Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім

Здесь есть возможность читать онлайн «Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто смяецца апошнім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто смяецца апошнім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Туляга. Мне напамінаць аб гэтым няма патрэбы, Алярсандр Пятровіч.

Гарлахвацкі. Тым лепш. Хутчэй канчайце, некалькі дзён асталося. (Выходзіць.)

Туляга (адзін) . Некалькі дзён да твае пагібелі.

Карціна другая

Кабінет Гарлахвацкага. За сталом Гарлахвацкі, Левановіч, Зёлкіна (піша пратакол) , Чарнавус, Туляга, Зёлкіні інш.

Гарлахвацкі (працягвае даклад) . Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Гэта жывая кніга прыроды. Прыведзеныя ў сістэму, гэтыя астаткі абазначаюць сабою тую цудоўную, ні з чым не параўнальную лесвіцу Дарвіна, па якой на працягу соцень мільёнаў год зямное жыццё ўзбіралася крок за крокам усё вышэй і вышэй, аж пакуль не дасягнула вянца тварэння, якім з'яўляецца сучасны чалавек. Праўда, лесвіца гэта не такая стройная, як уяўляюць сабе людзі, не дасведчаныя ў гэтай галіне. Часамі ў гэтай лесвіцы не хапае цэлай ступенькі альбо нават двух-трох адразу. Калі якому-небудзь вучонаму ўдаецца знайсці і цвёрда ўстанавіць такую ступеньку, дык гэта з'яўляецца цэлай падзеяй у палеанталогіі. Мне, скромнаму работніку ў гэтай галіне, таксама пашчаслівілася, калі не ўстанавіць, дык, па крайняй меры, замацаваць адну з такіх ступенек. Справа ў тым, што ў Нью-Йоркскім музеі прыродазнаўства знаходзіцца сківіца невядомага выкапня. Паводле велізарных памераў гэтай сківіцы і паводле клыкоў, падобных на біўні маманта, гэту жывёліну можна было б аднесці да сям'і слановых, але гэтаму перашкаджае дасканала развітая поўная сістэма зубоў, чаго сярод слановых не сустракаецца. Вучоныя заспрачаліся. Адны з іх залічаюць жывёліну да слановых, а другія, грунтуючыся на сістэме зубоў, залічаюць яе ў разрад няжвачных парнакапытных. Але пазіцыя апошніх была досыць хісткай, бо нікому да гэтага часу не ўдавалася знайсці другія часткі шкілета і перш за ўсё косці канечнасцей, якія б пацвердзілі іх вывады. I вось, таварышы, гэта скромная костка, якую вы тут бачыце, канчаткова вырашае спрэчку вучоных палеантолагаў. Костку гэту даставіў нам адзін знаёмы натураліст, а адначасова з ёю і апісанне тых костак, якія былі знойдзены разам з гэтай.

Нічыпар (прасунуўшы ў дзверы галаву) . Можна паслухаць?

Левановіч. Можна.

Нічыпарі цёця Кацяўваходзяць, садзяцца ля дзвярэй.

Гарлахвацкі (працягвае) . Нам удалося ўстанавіць, што гэта костка з'яўляецца адным суставам пальца пярэдняй канечнасці тае жывёліны, аб якой спрачаюцца вучоныя. Будова нагі гэтага выкапня вельмі падобна да тае, якую мы бачым у нашай свінні. Толькі апіралася гэта жывёліна пры хадзе не на два пальцы, а на ўсе чатыры, з якіх два крайнія былі крыху меншыя за два сярэднія. Такой моцнай апоры вымагала вялікая вага масіўнага тулава. З часам, калі пад уплывам неспрыяючых кліматычных умоў корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры пачалі выміраць ад бяскорміцы, выжывалі толькі самыя дробныя, якім менш трэба было яды. Вага тулава з пакалення ў пакаленне змяншалася, і нарэшце яно страціла столькі ў вазе, што для яго падтрымання досыць было толькі двух сярэдніх пальцаў на кожнай назе: два крайнія сталі паступова атрафіравацца. Так утварыліся канечнасці нашай сучаснай свінні, у якіх два пальцы недаразвіты. Велізарная гэта жывёліна была ўсяеднай, як аб тым сведчаць яе зубы. Яна харчавалася травой, карэннямі, пладамі, якія ёй няцяжка было даставаць з дрэў, дзякуючы свайму велізарнаму росту. А калі ёй трапляліся жывыя істоты, яна ахвотна ласавалася і імі.

Цёця Каця. Можа, яна і людзей ела?

Гарлахвацкі. Калі яны былі не досыць пільныя…

Левановіч. Тады яна абыходзілася з імі па-свінску.

Гарлахвацкі. Зусім правільна.

Левановіч. Так робяць, між іншым, не толькі дапатопныя свінні, але і некаторыя жывёліны пазнейшага перыяду.

Гарлахвацкі. Гэта тэма для спецыяльных доследаў.

Левановіч. Такія доследы дзе-нідзе вядуцца, наколькі мне вядома.

Гарлахвацкі. Магчыма. Я не ў курсе справы… Такім чынам, гэта костка (падымае костку і зноў кладзе на стол. Чарнавус бярэ яе і разглядае) і іншыя матэрыялы даюць нам падставу меркаваць, што гэта велізарная жывёліна часткова падобна была на нашу свінню, а часткова на маманта, з якім, відавочна, была ў блізкім сваяцтве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто смяецца апошнім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто смяецца апошнім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто смяецца апошнім»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто смяецца апошнім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x