Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: scenarios, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад.
Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада.
Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч.
Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці.
У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас –
.
Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса.
Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да
.
Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”.
Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні.
Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара.
Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў.
А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Палікар. Яна нагаворвае на сябе. Заторкніце вушы, людзі!

Багуся. Хто бачыў? Ага, вось ты, баба Еўга.

Еўга. Ага, ага, бачыла, бачыла. Гэта яна падала. Варта было. Ён людзей выкопваў. I д’ябла бачыла. Чорны такі анёлачак. Рожкі, як у козкі. Зубкі, як часначок. Хвосцік, як памялцо.

Палікар. Не слухай вар’яткі, народ!

Вартавыпрабіўся да яго праз натоўп. За ім яшчэ двое – цягнуць мяхі.

Гэта яшчэ што такое? Якога д’ябла?

Вартавы. Гадзіну назад убачылі, як невядомыя з урвішча кінулі ў Дзвіну два мяхі. З таго месца, адкуль і... Выявілі. Вось што ў іх.

Палікараслупянела глядзіць на твары Дарафеяі Касінскага.

Палікар. Дарафей... Езуіт.

Корвін. Боская адплата.

Палікар. Стойце... Прыпыніць страту...

Багуся. I гэта нашы сябры зрабілі... Я іду да цябе, Антоні. Цяпер мы будзем спаць спакойна.

Палікар. Цяпер усё. (Пасля паўзы, здаўленым голасам.) Прывязаць іх да слупоў.

Варта прыкручвае Вольхуі Багусюда слупоў, плячом да пляча.

Муляраў сюды. Сякера занадта хутка скончыць з імі.

Муляр. Што?

Палікарчэрпае кельмай цамянку і плюхае на ступакі прывязаных.

Палікар. Рабіць далей.

Мулярымуляюцца.

I, клянуся першамучанікам Ігнатам, і святым Васілем, і Янам Ксціцелем клянуся, што калі адмовіцеся – загадаю пасадзіць на палі азадкам не толькі вас, не толькі сямейных вашых, але і ўвесь Задунаўскі канец. Ну!

Варта насоўваецца на муляраў.

Вольха. Працуйце, хлопцы. Не хапала яшчэ, каб столькі людзей...

Багуся. Мы даруем вам. Мы выпрасім вам дараванне.

Муляры, калоцячыся, пачынаюць працаваць.

Вольха. Ну-ну. Досыць калаціцца. Няхай – яны.

Палікар. Пасля, калі задыхнуцца, – абскрабіце лішкі цамянкі і зрабіце якабы два балваны. I хай стаяць, на пострах усім, колькі будзе трэба.

Вольха. Галовы адсечаныя не прыставіш, лепшых сыноў горада, лепшых братоў – не вернеш. Але горш за смерць нашу – смерць залатой волі Віцебска. Нічога, яна ўстане. Не можа не ўстаць. З тым і памром. З горыччу, але і з надзеяй на святло. Званоў нашых не заглушыць. Кішка ў іх, паршыўцаў, слабая.

Палікар. Ну то стойце і слухайце. Дзе яны, вашы званы?

Вольха. Мы будзем стаяць. Помнік Віцебску, які ты думаеш, што забіў. I які нельга забіць. Як увесь наш бедны, наш моцны край.

Паўза. Цамянка ўжо да калень.

Бывай, Багуся.

Багуся. Нічога, мы пастаім. Толькі на пострах табе, а не людзям, іуда. Антоні... “У ложу тваю...”

Вольха. Я цябе кахаю.

Багуся. І я цябе кахаю. I мы ўрэшце разам. Разам ва ўсе дні да сканчэння свету.

Цемра. Надрыўны свіст ветру. Потым нібы крыху святлее. Стылая, аранжава-жоўтая, разгараецца над горадам стужка зары. На плошчы, у слабой пляме святла, два грубыя ізваянні з закарэлай цамянкі. На плошчу няцвёрда выходзіць Палікару суправаджэнні трох вартавых.

Палікар. Рукі... Рукі.

З’яўляецца Сапега. За ім служка нясе ліхтар.

1-шы вартавы. Хто ідзе? Божа, канцлер. Куды ў такую ноч, ваша высокая мосць?

Сапега. Сёння ад’язджаем. (На Палікара.) Што гэта з ім?

1-шы вартавы. Баімся ўсе, што звіхнецца. За шаблю некалькі разоў хапаўся.

2-гі вартавы. Ходзіць, мармыча: “Рукі-рукі”. I ўсё яго сюды верне. Стане і слухае, слухае.

3-ці вартавы. Войт так і сказаў: “Сачыце за ім хлопцы, бо як бы не спяціў. Бо вось так яно ў розуме і псуюцца”. Слухае.

Сапега. Чаго слухаць? Маўчыць горад. Раб, у гразь кінуты, – цяпер горад. Без голасу, без званоў.

1-шы вартавы.Добра хаця, што парадак у дзяржаве захавалі.

Сапега. I тое праўда.

Палікар. Маўчыць... Рукі-рукі. (Да “статуй”.) Што, і вы маўчыце? Сцішыліся. Мерцвень, халодная, як гэтая цамянка, як тое вапно, як тая заранка, стылы лёд. Дзе тваё сэрца, Багуся? А цёпленькае было. I магло б жыці, песціцца. А тваё дзе сэрца? А гарачае было. Як пажар. То ж бо! Дзе яна цяпер, ваша сіла? Стаіце балванамі на скрыжаванні. А маглі б жыць, каб саступілі, каб трысціначкай, якую вецер не ломіць. А рукі? Маўчыце? Ну вось. Перамог усё ж я. Мёртвы горад. I стаіце вы балванамі, помнікамі на яго магіле. Вось. Во-ось.

Пляма святла пашыраецца, і раптам мы бачьм, што на месцы ратушы, пад аркадамі і перад імі, моўчкі стаяць людзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x