Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Пад страхам смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад страхам смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад страхам смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сімэнона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сімэнон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.

Пад страхам смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад страхам смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— З дэтэктывамі канчаю. Хопіць з мяне Мэгрэ.

Думаю, ён палічыў мяне вар'ятам і ўжо ва ўсякім разе параноікам. Добры камерсант, ён ніяк не мог уцяміць, як можна рэзаць курыцу, што нясе залатыя яйкі. Але пасля ўсяго, што я вам ужо распавёў, пасля ўсіх маіх шчырых прызнанняў, вы, спадзяюся, разумееце мяне. Я адчуваў, верыў, што цяпер я досыць моцны, каб адмовіцца ад усіх шаблонаў, каб адкінуць мыліцы, на якія абапіраўся.

Я наблізіўся да чалавека — чалавека аголенага, чалавека, які стаіць твар у твар са сваім лёсам, а ён, мяркую, сама галоўны рухавік рамана.

Згадайце, што я вам казаў у самым пачатку пра мае ілюзіі ў дванаццаць гадоў, пра пары ў шаснаццаць, пра самалюбівыя памкненні ў дваццаць. Мне хочацца, каб вы адчулі, што бывае прызванне, якому немагчыма не давярацца, хоць у гэтым няма аніякай нашай заслугі. Існуе нейкі ўнутраны фактар, якому немагчыма супраціўляцца, як нельга супраціўляцца страсці.

Гэтай страсці мне вельмі хацелася б даць дакладнае вызначэнне, але, як бачыце, я няздольны гаварыць пра яе ў дакладных тэрмінах, а магу толькі, выкарыстоўваючы ўспаміны, прымусіць вас адчуваць яе; дык вось, гэтая страсць называецца любоўю да чалавека, да ягонага Лёсу, да ягонай Велічы і Нікчэмнасці, да жорсткага, бязмернага разрыву паміж ягонымі адмысловымі памкненнямі і мажлівасцямі.

Калет казала мне:

— Навучыцеся распавядаць гісторыю, а ўсё астатняе дадасца!

Дзесяць гадоў майго жыцця пайшло на тое, каб я сяк-так навучыўся расказваць гісторыі хлопчыкам, краўчыхам, машыністкам, брамніцам. Але вось наспеў дзень, калі я, можа, заўчасна, палічыў сябе здатным і на астатняе — і аб'явіў:

— Адгэтуль я буду пісаць проста раманы.

Вядома, мне хацелася растлумачыць вам, што я разумею пад проста раманам ці, карацей, раманам. Але мне гэта цяжка перш за ўсё таму, што я дрэнна падрыхтаваны мець справу з ідэямі. Уявіце сабе, на працягу дваццаці гадоў усе мае намаганні, усе памкненні накіроўваліся на тое, каб выкарыстаць толькі матэрыяльныя словы. Вось яшчэ адно вызначэнне, якое трэба было б дадаць і якое я не магу сфармуляваць. Калі хочаце, гэта словы, якія маюць матэрыяльную вагу, словы, якія маюць тры вымярэнні, як стол, дом, шклянка вады. Гэта здаецца простым, і, шчыра кажучы, у пачатку шляху мяне больш за ўсё ўражвала адсутнасць шчыльнасці ў людзях і прадметах, якія я апісваў. Адсутнасць гэтае шчыльнасці ўражвае мяне й дагэтуль — ва ўсім, што пішацца ў дваццаць гадоў.

Нехта, гаворачы пра жывапіс, заўважыў:

— Ідэальная, дасканалая карціна — гэта тая, у якой можна выразаць у правым ці левым кутку кавалачак у дзесяць квадратных сантыметраў, і ён будзе ўяўляць сабою нешта цудоўнае.

Гэтыя словы праследавалі мяне ўжо тады, як я, невядомы — з прычыны шаснаццаці маіх псеўданімаў і нягледзячы на іх, а таксама з-за штодзённага васьмідзесяцістаронкавага ўроку — пісьменнік, штодня дапускаў найцяжэйшыя памылкі і прамашкі ў адносінах да мастацтва і добрага густу. Прымусіць жыць дрэва ў садзе насуперак трагедыі, што адбываецца побач... Надаць лістам гэтага дрэва ўласцівую ім важкасць... Здаецца, я знайшоў патрэбнае слова — важкасць. Важкасць аркуша паперы, шматка неба, якойсьці рэчы, усіх тых рэчаў, якія ў сама напружаныя моманты нашага жыцця набываюць патаемнае значэнне...

Важкасць электрычнага асвятлення, сонечнага промня, зеленаватага святла, якое льецца з-за аблокаў у марозны ранак, важкасць усяго, што вакол нас — дажджу, вясны, гарачага сонца, сонечнага зайчыка на стале, ды ці ж мала чаго яшчэ... Важкасць рэчаў, ці, калі дазволіце выкарыстаць слова, якое з дзіўнай упартасцю круціцца на языку, важкасць Жыцця.

Я не рашаюся гаварыць пра важкасць чалавека, а то ў мяне будзе адчуванне, што я спакушаю Бога. Не рашаюся гаварыць, але думаю, думаю ўвесь час, і мне хацелася б адным рухам вуснаў перадаць усё значэнне чалавечае тэмы, усю драматычнасць сутыкнення чалавека з жыццём.

Выбачайце. Я спрабаваў проста даць вызначэнне рамана, як я яго разумею, а дазволіў сабе заглыбіцца ў напышлівыя словапляценні. Аднак менавіта гэта і ёсць раман, а таксама многае іншае. Раман — гэта чалавек, чалавек аголены і чалавек адзеты, чалавек будзённы; часам гэта жорсткая драма, якая разыгрываецца паміж чалавекам аголеным і чалавекам адзетым, чалавекам вечным і чалавекам пэўнага адукацыйнага ўзроўню, пэўнае касты ці пэўнага гістарычнага моманту, але перш за ўсё гэта драма Чалавека, які змагаецца са сваім лёсам.

Ці ж не праўда, пасля ўсяго, што я тут нагаварыў, не дужа лёгка прызнаць сябе раманістам ці заявіць, што хочаш ім быць або стаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад страхам смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад страхам смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад страхам смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад страхам смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x