Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто смяецца апошнім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто смяецца апошнім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вера. А скажыце, што вы думаеце аб ім як аб вучоным?

Туляга. А чаму гэта мне першаму трэба аб ім думаць? Дзякую за ласку, думайце самі.

Вера. Як першаму? Мы ж у чаргу не становімся, каб думаць.

Туляга (пакаавае на аб'яву) . Вось паслухаеце даклад, тады будзеце думаць, што сабе хочаце.

Вера. Вы гаворыце, як быццам нешта ведаеце пра гэты даклад.

Туляга. Нічога не ведаю. (Пайшоў) .

Вера (іранічна) . Страшэнна засакрэчаны чалавек!

Туляга (варочаецца. Гаворыць шчыра) . Ведаеце што… Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад.

Чарнавус. Дзіўнае жаданне, Мікіта Сымонавіч!

Туляга. Выступаць жа прыйдзецца. А гэта для мяне горай смерці.

Чарнавус. То не выступайце. Ніхто ж вас не прымусіць.

Туляга. Не выступіш — ён гэтага не даруе.

Вера (насмешліва) . Становішча ў вас, сапраўды, бязвыхаднае. Астаецца толькі тут жа, пад гэтай аб'явай, легчы і памерці.

Туляга. Ёсць яшчэ адзін выхад.

Вера. Які?

Туляга. Але на гэта смеласць патрэбна, а яе ў мяне зроду не было.

Чарнавус. Чаго вы загадзя мучыцеся, Мікіта Сымонавіч? А можа, даклад якраз будзе такі, што мы выслухаем яго з прыемнасцю?

Туляга. Які б ён ні быў, я прыемнасці ад яго не буду мець.

Чарнавус. Якія ж прычыны вашага адчаю?

Туляга. Прычыны ёсць, Аляксандр Пятровіч! Паверце мне на слова!

Вера. Ведаеце, што я вам сур'ёзна параю, таварыш Туляга?

Туляга. Што вы мне сур'ёзнае параіце?

Вера. Плюньце вы на ўсе гэтыя страхі і будзьце савецкім чалавекам.

Туляга. Кажаце, плюнуць на страхі?

Вера. Плюньце!

Туляга. А скажыце, вы былі калі-небудзь дзянікінскім палкоўнікам?

Вера. Не, не прыходзілася.

Туляга. Гэта і відаць… (Пайшоў.)

Вера (наўздагон) . Мікіта Сымонавіч!

Туляга (спыняецца, не паварочваючыся) . Я. Што вы хацелі яшчэ сказаць?

Вера. Я ж не веру, што гэта вы былі з Зіначкай.

Туляга (шпарка паварочваецца) . Як гэта вы не верыце? Гэта ўсе бачылі.

Вера. А я ўсё-такі не веру. Не магу паверыць.

Туляга (падыходзіць да яе) . I не верце, Вера Міхайлаўна!.. Я заўсёды думаў, што ў вас вельмі чулая і добрая душа. (Расчулены, паціскае руку Веры.) Дзякую, дзякую!

Вера (здзіўленая) . За што ж, Мікіта Сымонавіч?

Туляга. За чыстыя думкі, за чэснасць. (Яшчэ раз паціскае ёй руку і шпарка выходзіць.)

Вера (гледзячы ўслед яму) . Дзіўна!

Чарнавус. Гэта гісторыя з Зёлкінай — сапраўды дзіўная гісторыя!

Вера. Вельмі дзіўная. Я думаю, ці не шантаж тут які-небудзь?

Чарнавус. На вачах ва ўсіх. Які тут можа быць шантаж?

Вера. I ўсё-такі тут нейкая загадка. Гэта відаць і з яго слоў. Аднак жа трэба ісці збірацца. Сягоння я еду ў Маскву.

Чарнавус. Такім чынам, вы і на дакладзе Гарлахвацкага не будзеце?

Вера. Можа, паспею вярнуцца.

Чарнавус. Шкада, калі спозніцеся. Даклад абяцае быць цікавым.

Вера. Пасля пазнаёмлюся. Ну, пажадайце мне ўсяго найлепшага.

Чарнавус. Ад душы жадаю…

Вера. Чакайце мяне з радаснай весткай… Бывайце! (Выходзіць.)

Чарнавус (адзін) . Гэта мне была б падтрымка. (Выходзіць.)

Туляга (уваходзіць з газетай у руках) . Вера Міхайлаўна!.. Яе ўжо няма. Што ж мне рабіць? Я ж павінен каму-небудзь сказаць пра гэта. Гэта ж ён вораг, а не я, дык няхай яму і страшна будзе.

Уваходзіць Левановіч.

Левановіч. Дзень добры, таварыш Туляга! (Вітаецца за руку.) Як жывём?

Туляга. Пахваліцца не магу, таварыш Левановіч. Жыву і сам сябе не паважаю.

Левановіч. Што так?

Туляга. Прачытаў вось я (паказвае газету) пастанову Пленума, і мне сорамна стала.

Левановіч. Чаго ж вам сорамыа?

Туляга. Што я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці.

Левановіч. Ці не занадта жорстка вы бічуеце сябе?

Туляга. Не, не занадта. Вы яшчэ не ведаеце, у чым справа.

Левановіч. Я дагадваюся, што вы хочаце мне сказаць, у чым гэта справа.

Туляга. Іменна хачу, ды баюся, што не паверыце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто смяецца апошнім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто смяецца апошнім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто смяецца апошнім»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто смяецца апошнім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x