Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сонца хілілася да захаду. Севярын устаў, падрыхтаваўся ісці і сказаў:

— Хадзем далей. Пакуль сонца сядзе, буду табе таварышыць. А там прыйдзем на месца, дзе разыходзяцца дзве дарогі, яны нас і разлучаць.

Ідучы лясамі і палеткамі, Севярын апавядаў мне пра ўсходнія і паўднёвыя краіны, якія прыгожыя краявіды сустракаў там, у далёкіх краях, якія вялікія чароды пасуцца ў стэпах і на гарах, як зямля, не вымагаючы вялікае працы, кожны год узнагароджвае багатым ураджаем, і пра выгоды тамтэйшых жыхароў.

У размовах хутка праляцеў час. І вось я ўжо бачу перад сабою могілкі, каплічку, драўляныя крыжы і дзве дарогі: адна ў густы лес, другая — далей праз палі і пагоркі.

— Тут і канец нашае супольнае вандроўкі і нашым размовам, — сказаў Севярын, сеўшы на магільны камень. Ён глянуў у неба і аддаўся нейкім маркотным думкам. І мяне апанаваў смутак. У гэты час мы абодва нагадвалі журботныя магільныя помнікі.

Хавалася на захадзе за рубінавым воблакам сонца, неба было пагоднае, рэчка свяцілася здалёку, як люстэрка, паветра такое ціхае, што чуваць было, як дзесьці пераляталі начаваць на далёкае возера качкі, зайграла ў пушчы музыка лясных птушак, заспяваў чароўным голасам салавей у блізкім хмызняку.

— Як шчыра ўся прырода цешыцца вясною ў такое ціхае надвор’е, — сказаў Севярын. — Чалавеку не дадзена сапраўднае весялосці: багатыя, калі сонца сядае, маркоцяцца, што як адзін дзень, так і цэлае жыццё іх міне, схаваецца ад іх назаўсёды, смерць забярэ ў іх уцехі і вясёлыя забавы. Бедныя засмучаюцца, калі сонца ўзыходзіць, — што абудзіла іх да пакутаў і працы. А той, хто зазірнуў у таямніцы людскога жыцця, узважыў, ацаніў іх жаданні і пачуцці, заразіў свой розум, прытупіў зрок, — вандруе па свеце, не бачыць зоркі-надзеі; шлях усюды высыпаны цернямі, і пад ранішнім сонцам абыякава паглядае гэты чалавек на магілы.

Вось ужо і скончыўся дзень, на лагі апусцілася смуга і змрок ахутаў зямлю. Вось і канец нашага кароткага падарожжа, вось і канец нашым размовам. Сёння не так як некалі — развітваемся ля магілы, убачымся пасля смерці.

Сказаўшы гэта, ён паціснуў мне руку, пайшоў шпарка сваёю дарогаю і хутка схаваўся ў пушчы, якая, як чорная хмара, хавала далягляды.

Яшчэ нейкі час я моўчкі, як помнік, пастаяў над магілаю і самотны пайшоў далей з цяжкім смуткам на душы.

У СМУТКУ

Сціжмы зорак уверсе то гаснуць, то ззяюць,
Хмары ночы схавалі нябёсаў скляпенні,
У цямрэчы усё навакол патанае,
Мне ж заснуць не даюць даўніх дзён маіх цені.

Гэй, сябры! Мы жылі шчаслівейшай парою,
Сёння ж церні і глогі жыццё уздымае;
Колькі люду шукае на свеце спакою,
След крывавы гаркоты у сэрцы трымае.

Той няшчасны, і гэта яго прызначэнне,
Хто чытае у сэрцах і годнасць, і ваду,
Хто навек успаміны свае і імкненні
Затаіў у грудзях, як атрутнага гада.

Гэты свет яму дзікай пустэльняй здаецца,
Ні душу, ані вока няма чым спатоліць;
Жаль у сэрцы, а думка бязлітасна б’ецца
У бяссонныя ночы, а ўдзень яшчэ болей.

НАДЗЕЯ

Адчыняецца чорнае хмары заслона,
Абшар нябёс бялее там, на ўсходнім краі,
І, як запаленая лямпа ў хмарах сонных,
Ярчэй за іншыя нам гэта зорка ззяе.

Вясляр, стамлёны штормам ў водах Акіяна,
Плыве пад зоркаю надзеі без трывогі;
Пяскамі Афрыкі вандруюць караваны,
Што, ў неба глянуўшы, выходзяць у дарогі.

О, зорка! Да цябе заўжды узносіць вочы
Блукалец, што камень тугі нясе у сэрцы,
Калі жалобы хмара светач думкі змрочыць,
Часінай буры супыніўшы ў паняверцы.

Дарма халодны розум шчасця дзесь шукае,
Дарма магутны розум лічыць слуг бясконца;
Сумленнага прадбачнасць акрыляе,
Што ўночы зоркі, тое ўдзень запаліць сонца.

БОГ

Ранак высвеціў поле і бор напаўсонны,
А на ўсходзе аблокі гараць, як рубіны;
Шмат чуваць журавоў над вазёрным затонам
І ў зялёнай гушчэчы хароў салаўіных.

Божа! Колькі падзякі Табе у прыродзе!
Загадаеш, і краскай вясна нас вітае,
Загадаеш, як слотная восень прыходзіць
І у вырай вандроўнае птаства злятае.

А даброты Твае ўсе стварэнні зазналі,
Там, дзе моры пяскоў пад адвечнай спякотай
Там, дзе моры ільдоў назаўсёды паўсталі,
Ёсць апека Твая над найменшай істотай.

На дарогах жыцця церні раняць глыбока.
Спі ж, вандроўнік самотны, ў пустэльным спакоі,
Бачыць гадаў атрутных тут Божае вока,
І Ягоны анёл назаўсёды з табою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x