Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детектив, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я ўжо не такi спрытны, як раней, - жартаўлiва пракаменцiраваў Шрамэк.

Мэгрэ ўзiраўся ў затрыманага.

З гадамi Шрамэк, вiдаць, пачаў далучацца да тае пароды людзей, якiя могуць дзень пры днi сядзець на лаўках, нiчога не робячы. I вось цяпер нiбыта пашарэў, што тыя плiты ходнiкаў, якiя так часта i падоўгу свiдраваў сваiм абыякавым позiркам нiкому не патрэбнага чалавека.

Не спяшаючыся, папыхваючы люлькаю, Мэгрэ пачаў праглядваць пульхную жоўтую папку - гiсторыю ўзаемадачыненняў Шрамэка i правасуддзя.

Настаў сама зручны час для допытаў: ад дванаццацi да дзвюх. Усе пайшлi на абед, нiхто не бегае па калiдорах, сцiхлi тэлефоны.

- Схадзi паабедай, - сказаў камiсар iнспектару. - Ты, напэўна, галодны, а можаш мне яшчэ сёння спатрэбiцца.

Нэвэ выйшаў без асаблiвага жадання: ведама ж, яму б хацелася пабыць на допыце.

Затрыманы праводзiў яго ўхмылкаю.

Мэгрэ запалiў новую люльку, паклаў руку на дасье i, гледзячы Шрамэку ў вочы, цiха сказаў:

- А зараз пагаворым!

Аднак перш чым пачаць допыт, Мэгрэ замкнуў дзверы на ключ, паглядзеў на акно.

- Не турбуйцеся, - зноў ухмыльнуўся Шрамэк. - Я ўжо па карнiзах не хадок.

- Думаю, ты здагадаўся, чаму цябе забралi?

- А што тут здагадвацца? Заўсёды забiраюць адных i тых самых. Даўнавата я ў вас не быў. Трэба асвяжыць успамiны.

- Твайго дружка Луi забiлi. Толькi не прыкiдвайся, што нiчога не ведаеш. Ты выдатна разумееш, што мы маем усе падставы абвiнавацiць цябе.

- Будзе яшчэ адна судовая памылка.

Мэгрэ зняў слухаўку.

- Злучыце мяне з барам "У Фернана" на вулiцы Бландэль... Пан Фернан?.. Гаворыць камiсар Мэгрэ. Я хацеў бы навесцi даведкi адносна вашага клiента Джэфа Шрамэка... Так, Акрабата... Рабiў буйныя стаўкi?.. Што?.. Разумею... А апошнiм часам?.. У суботу?.. Дзякую... Не. Пакуль дастаткова.

Мэгрэ выглядаў задаволеным, а вось Шрамэк устрывожыўся.

- Хочаш, паўтару табе, што ён сказаў?

- Мала што кажуць!

- Усё сваё жыццё ты гуляеш на скачках i прайграеш.

- Калi б урад забаранiў скачкi, гэтага б не здаралася.

- Вось ужо шмат гадоў, як ты купляеш у Фернана квiткi на стаўкi.

- Фернан - афiцыйны букмекер.

- Але, каб рабiць стаўкi, трэба мець грошы. I вось што цяпер высвятляецца: яшчэ два з паловаю гады назад твае стаўкi былi маленькiя, ты прайграваў, i Фернан паiў цябе ў крэдыт.

- Ён не павiнен быў гэтага рабiць. Ён мяне заахвочваў, i я прыходзiў зноў.

- Але вось ужо два з паловаю гады ты ставiш буйныя сумы. Зноў прайграеш, а праз некалькi дзён зноў на канi!

- I што гэта даказвае?

- У мiнулую суботу ты зноў паставiў буйную суму.

- А што вы скажаце пра багацеяў, якiя ставяць мiльён на аднаго каня?

- Адкуль у цябе грошы?

- У мяне жонка працуе.

- Кiм?

- Прыбiральшчыцай.

- Смяешся з мяне?

- Пан Мэгрэ, я б сабе такога нiколi ў жыццi не дазволiў!

- Хочаш пацягнуць час?

- Самi разумееце, мне спяшаць няма куды.

- А я табе ўсё-такi скажу: дрэнныя твае справы. Некалькi чалавек бачылi цябе з панам Луi, справай якога мы цяпер займаемся.

- Добры быў чалавек.

- Можа быць. Але яшчэ два з паловаю гады назад, два з паловаю, Джэф, ён не меў працы i клаў зубы на палiцу.

- Ведаю я гэтую палiцу! - уздыхнуў Джэф. - Сам на яе зубы клаў - не раз.

- Ты, напэўна, жыў за кошт Франсуазы, а Турэ пазычаў у сяброў.

- Яшчэ адзiн доказ таго, што свет не без добрых людзей.

Мэгрэ не надта зважаў на блазенства Шрамэка, а расстаўляў спакваля свае непрыкметныя на пачатку пасткi.

- I вось аднаго дня вы раптам разбагацелi. Расследаванне дакладна ўстановiць гэтую дату.

- У мяне на даты дрэнная памяць.

- I вось з таго часу ты то робiш буйныя стаўкi, то п'еш у крэдыт. Вы, зразумее i дурань, добра засвоiлi спосаб здабычы грошай, але не пастаянны. Мы зоймемся гэтым пытаннем пазней.

- Шкада. Я б хацеў адразу ж уведаць, што гэта за спосаб.

- Хутка ты перастанеш смяяцца. Паўтараю, у суботу ў цябе былi вялiкiя грошы, але ты спусцiў iх за некалькi гадзiн. А ў панядзелак у тупiку на бульвары Сэн-Мартэн забiлi твайго падзельнiка.

- Для мяне гэта вялiкая страта.

- Ты ведаеш, што такое суд прысяжных?

- Да яго я яшчэ не даходзiў.

- Дык вось, прысяжныя - людзi, з якiмi няварта жартаваць, асаблiва такому чалавеку, як ты, з такой судовай анкетаю. Ты маеш усе шанцы, што яны прызнаюць цябе адзiным чалавекам, якi ведаў, чым займаўся пан Луi, дзе хадзiў, i давядуць, што забiць яго было ў тваiх iнтарэсах.

- Значыцца, яны будуць iдыётамi.

- Вось i ўсё, што я хацеў табе сказаць. Цяпер палова першай. Пакуль што мы тут удвух. У гадзiну дня вернецца суддзя Камельё, i я яго сюды запрашу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x