Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: scenarios, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад.
Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада.
Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч.
Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці.
У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас –
.
Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса.
Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да
.
Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”.
Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні.
Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара.
Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў.
А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маўчанне.

Палікар (Ропату). Дастукаўся, Марцыяне. Скажы, хто ўзняў. Атрымаеш дараванне. I не адзін, а з сябрамі. Унь Вольху з Багусяй катаваць агнём павялі.

Ропат. Іх? Катаваць?

Паўза.

Адпусціце тых. Ты памыліўся. Біскупа забіў гізаўрай я.

Уздых жаху.

Мамка. Нашто ж ты прызнаўся? Нашто прызнаўся, сынок?

Ропат. Я не хачу жыць. Адпусціце тых.

Палікар (унутрана трыумфуючы). Ёсць адзін. Што ж, размова кароткая. За чуб ды на пень.

Ропат. Рана ты радуешся, поскудзь.

Палікар. Зараз ты атрымаеш апошні цёс. Пад дых. Ты ведаеш, што цябе калясуюць? Ты ведаеш, каго ты забіў? Кроўнага, раджонага бацьку свайго, ты – бацьказабойца!

Ахнуў натоўп.

Ропат. Не! Не!

Палікар. Так, любы, так. Еўга Бабук можа засведчыць гэта. Дый Багусенька твая таксама. Спытай, спытай у іх, калі не верыш мне.

Ропат( ціха ). Веру. (Сам сабе.) Цяпер ясна, чаму яна вырывала ў мяне сякеру: “Толькі не ты”. I чаму ён дзякаваў богу. Да апошняй ганьбы яны мяне не давялі. (Уголас.) Але тую ганьбу, што я паходжу ад жывадзёра і ката, тую ганьбу мне не змыць іначай, чым сваёю крывёй. Я не супраць плахі. На ёй лепей памерці, чым з сораму. Што ж, тым больш у мяне ёсць прычына памерці. Адпусціце іх. Яны не вінаватыя. Яны стрымлівалі мяне. I яны кахаюць адно аднаго.

Палікар. Ты што? Ты што? Ты памыліўся, мабыць? Гэта ж... цябе...

Ропат. Ды не, трымай пад дыхала, Палікар. Птушка вылецела. Я забіў яго.

Палікар (ціха). Божа. Няўжо дарэмна? Нічога, Ропат, за гэты жарт пажартую з табою і я. Перш чым зляціць твая галава, яна ўбачыць, як будуць караць ганьбаю і смерцю званы. Яны ж крычалі тваім голасам? Ну вось, быць нямымі і ім, і табе.

Кат з падручныміпадступаюць да вечавога звона. У падручных – бізуны, у ката – жароўня, і ў ёй клешчы.

Янка Гужнішчаў, званар, што ўдарыў першы.

Гужнішчаўвыходзіць з натоўпу асуджаных.

Памрэш і ты. Але раней убачыш, як мы заторкнем глотку твайму гарладзёру. Як адхвошчам яго гнойнымі бізунамі. Як вырвем язык.

Падручныяпачынаюць наводмаш хвастаць звон бізунамі. На баках звона брудныя пісягі.

Вось табе. Вось табе. Вось табе. Крычы, што ж ты не крычыш? Тады дык гарлаў на ўсю зямлю.

Катдачырвана разжаранымі клешчамі вырывае звону язык.

Яшчэ яму, яшчэ. Ну, чаго ж не крычыш?

Званар. Вы яго мацней, мацней. Гэх, не ўмееце. Ану – я. (Выдраў бізун з рук падручных і – пад абураны ўздых натоўпу – аперазаў звон, які раптам адказаў трывожным гулкім уздыхам. I яшчэ. Яшчэ.) Бачыш, ён крычыць, толькі калі б’юць свае. (Кінуў бізун Палікару, які машынальна падхапіў яго.) Бачыш, калі трэба, мы крычым і без языка. (Ён плюнуў Палікару пад ногі і стаў спакойна падымацца на эшафот.)

Сапега. Хто прыдумаў камедыю з хвастаннем звона?

Корвін. Дарафей і... гэты... Касінскі. Духоўнік.

Сапега. Спеліся. А зараз унь у цяньку стаяць.

Ропатраптам крэкнуў, вызваліўся і спакойна пайшоў за званаром. Узышлі на эшафот, сталі побач.

Ропат. Бывайце, людзі. Ніхто не вырве нас з іхніх кіпцюроў, калі не вырвемся самі. А мы бачым: яны абрыдлі ўсім так, што ўся краіна блюе, гледзячы на іх. Нават моцныя людзі. Вось князь Юры Збаражскі кажа на сейме: “Але чаго яны хочуць ад гэтага шаноўнага народу – гэтага я ніякім чынам зразумець не магу: таму што калі хочуць, каб у Белай Русі не было Белай Русі, то гэта справа немагчымая, усё адно як калі б яны захацелі, каб мора было каля Самбара або Кракава, а горы Бяшчадскія – ля Данцыга”. Ніякім розумам, ніякім гвалтам нельга дасягнуць таго, каб у Віцебску не было Віцебска, каб на нашай зямлі не было нашай зямлі.

Паўза.

Гэта сказаў паляк.

Паўза.

Гэта ж гаворым сваёй смерцю і мы. Вам не заглушыць Віцебскага набата. Вам не заглушыць званоў нашай зямлі.

Ёні званарзнікаюць за балюстрадай. Пасля адтуль далятаюць два глухія ўдары сякеры.

Сапега. Я пайду. Мне тут больш няма чаго рабіць. (Ён спускаецца са сходаў і заходзіць за выступ мура, дзе стаіць Палікар.) Што, карыстаючыся адным агаворам, адправіў на смерць саперніка?

Палікар. Ды не, не, ніякі ён не... Сам караюся!

Сапега. Ты... ты проста гніда. (Даў тысячніку поўху.)

Палікарсхапіўся быў за зброю, але варта абступіла кацлера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x