Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што то за кніга?

Я расказаў.

— Паказаць не можаш? Ага, тады заедзем да цябе ў хату. А пасля… можа, з намі на ягоную кватэру з'ездзіш?

— Так… Слухай, ён жа трывожыўся! Ён казаў аб нейкай сувязі з тым, са старажытным, злачынствам!

— Гэта магло быць проста ад нерваў. І потым, каб мы займаліся ўсімі злачынствамі, зробленымі за мільёны год, з таго часу як малпа стала чалавекам, то каму было б разбірацца, хто ўкраў у сябра Раткевіча аўтаручку.

Дзіўна, ягоны грубаваты тон крыху супакойваў мяне.

— Так што старажытным злачынствам займіся ты. Ты знаўца, гісторык, табе і карты ў рукі. А знойдзеш што-небудзь цікавае для сённяшняга дня — ну, тут мы заўсёды да тваіх паслуг.

— Ты накшталт таго капеечнага крытыка, якому падавай творы толькі на злобу дня. А для гэтага газеты ёсць.

Мы заехалі да мяне, узялі ў партфель кнігу і пакацілі на парніковую гаспадарку.

І зноў была алея напалову выпляжаных ліп, і стары дом, і барокавая брама могілак. Толькі на дне спушчаных ставоў накапілася каламутная вясновая вада. А ўва мне ўсё яшчэ жыла няпэўная надзея, што вось пазвонім, вось у глыбіні кватэры аддадуцца крокі, лясне замок і заспаны Мар'ян скажа мне:

— А ведаеш, што лічылася ў нашых продкаў дрэнным тонам?

Ніхто не адказаў на званок. Мы стаялі і чакалі доўга, і я чуў, як «Цэнзар Феакцістаў», з'едлівая вахцёрка, адказвае Клепчу:

— Два дні назад як быццам чую — замок ляснуў. Гляджу — чалавек. Але дзверы зачыненыя. Пытае:

«Што, там нікога няма, бабуся?»

— Які хаця па выгляду чалавек?

— А такі сабе… ну… нібы крыху гарадскі, а крыху нібы й не гарадскі.

Урэшце прывялі панятых і адкрылі замок. І надзея мая адразу знікла, а пачуццё бяды ператварылася ва ўпэўненасць.

Эльма ляжала нерухома на падлозе. Здаравенны тыгравы Эдгар, убачыўшы мяне, няпэўна матлянуў азадкам. Вочы ў яго былі няшчасныя і слязіліся, і ён адразу заплюшчыў іх. Нават не ўстаў насустрач. У перадпакоі рэзка і моташна пахнула чымсьці.

— Ён не ездзіў у ніякую Вільню, — упэўнена сказаў я Шчуку, — іначай бы адвёў сабак. Ён і не думаў з'язджаць больш чым на адзін дзень.

— Сабак усыпілі, — сказаў Шчука.

— У той жа дзень усыпілі. Бачыце, яшчэ не з'едзена ежа, не выпіта вада. Толькі як маглі ўсыпіць на столькі дзён?

— Мо шукалі нешта? Калі за адзін дзень не знайшлі, то маглі паўтарыць дозу.

— Але як? Гэта выхаваныя псы. Яны нічога не возьмуць з нічыіх рук. Толькі ў Мар'яна… і ў мяне.

— Акрамя паветра, якога ні з чыіх рук браць не трэба, — Шчука паказаў на замочную дзірку.

— Я ведаю, чаго яны шукалі, — і я дастаў з партфеля кнігу.

— Што ж, давай прысядзем тут, — Шчука паказаў на доўгую скрынку для абутку, — каб не перашкаджаць. Займіцеся хатай, лейтэнант.

Мы селі на скрынку і пачалі ўважліва пераглядаць стары том. Усё гэта было дарэмна. Што можна было заўважыць за гадзіну, калі я цэлыя дні сядзеў над ім.

— Забяры, — сказаў урэшце Шчука, — думай і далей над гэтым. Тут не нашага розуму справа. Магчыма, нейкая складаная галаваломка. А магчыма, і прасцей. Каштоўнасць кнігі вялікая?

— Так.

— То, можа, ніякай загадкі і няма.

— Хочаце сказаць, што цана чалавечага жыцця не большая за цану гэтага хламу?

— Ёсць такія, з вашага дазволу, людзі, для якіх жыццё другога не каштуе і шэлега.

— Зайдзіце, — сказаў Клепча, — паглядзіце сваім вокам, чаго не хапае ў кватэры?

Я зайшоў. Трус, відаць, ужо скончыўся. Толькі адзін з групы яшчэ перабіраў паперы ў шуфлядзе стала. Па-ранейшаму лёталі пад столлю анёлы, па-ранейшаму Юры папіхаў нагою цмока. Толькі Мар'яна не было. І не будзе болей.

— Не хапае дзвюх карцін, — глуха сказаў я.

— Тады, значыцца, пра кнігу й мовы няма, — сказаў Клепча. — Мо і сапраўды барыгі-спекулянты. Не выгарала, і ўсё. Такая гісторыя, расказвалі, нядаўна ў Маскве была, па вуліцы Качалава. Угаворвалі, угаворвалі прадаць — ну і ўсё скончылася на гэтым. І званілі, тэрарызавалі пасля са злосці: выпаў кавалак з рук… А вось карціны — гэта цікавей.

— Таварыш палкоўнік, — чалавек у цывільным, што корпаўся ў шуфлядзе, працягнуў Шчуку аркуш паперы. — Гэта, бадай, цікавей за карціны.

Шчука прачытаў і працягнуў паперу Клепчу. Той прабег вачыма, свіснуў і паглядзеў на мяне. Палкоўнік узяў аркуш і падаў яго мне. А калі я, у сваю чаргу, прачытаў тое, што было напісана, у мяне непрыемна заняло дых.

Аркуш быў па ўсёй форме складзеным і завераным у натарыуса запаветам, па якім грамадзянін Мар'ян Пташынскі, на выпадак раптоўнай смерці, завяшчаў усё сваю маёмасць другу, грамадзяніну Антону Космічу, з умовай, каб азначаны Косміч утрымліваў былую жонку вышэйпамянёнага Пташынскага на ўвесь час яе хваробы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x