• Пожаловаться

Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі: Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00254-3, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Мифы. Легенды. Эпос / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Антон Гурскі Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка. Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Антон Гурскі: другие книги автора


Кто написал Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут, дзе цэрква цяпер стаіць, колісь быў груд, а на тым грудзе стаяў двор дужа багатага баярына, на імя Віт. Жыў той Віт па праўдзе, у веры, і бог быў да яго дужа ласкаў. Вось жа пайшла трывога вялікая, што швед у наш край наехаў, і горш усякага татарына грабіць, і пустошыць, і над народам здзекуецца. Віт быў удавец і меў адну дачку, вельмі красную панну. Вітаў двор быў прыродаю схаваны ад ворага: спераду непраходным балотам, што і цяпер цягнецца абапал рэчкі Хамычкі, хоць шмат ужо сушэйшае, як за тым часам: а за балотам і за дваром цягнуліся бясконцыя, адвечныя лясы,— тая старана і цяпер пушчаю завецца. Віт з дачкою, гэта цямячы, былі спакойныя ў сваім двары. Але, знаць, слава пра яго багацце далёка ішла.

I вось раз ноччу, калі ў двары ўсе крэпка спалі, спаў і сам баярын Віт, спала і красная яго дачка, чуе гэта Віт праз сон зычны голас:

— Віце, Віце! Устань і выстралі!

Віт прахапіўся, аж нідзе нічога не чуваць. Ён ізноў стаў засынаць ды ізноў чуе:

— Віце, Віце! Устань і выстралі!

Ён і гэтым разам, прахапіўшыся і нідзе нічога не бачачы і не чуючы, стаў драмаць ды зноў чуе:

— Віце, Віце! Устань і выстралі!

Тады ён ужо мусіў устаць, узяўшы стрэльбу, выйшаў на двор і бачыць, што шведы ўжо гаспадараць у яго на двары. Ён, тое ўбачыўшы, дужа спалохаўся і як трымаў стрэльбу, так і выстраліў на вецер, а сам пабег у пакоі дачку будзіць. Толькі пабудзіў,— чуюць, на двары якісь гоман падняўся. А калі яны выйшлі паглядзець, бачаць — шведы ў вялікай замешчы хочуць з двара ўцячы ды, не папаўшы ў вароты, ціснуцца на платы, душацца, калечацца, а каторым і ўдалося з двара выбрацца, тыя, чуваць, ратунку крычаць, папаўшы ў балота або ў рэчку. Так да раніцы ніводнага з тых шведаў жывога не засталося, бо ад Вітавага стрэлу ўсе пагінулі, каторыя ў двары падушыліся, каторыя ў рэчцы і балоце патапіліся, а каторыя патрапілі ў лес, тых звер люты парэзаў.

Вот на тую памяць паставіў ён сярод свайго двара цэркву мураваную і вельмі яе ўкрасіў.

Жывуць так Віт з сваёю дачкою, краснаю паннаю, ізноў у багацці і супакоі. Адно нячыстая сіла не дрэмле і пакусы вялікую сілу маюць. I ўпаў наш баярын у вялікі грэх, так што зямля нават здрыганулася. I аступіўся той узгорак, на каторым двор стаяў, і рынуліся мураваныя палацы, і пахавалі пад сабою грэшнага баярына. Дачка ж таго баярына зышла дзесь у далёкі манастыр і там веку даканала. Чэлядзь па свеце разышлася, а двор той штораз болей і болей стаў у балота апускацца і аднае ночы саўсім затануў. Завецца тое месца Вітаўка, або Вітавец.

Там і цяпер у балоце можна абмацаць кавалкі муру.

БІТВА ПАД ЛЯСНОЙ

Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а голоўны начальнік іх — Левенгаупт — кінуўся цераз Брадзілаў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у шведаў панішчылі паромы на Сожы... У той самы час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі свой вайсковы рыштунак у балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам кучу золата і срэбра... I давай уцякаць услед за сваім каралём.

ПРА ШВЕДАЎ

За адну вярсту ад мястэчка Лыскава, на ўсход, і цяпер ёсць невялікі лясок, які называюць Акопы. У час вайны рускіх са шведамі на Акопах засталося мноства чалавечых трупаў, якія тутэйшыя жыхары павінны былі пахаваць. Пераносячы ў магілу аднаго забітага, заўважылі на пальцы дарагі пярсцёнак і сталі здымаць яго, але не змаглі, а таму адсеклі палец і толькі тады ўзялі пярсцёнак. Доўга пасля гэтага ў вёску прыходзіў па начах бяспалы мярцвяк і трывожыў людзей, асабліва ў той хаце, дзе быў пярсцёнак, пакуль яго разам з пальцавымі костачкамі не паклалі ў магілу.

ПЯВУН-ЗВОН

Гадоў сотню, мо і болей таму, на беразе гэтага возера высіліся манастырскія муры. I даўней, як цяпер, людское жыццё не далятала да гэтых берагоў. Толькі птушкі пяялі тутака ў летнюю пару ды вольны вецер гуляў на прасторы.

Адзін манастырскі звон гудзеў, разліваючыся ў паветры. Далёка навокал ляцелі прыгожыя гукі. I сціхала ўсё, слухаючы яго. Птушкі раптам абрывалі сваю песню. Сціхалі ў траве скакуны. Слухаў у імшары воўк. Нават вецер і той супакойваўся, хаваючыся ў гушчары. Так чароўна звінеў манастырскі звон. Манахі празвалі яго певуном. Доўгі час званіў так пявун на высокай вежы сярод манастырскага двору. Доўга ратавалася ў такой цішы шмат манахаў. Але неўзабаве заглянулі ў манастырскія муры трывожныя весткі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Стивен Спирит
Уладзімір Арлоў: Ля Дзікага Поля
Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Виктор Заякин
Айзік Платнер: Соль жыцця
Соль жыцця
Айзік Платнер
Іван Чыгрынаў: Звон ― не малітва
Звон ― не малітва
Іван Чыгрынаў
Михаил Кочнев: Сказы
Сказы
Михаил Кочнев
Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.