Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я быў невыказна здзіўлены і неспакойны. Вырашыў: не спаць усю ноч, абы толькі даведацца праўды. Увечары, калі Амелія, запаліўшы свечку, пайшла ў асобны маленькі пакой памаліцца, я падкраўся на пальчыках да прачыненых дзвярэй, прыслухаўся і пачуў піск такі тонкі, нібы камар, гудучы, лётае ля скроні і шукае, дзе б утнуць. Слухаў некалькі хвілін, не сыходзячы з месца, і гэтаксама ціха зноў адышоў, не чакаючы, пакуль яна дагаворыць свае пацеры.

Пасля паўночы не клаўся спаць, а ў асобным пакоі за сталом сам-насам раскладваў карты, быццам варажбою хацеў вызнаць, ці спраўдзяцца размаітыя мае жаданні і намеры. Калі ўсе заснулі і ўсюды зрабілася ціха, я патушыў свечку, заходжу ў спальню, як начны страх; вакно там напалову было зачынена. Амелія, стогнучы ў сне, ляжала ў ложку, каля ног яе, падаючы праз квадрат шыбіны, адбілася месяцавае святло, а ў галовах пачуў нібыта піск мухі, што трапіла ў павуціну. Дрыжыкі прабеглі па маім целе. Падумаў сам сабе:«Вось цяпер дазнаўся праўды!» — і цэлую ноч і на хвіліну не заплюшчыў вочы. Назаўтра раніцай я прыйшоў да старца і ўсё расказаў яму.

— Верыш, пане, цяпер: я казаў праўду, — прамовіў старац, — але яшчэ не ўсё: трэба зрабіць так, каб гэтыя жывыя валасы не прыцягвалі да сябе юначых вачэй. Загадай, пане, сваёй жонцы адрэзаць касу і ўначы, пакуль певень праспявае, прынясі яе да мяне, а я паруплюся, каб ты яшчэ раз пабачыў цуды на свае вочы.

Не ведала Амелія і нават не падазравала пра нашу ўмову і пра жахлівыя мае намеры. Сустрэўшы мяне, сказала спакойным голасам:

— Што з табою, Генрык? Здаецца, у гэтую ноч бяссонне цябе мучыла? Да позняга сам-насам бавіўся з картамі, і на світанні ўжо не было цябе ў доме.

— Не спаў уначы і раніцай уцёк з дому, бо твае валасы, што крычаць на галаве, нідзе мне спачыну не далі.

— Не разумею гэтае загадкі, бо першы раз чую пра крыклівыя валасы.

— Рух тваіх валасоў спадабаўся ўсім гасцям.

— Кажы, Генрык, ясней, — сказала яна, — бо я на такія загадкі не здатная.

— Скажу і ясней: хачу, каб ты абрэзала валасы; замужняй кабеце прыстойней быць з пакрытаю галавою.

— Дзіўны капрыз убіўся табе ў галаву.

— Можа, і дзіўны, але справядлівы, — сказаў я. — Не хачу, каб ты ганарылася цудоўнаю касою, якая чарадзейскаю сілаю прыцягвае да сябе ўсе вочы; дык будзь ласкавая — калі хочаш, каб я быў спакойны — загадай абрэзаць сабе валасы.

— Разумею цяпер, — сказала Амелія, — усё дзеля твайго спакою.

Паклікала прыслугу, загадала, каб тая адрэзала ёй касу, і, заліўшыся слязьмі, выйшла ў другі пакой.

Каля поўначы, маючы з сабою касу Амеліі, я пайшоў да самотнае хаціны старца. Ён не спаў: я бачыў, што ў вакне свяціўся агонь. Заходжу ў дом: ён сядзеў у одуме каля стала, абапёршыся на руку, быццам паглыбіўся ў нейкія думкі; у кутах варушыліся чорныя трусы, вочы якіх гарэлі рубінавым агнём. Ён падняўся з месца і кажа:

— А што, зрабіў пан так, як я раіў?

— Зрабіў усё як належыць, вось жончыны валасы.

Дастаю з кішэні касу і кладу перад ім на стале.

— Хутка, пане, — кажа ён, — пабачыш цуды.

Узяў вялікую драўляную міску, наліў вады, частку валасоў з касы паклаў у тую пасудзіну; стаяў, утаропіўшыся на валасы; агонь на стале гарэў цьмяна, нібы дагараў, месяц выглянуў з-за чорных воблакаў, засвяціў бледным святлом у вакно, нечакана ўсхадзіўся вецер, лес парушыў сваё глухое маўчанне шумам. Глянуў я на старца: здавалася, што яго вусны, бледныя, як у нябожчыка, варушыліся, быццам ён штосьці шаптаў; трывога агарнула мяне, дрыжыкі прабеглі па целе; нарэшце ён сказаў:

— Падыдзі і глянь, што дзеецца.

Глянуў у міску — цуда! Жывыя валасы, уючыся ў розныя бакі, нібы п’яўкі, бегалі ў вадзе. Доўга я глядзеў задумана на гэта. Нарэшце ён вынес з хаты намочаныя валасы і частку касы і ўсё гэта кінуў у рэчку. І здалося мне, быццам бачыў я ў месяцавым святле, што ўсе яны плавалі, звіваючыся, наверсе.

Пасля гэтае страшнае пробы ён сказаў мне:

— Будзь, пане, спакойны, ужо валасы не будуць таемнаю сілаю прыцягваць да сябе вочы гасцей.

Пасля гэтага майго ўчынку Амелія доўга ўпотай плакала, і здароўе яе з кожным днём горшала, уначы не магла заснуць: як толькі прыплюшчвала вочы, адразу мроіліся ёй нейкія прывіды, што ўставалі з магіл.

Перад захадам сонца здарыўся страшны выпадак. Амелія сядзела адна ў садзе, але калі пачаў насоўвацца вячэрні змрок, упала раса на травы, паветра стала халоднае і вільготнае, — вярнулася ў свой пакой. Ледзь ступіла на парог — нема закрычала і ўпала, нібы мёртвая; збегліся ўсе, паднялі яе, на твары і кроплі крыві не было; паклалі на ложак і з цяжкасцю змаглі вярнуць ёй дыханне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x