Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ў яе? — спытаў Шчука.

— Рак, — сказаў я. — Ляжыць у Гомелі.

— Значыць, другі сэнс гэтага «на час хваробы» — да смерці, — сказаў Клепча.

— Ну нашто ж так, — сказаў Шчука. — Пазваніце, Клепча, да нас, хай навядуць у Гомелі даведкі пра стан, як яе?… пра стан Юліі Пташынскай.

Не паспеў лейтэнант пакласці трубку, як пачуўся званок у дзверы, і сэрца маё зноў упала ад неверагоднай раптоўнай надзеі. А пасля тупа забалела, бо гэта быў усяго толькі той чалавек, якога бачыў з чамаданчыкам на беразе Романі. Я здагадаўся, што гэта, мабыць, медыцынскі эксперт.

— Што-то вы, Ягор Апанасавіч? — спытаўШчука.

— Хацеў, каб хутчэй даведаліся аб выніках ускрыцця, а мне па дарозе, ну і…

— То што выявілася?

— Аніякіх слядоў гвалтоўнай смерці, — сказаў нізенькі румяны лекар.

— Што ж яго, анёл божы?

— Магчыма. У яго два мікра і адзін інфаркт. Завал сэрца — вось прычына. Мабыць, стаяў у чаўне і тут здарылася. Упаў у ваду і захлынуўся.

— Чаго ж ён адзін ехаў?! — у роспачы крыкнуў я.

— Ягоная справа, — буркнуў Клепча.

— Ясна, што ягоная. І ніколі, ніколі ён не бярогся! Ніколі!

— Што за карціны прапалі? — спытаў Шчука.

— Гэта і падазрона, — сказаў я. — Каб кралі — кралі б іншыя. Гэту. Гэту. Гэту. Ім цаны няма. А тыя дзве — поўная лухта, толькі што не новая. «Хрыстос у Эмаусе», нямецкай школы канца мінулага стагоддзя, і англійская «Кромвель ля магільнай ямы Карла І». Гэтую ён у Кіеве ў ЦУМе купіў адразу пасля вайны.

— Помню я гэтую карціну, — раптам сказаў Шчука, — доўга яна ў іх на сцяне вісела. Пашкоджаная крыху ўнізе. Кромвель у паланкіне сядзіць.

Я вылупіў вочы:

— Ну й памяць!

— Памяць прафесійная.

— Дакладна. Прадзёртая была. Ён рапараваў. Вялізныя дуры, яркія. «Кромвель» гэта «пад Рэмбранта наддае». Ён іх не цаніў.

— То, можа, не разабраліся? — спытаў лекар. — Убачылі, што вялікія, у вочы кідаюцца — ну і ўзялі.

— А чаго тады не ўзялі яшчэ чаго? — сказаў раптам «цывільны». — Вось. Грошы. І шмат нешта грошай.

Грошай было восемсот дваццаць рублёў.

— Мо спяшаліся? Не ведалі? — спытаў Клепча.

— Гэта барыгі па мастацтву, — сказаў я. — Хоць сёе-тое, ды разумеюць. Не ўзялі б яны гэтых карцін. Можа, другое. Мо не цаніў, то прадаў. Яму дзеля жонкі былі патрэбны грошы.

— І тое, — сказаў Шчука, — хай нашы пашукаюць па антыкварыятах.

…За акном ужо ляжала сутонне, і мы збіраліся ісці, калі зазваніў тэлефон. Клепча зняў трубку.

— Так… Так… Дзякуй вам.

— Што такое? — спытаў Шчука.

— Званілі ад нас. Юлія Пташынская памерла пяць дзён таму…

Выгляд у яго быў надзіва значны. Ён глядзеў на мяне.

— …і якраз у намеркаваны дзень смерці мужа. Ц-цік-кава… Мо і карціны… для адводу вачэй.

Чырвань кінулася мне ў шчокі. Толькі тут я зразумеў, як можна расцаніць увесь гэты недарэчны, страшны збег абставін.

— Слухайце, Клепча, не будзьце быдлам!

— Ну-ну!

— Ён мае рацыю, Якубе, — сказаў Шчука. — Гэта быў найлепшы ягоны сябар.

— Адзіны і назаўсёды, — глуха сказаў я. — І я да канца жыцця рабіў бы толькі за хлеб, абы выбіць дзеля яго яшчэ год жыцця. А калі вы лічыце, што я такая пачвара, якая можа брата за шэлег забіць, то ведайце: тут няма нічога, што пасля смерці Мар'яна не павінна было б быць аддадзена музею на ягонай радзіме.

— Хто гэта ведае? — ужо тонам ніжэй спытаў Клепча.

— Я гэта ведаю. Так што калі я тут чымсьці і разжывуся, то гэта дзвюма сабакамі. З маімі раз'ездамі гэта зусім не патрэбна, але я іх не кіну, я іх буду трымаць, пакуль не памруць… у… памяць…

У мяне ўжо душыла ў горле ад крыўды і ад непрыязні да гэтага чалавека. Уратаваў мяне Шчука, іначай гэта чорт ведае чым магло скончыцца.

— Бярыце сабак і нясіце ў машыну, — буркнуў ён. — Памажы, Клепча. І змоўч урэшце, халера на цябе… Прабач, Косміч, я зараз закіну вас дадому. Хата будзе яшчэ некалькі дзён апячатаная. Пасля атрымаеш ключ, каб гэта ліквідаваць. Я дастану вам машыну, каб перавезці ўсё гэта, як завяшчаў нябожчык.

— Нябожчык, — сказаў я, — значыць… няма надзеі, што не ён.

— Няма, — сказаў Шчука. — На жаль, няма.

Калі мы з ім даставілі да мяне сабак — Эльма так і не прачнулася і я валок яе на руках, цяжкую, як цяля, — ён адпусціў машыну і раптам сказаў мне:

— Там побач з рэстаранам у вас што, кафэ? І сядаць не трэба?

— Не трэба. І за мною яшчэ доўг гонару.

Ён моўчкі павёў мяне пад руку. І толькі калі мы ўжо стаялі ля стойкі і прысёрбвалі каву з каньяком, азваўся нечакана мякка:

— Плача нутро? То ж бо, я гэта ведаю. Сам двойчы перажыў такое… Дык вось, Антоне, калі нешта ўспомніш, калі нешта знойдзеш — ты Хілінскаму скажы. Мы ж сябры, ён мяне праінфармуе, — уздыхнуў. — Я ж ведаю, мала радасці чалавеку, ды яшчэ ўразліваму, цягацца па нашых установах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x