Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детектив, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце ён пайшоў з бюро з пачырванелымi ад доўгага i напружанага чытання-пiсання вачыма.

I тут яму здалося, нiбыта нешта вакол яго перамянiлася. Спачатку ён не мог зразумець, што менавiта. Нарэшце працягнуў руку - i зразумеў: перастаў iсцi дождж.

Камiсар адчуў, што яму ўжо яго не хапае.

6. ЖАБРАКI

Монiка Турэ сядзела ў "клетцы" - так Мэгрэ называў прыёмную. Камiсар даваў ёй "настояцца" - многiя ў гэтай чакальнi гублялi ўпэўненасць.

- Што яна там робiць? - спытаўся Мэгрэ ў Сантонi.

- Нiчога.

- Як у яе настрой?

- Маўчыць. Змрочная.

Iдучы на ранiшнi рапарт, Мэгрэ мiмаходзь зiрнуў на дзяўчыну. Праз паўгадзiны, калi ён вяртаўся ў кабiнет, яна сядзела ў той самай паставе.

З зашклёнай чакальнi было добра вiдаць калiдор аддзялення. Сноўдалi туды-назад iнспектары з пульхнымi папкамi. Правялi арыштаванага ў кайданках, потым - нейкую заплаканую жанчыну. Аднак на дзяўчыну, здавалася, нiшто не дзейнiчала. Яна захоўвала поўны спакой, хоць за гэты час у кабiнет да Мэгрэ выклiкалi ўжо ўсiх наведнiкаў.

Праслухоўванне тэлефона Марыеты Жыбон нiчога не дало: анiводнага званка. Можа, яна што-небудзь западозрыла?

Назiраючы за домам, iнспектар з аддзела нораваў таксама нiчога не заўважыў.

- А Жарыса ўчора ў шэсць гадзiн вечара бачыў на рагу плошчы Клiшы i вулiцы Бацiньёль адзiн палiцэйскi. Жарыс выходзiў з бiстро. Схапiць яго палiцэйскi не паспеў, Жарыс знiк у натоўпе. Больш яго ў гэтым квартале не бачылi, колькi нi пiльнавалi.

Як сказаў уладальнiк бiстро, гэты клiент нiкому не тэлефанаваў, але з'еў пяць яек укрутую з булачкамi i выпiў тры кубкi кавы. Даўно, напэўна, нябога не еў як след.

Затым камiсара запрасiў да сябе суддзя Камельё.

- Нiчога новага? - спытаўся ён.

- Спадзяюся накрыць забойцу ў блiжэйшыя днi.

- Забойства з мэтаю абрабавання?

- Думаю, што так.

Нарэшце Мэгрэ атрымаў лiст з фiрмы, дзе быў зроблены нож, якiм забiлi Турэ. Фiрма паведамляла: па нумары на дзяржаннi ўдалося высветлiць, што нож з вялiкай партыi тавару, прададзенай аптавiку ў Марселi.

Выходзiць, марна пяць iнспектараў ажно тры днi апытвалi ледзь не ўсiх парыжскiх гандляроў нажамi. Жанв'е мала не закалацiла.

- Нiчога, - супакоiў яго камiсар, - звяжыся з Марселем, няхай пашукаюць. Потым захапi Моэрса з лабараторыi i схадзi з iм на вулiцу Ангулем. Няхай Моэрс здыме ўсе адбiткi пальцаў, якiя толькi знойдзе ў пакоi Турэ. Асаблiва ўважлiва трэба агледзець верх шафы.

А Монiка ўсё чакала. Час ад часу Мэгрэ пасылаў каго-небудзь зiрнуць на яе. Дзяўчына па-ранейшаму сядзела моўчкi, нiчога не рабiла i заставалася зусiм спакойная. Камiсар дзiвiўся: пасядзеўшы гадзiну ў "клетцы", мала хто не пачынаў нервавацца.

Нарэшце, калi прайшло паўтары гадзiны, Мэгрэ загадаў запрасiць яе. Ён сустрэў дзяўчыну стоячы i папрасiў прабачэння.

- Мне хацелася б пагаварыць з вамi грунтоўна, i я быў вымушаны вырашыць спешныя справы. Сядайце, калi ласка.

Дзяўчына села, паправiла прычоску, акуратна паклала сумку на каленi.

Мэгрэ сеў за стол, узяў у рот люльку, але перш чым чыркнуць запалкаю, запытаўся:

- Дазволiце?

- Дыму я не баюся, бацька палiў i дзядзькi таксама.

Мiнулы раз яна была ўзнерваваная, устрывожаная.

- Панна Монiка, вы вельмi любiце сваю мацi?

Мэгрэ збiраўся пачаць допыт "з музыкай": паступова i непрыкметна завесцi дзяўчыну ў тупiк, каб змусiць сказаць праўду. Аднак першы ж яе адказ збянтэжыў камiсара.

- Не, - сказала яна зусiм спакойна.

- Вы хочаце сказаць, што не ладзiце з ёю?

- Я яе ненавiджу.

- А чаму, вы можаце сказаць?

Яна пацiснула плячыма.

- Вы ж былi ў нас дома. Бачылi яе.

- Дакладней можна?

- Яна думае толькi пра сябе, пра сваё становiшча ў грамадстве, пра сваю старасць. Злуецца, што выйшла замуж не так удала, як сёстры, i што ёй прыходзiцца рабiць выгляд, што яна жыве не горш.

- А бацьку вы любiлi?

Яна маўчала, i Мэгрэ перапытаў.

- Я думаю, - адказала яна, - не вельмi прыемна гаварыць пра гэта цяпер.

- I яго вы не надта любiлi?

- Яго можна было толькi пашкадаваць.

- Што вы маеце на ўвазе?

- Ён нiчога не рабiў, каб палепшыць сваё становiшча.

- У чым палепшыць?

- Ва ўсiм. - I тут яна загаварыла з iмпэтам: - Я вось дык толькi i думаю пра тое, каб палепшыць нашае так званае жыццё. Мне яно абрыдла. У мяне адна мэта - з'ехаць.

- Выйсцi замуж?

- Выйсцi не выйсцi, але з'ехаць.

- I вы гэта збiралiся зрабiць у блiжэйшым часе?

- На днях.

- А з бацькамi вы раiлiся?

- А навошта?

- Значыцца, вы з'ехалi б, не сказаўшы нi слова?

- А чаму не? Што б гэта ў iхнiм жыццi змянiла?

Мэгрэ было ўсё цiкавей слухаць дзяўчыну. Ён нават забыўся на сваю люльку, i яму прыйшлося запальваць яе два разы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x