў. Людзі азіраліся на камісара. Цяпер іх цікавіў толькі ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x