• Пожаловаться

Жорж Сименон: Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон: Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детектив / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жорж Сименон: другие книги автора


Кто написал Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А вы ведаеце, дзе цяпер сакратарка, панна Леон?

- А як жа! У мяне ёсць яе адрас. Яна жыве са сваёй мацi, у яе цяпер свая крамка на вулiцы Клiн'янкур, на Манмартры. Яна, мабыць, зможа расказаць вам больш за мяне. Пан Луi заходзiў i да яе. Неяк мы загаварылi з iм пра яе, i ён сказаў, што яна прадае розныя рэчы для немаўлят. Смешна.

- Што смешна?

- Што яна, старая дзеўка, такое прадае.

Мiма праходзiлi жыльцы i, выбiраючы пошту са скрынак, падазрона пазiралi на Мэгрэ, мяркуючы, мабыць, што гэты таксама прыйшоў з нагоды iхняга высялення.

- Ну, дзякую. Я яшчэ зайду да вас.

- У вас ёсць якая-небудзь здагадка наконт забойцы?

- Нiякай, - прызнаўся камiсар.

- Кашалёк у яго ўкралi?

- Не. I гадзiннiк не ўзялi.

- Ну, тады яго, мабыць, пераблыталi з кiмсьцi iншым.

Каб трапiць на вулiцу Клiн'янкур, Мэгрэ трэба было прайсцi праз увесь горад. Ён зайшоў у бар i патэлефанаваў у камiсарыят.

- Жанв'е слухае.

- Нiчога новага?

- Хлопцы ўсе разышлiся згодна з вашымi загадамi.

Уранку Мэгрэ загадаў сваiм пяцi iнспектарам размеркаваць мiж сабою кварталы Парыжа i абысцi ўсе крамы, каб высветлiць, дзе забойца або ягоны памагаты мог купiць нож. Сантонi атрымаў заданне сабраць iнфармацыю аб Монiцы Турэ.

Калi б у панi Турэ быў тэлефон, Мэгрэ неадкладна пазванiў бы ёй, каб даведацца, цi браў нябожчык з сабою апошнiя тры гады абед, загорнуты ў цырату.

- Жанв'е, прышлi па мяне машыну. Я на вулiцы Бондзi. Буду чакаць насупраць кiнатэатра "Адраджэнне".

Потым камiсар даручыў Жанв'е распытаць у крамах на бульвары Сэн-Мартэн, цi ведаюць там Луi Турэ. Праўда, такое заданне ўжо атрымаў iнспектар Нэвэ, але ў такiх справах, дзе прыходзiцца спадзявацца на шчаслiвы выпадак, лiшняя праверка нiколi не зашкодзiць.

- I дай фота ў газеты. Няхай яны i далей паведамляюць аб справе Турэ як аб сама банальным забойстве.

- Зразумеў. Высылаю машыну.

Было холадна, i, згадаўшы, як кансьержка з нагоды вiзiту Турэ бегала ў краму па кальвадос, Мэгрэ выпiў кiлiшак. Потым, засунуўшы рукi ў кiшэнi, перайшоў цераз бульвар i зазiрнуў у тупiк, дзе забiлi Турэ.

Мабыць, нiхто не звярнуў асаблiвай увагi на газетныя паведамленнi аб забойстве: Мэгрэ вельмi доўга стаяў ля вiтрын ювелiрнай крамы, але нiводны чалавек так i не зазiрнуў у тупiчок пацiкавiцца.

У краме працавалi пяць цi шэсць прадаўцоў. Надта дарагiх вырабаў не было. На большасцi тавараў вiселi этыкеткi "Рэкламная цана". Было багата брыльянтаў, пераважна фальшывых, сустракалiся, напэўна, i сапраўдныя. Заручальныя пярсцёнкi, будзiльнiкi, насценныя гадзiннiкi, не вельмi густоўныя.

Звярнуўшы на камiсара ўвагу, да дзвярэй з ветлiвай усмешкаю падышоў прадавец, збiраючыся запрасiць нерашучага, як ён, напэўна, падумаў, пакупнiка ў краму, але Мэгрэ рушыў далей.

Праз некалькi хвiлiн ён ужо ехаў у службовай машыне на вулiцу Клiн'янкур.

Раён быў цiхi, небагаты. Крама панны Леон, пад шыльдаю "Усё для сама маленькiх", ледзь вiднелася, зацiснутая памiж мясной крамаю i шынком для шафёраў.

Увайшоўшы ў краму, Мэгрэ адразу ж сумеўся: нi тая старая жанчына, што сядзела ў фатэлi з кошкаю на каленях у суседнiм з крамным пакоi, нi гэтая, маладзейшая, што цiха выслiзнула насустрач яму, нiяк не адпавядалi ягонаму ўяўленню аб Капланавай сакратарцы, уяўленню, якое ён паспеў скласцi, пагутарыўшы з кансьержкаю. Вядома, камiсар разумеў, калi кiраваўся сюды, што сустрэне старую панну, аднак не настолькi ж ужо "кiдкую" - сакратаркаю ўсё ж такi жанчына колiсь была.

Але, канечне, гадаць не прыходзiлася: панна Леон - гэтая, маладзейшая.

Яна дужа нагадвала мнiшку. Вельмi ўжо строгая, як на любы погляд, чорная сукенка, твар i рукi здавалiся зусiм бясколернымi, абяскроўленымi. Праўда, на тонкiх вуснах вiднелася нешта накшталт слабенькай усмешкi, якая хоць трохi ажыўляла невыразны твар.

Рысы ўсе былi вельмi незаўважныя, так бы мовiць, нават нейкiя сцёртыя, але за выняткам адной - тоўстага носа, якi так i кiдаўся ў вочы.

Як смешна, падумаў Мэгрэ, што яе завуць Леон*.

* Leonne - iльвiца (фр.).

Вялiкi мясiсты нос рабiў жанчыну i праўда падобнай да iльвiцы ў заапарку у час сну. Але ж якая только гэта iльвiца...

З суседняга пакоя iшло цяпло ад грубкi. Адчувалася адразу, што палiлi тут не шкадуючы. На прылаўку i на палiцах раскладзены пушыстыя распашонкi, пiнеткi з ружовымi цi блакiтнымi банцiкамi, каптурыкi, сукеначкi...

- Што пану трэба?

- Камiсар Мэгрэ, крымiнальны вышук.

Жанчына сумелася.

- Учора забiлi аднаго з вашых былых саслужыўцаў, Луi Турэ...

З усiх жанчын, з якiмi камiсар паспеў сустрэцца па справе Турэ, гэтую раптоўнае паведамленне ўразiла найбольш: яна знерухомела, вусны збялелi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.