Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто смяецца апошнім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто смяецца апошнім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Левановіч (насмешліва) . Дваюраднай сястрой яму даводзілася.

Гарлахвацкі (яму ў тон) . Магчыма… Дзякуючы гэтаму яе з поўным правам можна назваць іспалінскай альбо мамантавай свіннёй.

Чарнавус. Як, як вы сказалі?

Гарлахвацкі. Мамантавай свіннёй.

Чарнавус. Цікава, цікава. (Кладзе костку на стол.)

Гарлахвацкі (насцярожана) . Што цікава?

Чарнавус. Усё цікава, ад пачатку да канца.

Гарлахвацкі. На тое і палеанталогія… Дык вось, таварышы, да якога вываду я прыйшоў пасля ўсебаковага і дакладнага вывучэшш гэтай косткі. (Паўза. Да Левановіча.) Вядзі сход, мне самому нязручна.

Левановіч. У каго будуць запытанні дакладчыку?

Маўчанне.

Нічыпар. Можна мне глянуць на гэту костку?

Левановіч. Калі ласка. (Падае костку Нічыпару.)

Зёлкін. Скажыце, Аляксандр Пятровіч, дзе вы такі каштоўны матэрыял знайшлі для свае працы?

Гарлахвацкі. Я ўжо казаў, костку гэту даставіў мне адзін знаёмы натураліст.

Маўчанне.

Левановіч. Яшчэ хто мае запытанні?

Чарнавус. Скажыце, Аляксандр Пятровіч, да якога перыяду вы адносіце сваю знаходку?

Гарлахвацкі (гіпнатызуе вачыма Тулягу, чакаючы ад яго паратунку) . Да гэтага… як яго… вось вылецела з галавы. Горад яшчэ такі ёсць… Да пензенскага.

Чарнавус. Выбачайце, да якога?

Гарлахвацкі. Да пензенскага.

Чарнавус. Такога перыяду ў геалогіі я не ведаю. Вы, мабыць, хацелі сказаць да пермскага?

Гарлахвацкі (крыху сканфужаны) . Бачыце, я лічу, што пензенскі ці пермскі — гэта ўсё роўна.

Левановіч (іранічна) . Вядома, Перм ад Пензы не так ужо і далёка.

Зёлкін (не зразумеўшы іроніі) . Гэта проста прыдзірка да слова.

Чарнавус. У такім выпадку дакладчыку вельмі пашанцавала.

Гарлахвацкі. Сапраўды, мне трапілася вельмі каштоўная знаходка.

Чарнавус. Я ў тым сэнсе, што да гэтага часу ніводнай свінні ў пермскі перыяд пранікаць не ўдавалася.

Гарлахвацкі. Гэта сведчыць толькі аб тым, што даследаваная мною жывёліна вельмі старадаўняга паходжання.

Чарнавус. Для пермскага перыяду, калі я не памыляюся, характэрны амфібіі — жывёліны, якія маглі жыць на сушы і ў вадзе, часта мелі жабры і размнажаліся яйцамі.

Гарлахвацкі. Вы, напэўна, самі не раз наглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужынах. Гэта не што іншае як цяга да тае самае стыхіі, у якой жылі іх даўнейшыя продкі. Я цалкам дапускаю, што ў гэтых продкаў маглі быць і жабры і што яны маглі…

Левановіч (іранічна) . Несці яйца.

Гарлахвацкі. А табе смешна? Адразу відаць, што тарфавік, які глыбей як на два метры ніколі ў нетры зямлі не заглядваў.

Левановіч (з усмешкай) . Ты памыляешся. Я часамі так глыбока заглядваю, што магу дакапацца аж да мамантавых свіней.

Чарнавус. Вы яшчэ сказалі, што ваша свіння харчавалася людзьмі.

Гарлахвацкі. Я сказаў, магчыма, што і ласавалася.

Чарнавус. У тым жа і справа, што немагчыма, паважаны Аляксандр Пятровіч. Немагчыма па той простай прычыне, што чалавек з'явіўся значна пазней. Сляды яго мы знаходзім толькі ў пачатку чацвярцічнага перыяду. Гэта на многа мільёнаў год пазней, чым жыла ваша свіння.

Гарлахвацкі. На гэта запытанне я адкажу вам у заключным слове… Наогул, я бачу, што Аляксандр Пятровіч адносіцца да маіх вывадаў з недавер'ем. Ён знаходзіцца яшчэ ў палоне ўстарэлых тэорый у галіне палеанталогіі. Але ёсць заслужаныя людзі навукі, хоць і старыя вучоныя, але з маладой душой, якія не ўсміхаюцца іранічна, гледзячы на нашы поспехі, а радасна ім апладзіруюць. Вось я маю водзыў аб сваёй працы ўсім вядомага прафесара Анікеева. Прашу азнаёміцца. (Вымае з партфеля паперку і кладзе на стол. Левановіч прачытвае яе ўважліва пару разоў, пакручвае ў руках і кладзе на стол. Паперку бярэ Зёлкін.)

Зёлкін (чытае) . «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. У нас саміх былі падобныя меркаванні, але мы не мелі неабходных фактычных даных. Тым больш прыемна канстатаваць, што гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай выдатнай працай. Ёсць, праўда, некаторыя прабелы, якія, відавочна, тлумачацца тым, што яшчэ не ўвесь патрэбны матэрыял Вамі сабраны. Пасля дэтальнага азнаямлення і супастаўлення Вашых даных з нашымі мы прышлём вам падрабязную рэцэнзію на Вашу працу. З павагай да Вас праф. Анікееў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто смяецца апошнім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто смяецца апошнім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто смяецца апошнім»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто смяецца апошнім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x