• Пожаловаться

Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00254-3, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Антон Гурскі Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка. Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Антон Гурскі: другие книги автора


Кто написал Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ну і вяселле было ў свеўскага цара, тыдні тры балявалі! Як ужо ажаніўся Ліграй з царэўнаю Рожай, дык і народы іх і два царствы зліліся ў адно на векі вечныя, і возера з таго часу таксама на-новаму завецца — Свеўліў.

Цяпер гэта возера людзі называюць розна: адны — Свібло, другія — Свеўла, а іншыя — Свеўліўскім...

Пра ўсё гэта нам расказалі нашы дзяды і прадзеды, якія жылі тут спакон веку.

ДЗЯДЫ РАСКАЗВАЛІ

А былі ў Пагосце і туркі, даўно-даўно. Нам пра іх дзяды расказвалі, а ім — іхнія дзяды. Глуміліся туркі над нашымі людзьмі. Людзі хаваліся ад іх па зарэччы, у лесе, дзе прыходзілася. У полі і ў далінах хаваліся, дзе капялюшніку багата. Залезе чалавек у даліну, галаву з вады высуне, каб дыхаць можна было, а галавы не бачна, бо капялюшына зверху прыкрывае.

Вот адзін раз паўцякалі людзі ад туркаў з сяла, хаваюцца дзе хто. Некаторыя — у Дзедавай даліне, што каля панскага поля, пад капялюшнік пахаваліся. Сядзяць ды чакаюць, пакуль туркі з сяла пойдуць. Аж некі чалавек ідзе паўз бераг да па-нашаму нашых людзей гукае:

— Куліна-а-а, Марына-а-а, хадзі, пайшлі-і-і!

А ў вадзе якраз нека Куліна і сядзела. Паверыла, на гэты голас вылезла да таго чалавека. Мокрая ўся. Падышла, аж бачыць, што гэта турак — чорны, з вусамі, з шабляю, толькі ў наша адзенне пераадзеты. Ўцякаць — не пабегла — дагоніць да яшчэ засячэ. Загадаў ён ёй у сяло ісці да свае хаты.

Зайшлі ў яе хату, дык ён загадаў яду яму згатовіць ды вады багата нагрэць, каб яму памыцца. Запаліла яна печ, прыставіла там нешта, мо бульбу, мо крышаны, мо боршч, бог яго ведае, і вады яшчэ ў вялікім чыгуне прыставіла, як турак і загадаў.

Агонь у печы гарыць, у чыгунах да гаршках вада кіпіць, нешта варыцца, а Куліна каля печы стаіць. А турак сеў на парозе, сцеражэ яе. Ды бачыць яна, што галава яго на бок пахілілася, вочы зліпліся. Задрамаў турак. А вада ў вялікім чыгуне парыць моцна. Куліна гэты чыгун вілкамі з печы выцягнула, абматала шматкаю, узяла дзвюма рукамі ды як лінула кіпень на галаву! Апарыла яго, дык ён і кончыўся. Вот так Куліна турка накарміла і сама жыва засталася.

АДКУЛЬ РУБЕЖ

Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках, можа, і не так, як мы знаем. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Во, можа, чулі: тут недалёка Рубеж, дак то яшчэ ад татар. Прыйшлі яны і сталі супроць нашага войска. А раней дак перш біліся князі ці асілкі, а за імі ўжо войска. Выйшлі на поле татарын і рускі, біліся конныя, потым пешыя, ну ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. I зноў таксама ніхто не перамог. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына ды як кінуў яго вобземлю, так і забіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, некаторых пабралі да паразганялі. Дык ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаныя.

КАПЦЫ КАЛЯ ВЁСКІ СУКРЭМНА

Белы арап разарыў усю зямлю рускую, спаліў гарады і сёлы і з лютай жорсткасцю нішчыў народ: мужчын раздзіраў надвое, прывязваючы да двух сагнутых дрэў; жанчынам адразаў грудзі, а цяжарным распорваў жываты і даставаў дзяцей; малых заганяў у хату і ставіў ля сцяны за лаваю, а тады прыціскаў яе да сцяны, задушваючы адначасова ўсіх. Людзі хаваліся ў лесе, але арап акружаў лес шоўкам, і, калі хто выходзіў з лесу ўначы, рваў шоўк, арап пасылаў у той лес войска, і яно забівала людзей, што там хаваліся. Гэтыя забітыя і ляжаць у курганах.

ПРА ТАТАРСКІЯ КУРГАНЫ

У Вілейскім павеце за дзесяць вёрст ад мястэчка Куржэнец (Куранец) у лесе пры дарозе ў маёнтку Губы стаіць дагэтуль старажытная земляная крэпасць. Гэта велічнае гарадзішча, якое народ называе Замкавай гарою. Яно акружана глыбокім ровам і валам... Цераз дарогу насупраць гарадзішча выцягнуліся ў лінію на паўвярсты восемдзесят тры курганы... Пра тыя курганы расказваюць: татары напалі на гэты край — палілі сёлы, рабавалі цэрквы, лютавалі над жанчынамі, дзецьмі і старымі. Хто з жыхароў змог — уцёк і хаваўся ў лесе. Татары пачалі іх выклікаць рознымі хрысціянскімі імёнамі, крычалі, што татары ўжо ўцяклі. Тыя, што падмануліся, загінулі ў страшэнных пакутах. Знішчаючы ўсё агнём і мячом, татары прыйшлі на берагі Віліі да вёскі Малмыгі. На другім беразе ракі стаяў яшчэ адзін вялікі атрад татараў. Бог паслаў на іх слепату, пакараўшы за лютаванне... Не пазнаўшы сваіх і падумаўшы, што гэта русіны, пачалі нішчыць адзін аднаго да апошняга. Ад іх і ўтварыліся курганы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Стивен Спирит
Уладзімір Арлоў: Ля Дзікага Поля
Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Виктор Заякин
Айзік Платнер: Соль жыцця
Соль жыцця
Айзік Платнер
Іван Чыгрынаў: Звон ― не малітва
Звон ― не малітва
Іван Чыгрынаў
Михаил Кочнев: Сказы
Сказы
Михаил Кочнев
Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.