Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У раёне порта нехта гучна бразнуў дзвярыма. Відаць, у шынку. У садзе з'явілася чыясьці постаць — чалавек нешта выглядваў. Мэгрэ кінуўся да яго.

— А, гэта вы… Вас просяць да тэлефона… Выклікаў Кан.

— Алё!.. Камісар Мэгрэ? Як вы гэта ўгадалі?!. Пані Гранмэзон праехала сёння раніцаю праз Кан з Вістрэама ў Парыж. Яна пакінула дачку дома, пад нагляд гувернанткі… Апоўдні выехала на машыне… Наконт незнаёмага вы таксама ўгадалі… Толькі мы звярнуліся ў першы ж гараж, насупраць вакзала, нам адразу адказалі… Гэты чалавек прыехаў на ровары… Хацеў узяць напракат машыну без шафёра… Яму адказалі, што яны такіх паслуг не робяць… Чалавек спяшаўся… Ён спытаў, ці нельга купіць якую машыну, хуткую на хаду, але пажадана старую… Яму прадалі аўтамабіль за дванаццаць тысяч франкаў, якія ён адразу ж і выклаў… Машына — жоўтая, спартовага тыпу, з адкрытым верхам… Як і на ўсіх машынах, што на продаж, на ёй напісана літара «w»…

— Вам вядома, куды яна накіравалася?

— Чалавек пытаўся, як праехаць у Парыж праз Лізьё і Эўрэ.

— Тэлефануйце ў паліцыю і жандармерыю Лізьё, Эўрэ, Манту, Сэн-Жэрмэна… Папярэдзьце Парыж, каб сачылі за ўсімі ўездамі ў горад, асабліва ў раёне Маё…

— Машыну трэба спыніць?

— Але, і арыштаваць вадзіцеля! У вас ёсць яго апісанне?

— Гаспадар гаража кажа, што ён даволі высокага росту, сярэдніх гадоў, у светлым элегантным гарнітуры…

— Загад у сіле: тэлефанаваць мне ў Вістрэам, як толькі…

— Прабачце, хутка сем гадзін… Пасля сямі тэлефоннай сувязі з Вістрэамам няма… Хіба што вы звернецеся да мэра…

— Чаму?

— Таму што яго нумар першы і ноччу ў яго прамая сувязь з Канам.

— Пасадзіце каго-небудзь на камутатар. Калі папросяць мэра, трэба праслухаць размову… У вас ёсць машына?

— Але, малалітражка.

— Ну й хопіць, каб даехаць да мяне з паведамленнем… Я па-ранейшаму ў «Марацкім прытулку».

У шынку капітан Дэлькур асмеліўся спытацца ў Мэгрэ:

— Гэта вы забойцу ловіце?

— Не ведаю!

Людзі ў шынку не маглі зразумець, чаму Мэгрэ, яшчэ ўчора такі сардэчны і просты, здаваўся цяпер далёкім ад іх і нават злым.

Ён выйшаў, нічога не растлумачыўшы. Вецер усё больш хваляваў мора. На мосце, які дрыжаў пад націскам буры, камісару прыйшлося шчыльна зашпіліцца.

Каля Жарысавага дома ён спыніўся і пасля некаторых ваганняў зазірнуў у замок. У глыбіні калідора ён убачыў зашклёныя дзверы кухні. Гарэла святло. Нехта хадзіў паміж плітою і сталом.

Мэгрэ пазваніў. Жулі замерла са сподачкам у руках, пасля паставіла яго на стол і выйшла з кухні да дзвярэй.

— Хто там? — спытала яна з трывогаю.

— Камісар Мэгрэ!

Жулі адчыніла, прапусціла яго. Яна нервавалася, увесь час азіралася, вочы ў яе былі чырвоныя ад слёз.

— Уваходзьце… Я рада, што вы прыйшлі. Ведалі б вы, як мне страшна ў гэтым доме адной! Мусіць, я тут не застануся…

Мэгрэ ўвайшоў у кухню, як звычайна старанна прыбраную.

На стале, засланым белай цыратаю, стаялі толькі кубак і талерка з хлебам і маслам. Ад рондаля на пліце ішоў салодкі пах.

— Какава? — спытаўся Мэгрэ.

— Не хочацца гатаваць сабе адной… Вось абыходжуся кубкам какавы…

— Не звяртайце на мяне ўвагі… Ешце…

Спачатку яна саромелася, пасля, рашыўшыся, наліла ў кубак какавы і пачала ўмачаць у яе вялікія кавалкі намазанага маслам хлеба, які ела потым з лыжкі, апусціўшы застылыя вочы.

— Ваш брат яшчэ не прыходзіў?

— Не! Нічога не разумею… Толькі што хадзіла ў порт, думала сустрэць яго там. Маракі, калі ім няма чаго рабіць, заўсёды бадзяюцца ў порце…

— Вы ведалі, што ваш брат сябруе з мэрам?

Жулі кінула на камісара разгублены позірк.

— Што вы хочаце сказаць?

— Цяпер яны гуляюць у шашкі ў мэравым доме.

Дзяўчына падумала, што яе разыгрываюць, але калі Мэгрэ запэўніў яе, што гэта чыстая праўда, яна сумелася яшчэ больш.

— Не разумею…

— Чаму?

— Таму што мэр не такі ўжо просты з людзьмі… А галоўнае, я ведаю, як ён не любіць Луі. Колькі разоў чапляўся да яго! Хацеў нават пазбавіць пасведчання на права жыхарства…

— А з капітанам Жарысам?

— Што?

— Пан Гранмэзон сябраваў з капітанам?

— Як з усімі! Здароўкаецца за руку. Жартуе… Дадае колькі слоў пра надвор'е — але гэта ўсё. Іншы раз, я ўжо вам казала, ён браў майго гаспадара на паляванне… Але толькі каб не быць аднаму…

— Вы яшчэ не атрымалі ліст ад натарыуса?

— Атрымала! Ён паведамляе, што я адзіная спадчынніца… Што б гэта ўсё магло значыць? Праўда, што дом застаецца мне?

— І трыста тысяч франкаў таксама!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x