Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А каралеўна нічога не разумее, толькі крычыць нема:

— Гвалт, ратуйце! Рэжуць, б’юць!

А шавец яшчэ больш ад гэтага ў злосць уваходзіць і яшчэ больш яе б’е. Збіў на горкі яблык, аж абамлела яна, аж сам шавец спужаўся, стаў вадой адліваць. Ачуняла яна трохі, ляжыць, стогне.

— Ну-ну! Годзе стагнаць, не пярвінка, уставай, работу рабі! — крычыць шавец.

— Я каралеўна! — кажа яна.

Ізноў зазлаваў шавец:

— Ты каралеўна? Я ж табе пакажу каралеўства! — I давай яе зноў біць.

Яна слуг заве на дапамогу, а ён больш б’е. Няма чаго рабіць, мусіла за работу брацца, але нічога яна не ўмее, а шавец за ўсё б’е.

Гора ўсяму навучыць! Навучылася і каралеўна мужыцкай рабоце і такая зрабілася ціхая, мяккая, як ядвабная.

Так і засталіся назаўсёды: шаўчыха — у палацы ў каралеўны, а лютая каралеўна — у хаце ў шаўца.

МЕСЯЦ

Былі ў бацькі два сыны, два ўдалыя малойцы. Не захацелі яны жыць дома, рабіць чорную мужыцкую работу, а пайшлі ў свет шукаць лёгкага хлеба ды добрага жыцця. Выйшлі яны з дому разам дый пайшлі па адной дарозе, але хутка падышлі да раздарожжа. От большы і кажа:

— Чаго нам хадзіць разам? Разам мы знойдзем толькі адно дабро, а як пойдзем асобна, то можам трапіць на два.

— Хадзем асобна,— пагадзіўся малодшы брат,— але калі хто на што-небудзь натрапіць, што дабудзе, то тое будзе яго, тое зробіць яму славу.

Як сказалі яны, так і зрабілі. Большы пайшоў направа, а меншы — налева. Свет вялікі. Доўга яны хадзілі, доўга шукалі шчасця; кожны па-свойму шукаў тое, што яму падабалася. Большы брат прыйшоў у чужое царства, наняўся там на службу да аднаго багатага і знакамітага пана. А той пан ездзіў аж да самога цара дый браў з сабою свайго вернага ды лоўкага слугу. Пабачыў раз яго цар, упадабаў дый забраў да сябе. Жыве большы брат у цара пан панам, усяго яму даволі, хіба ж птушынага малака не хапае. Жыве, ніякай бяды не ведае.

Доўга хадзіў і малодшы брат па ўсім свеце, шмат бачыў і добрага і ліхога, але ліхога больш, чым добрага. Яму не хацелася сядзець ды спажываць тое дабро, якое меў, але хацелася ўсё ўбачыць, усё паспрабаваць, ці то салодкае, ці то горкае. От так ен хадзіў як непрыкаяны, пакуль натрапіў і сам туды, дзе быў большы брат. I пачаў ён там вучыць людзей, як на свеце жыць, каб усім было добра, каб усе былі шчаслівыя. Пайшлі пра яго гаварыць вакол, пачалі да яго збірацца людзі ды слухаць разумныя рэчы. Дачуўся большы брат, пайшоў і ён паглядзець, які такі з’явіўся мудрэц, што вучыць ды бунтуе людзей. Прыйшоў, але не пазнаў брата, паслухаў дый данёс цару, што з’явіўся такі-сякі чалавек, які бунтуе народ. Узлаваўся цар дый загадаў схапіць бунтара. Захацеў большы брат яшчэ лепей выслужыцца перад царом, сабраў хеўру царскіх слуг, пайшоў ды забіў меншага брата. Але яму стала так прыкра і страшна, што не ведаў, куды дзецца.

От бяжыць ён аб ноч паўз лес, зірне на Месяц, аж і той бяжыць, пераймае яго. Ён стане, дык і Месяц стане. Ён пабяжыць, дык і Месяц пабяжыць. Бег ён, бег, пакуль не выбіўся з сілы ды не ўпаў. Ляжыць ён ды пазірае на Месяц. Прыгледзеўся, аж там і бачыць, як брат забівае брата. Тагды ён і здагадаўся, каго гэта забіў сваімі рукамі. Але тут і дух з яго далоў.

От з тых часоў заўсёды відаць, што на Месяцы стаіць брат над забітым братам.

ВОСЬ ЯК ДАЎНЕЙ СТАРЫХ БАЦЬКОЎ КІДАЛІ

Даўней у нас, старажылы расказваюць, была такая пастанова: як чалавек пастарэе, то сын вывезе яго ў пушчу і кіне звярам.

Ну, аднаго разу вязе сын свайго бацьку (а ён яго, гэта, надта любіў, толькі што рабіць, калі такая пастанова).

Аж бацька кажа:

— Няўжо ты, сынку, мяне пакінеш?

— Я вас, татку, не пакіну, але вязу наўмысна, каб мяне не каралі, а ўночы вас забяру дамоў, і будзеце жыць у каморачцы.

— Так і так, як мы жыць будзем?

— Не бядуй,— адказвае той,— сынку, як ты яшчэ быў малы, я гумно ставіў, а быў тады надта вялікі ўраджай, і я немалочаным жытам гумно крыў, цяпер абдзяры і будзеш насенне мець.

Прайшоў якісь час, адно ж хлеба няма.

I зноў кажа сын бацьку:

— Так і так...

— Не бядуй,— адказвае той,— сыночку, у хаце пад катухом шмат грошай я закапаў, дастань, то будзеш найбагацейшы за ўсіх гаспадароў.

I праўда, усе з голаду паміралі, а ён пірагі пёк. Людзі дзівіліся, адкуль гэта ён іх бярэ.

Тады няма куды дзявацца — прызнаўся.

З тае пары ўжо не кідалі дзеці старых бацькоў.

АДКУЛЬ СЯЛЯНЕ I ПАНЫ

Бог зляпіў пана з пшанічнага цеста, а мужыка — з гліны ды, паклаўшы, каб сохлі, пайшоў абедаць. А пад той час — дзе ён узяўся! — прыбег сабака, просты мужыцкі падваротнік, панюхаў мужыка, шкрабануў усімі лапамі і, дабраўшыся да пана, чыста яго з’еў. Толькі стаў аблізвацца, калі вось прыходзіць Бог. Як пабачыў ён, што зрабілася, то, ухапіўшы сабаку за хвост, давай трусіць. З сабакі і пасыпаліся паны, і пабеглі куды папала, а дзе які спыняўся, так Бог яго і называў. Спыніўся пад бярозаю — пан Беразоўскі, пад дубам — пан Дубінскі, пад сасною — Сасноўскі, пад елкаю — Ельскі, пад алешынаю — Альшынскі, пад гарою — пан Падгорскі, а як каторы ачуўся за балотам або за ракою, то пан Заблоцкі і пан Зарэцкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x