Купала Янка - Паўлінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Купала Янка - Паўлінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: foreign_antique, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўлінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўлінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паўлінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўлінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З'ява 4

Паўлінка, Сцяпан, Альжбета

Сцяпан( п'янаваты ўваходзіць з Альжбетай з сенца і прыпявае .) Дзе мы едзем, дзе мы йдзём, Карчмы не мінаем; Дзе заедзем, дзе зайдзём, – Там і нагуляем.

Альжбета( кладучы пакупкі на куфар і раздзяваючыся, да Сцяпана ). Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць!

Сцяпан. Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш… Вал асы доўгія, а розум кароткі. ( Прыпявае .) Ой, там, на гарэ, Мужык жонкай арэ, А другая падбягае: «Запражы ж ты мяне». ( Хоча абняць Альжбету .)

Альжбета( адпіргнуўшы ). Ах ты, гнілая качарэжка! Яшчэ, можа, табе чаго захочацца?… Сцяпан ( выкручваючы нагамі ). Дзед боб малаціў, Баба падсявала…

Паўлінка. Гэта! Ды кіньце ўжо!.. Ось лепей раздзявайцеся ды, можа, чаго з'ясцё.

Сцяпан. А можа, гэта і добра, каханенькая, родненькая… Каб так кіслай ды гарачай капусты. ( Скідае вопратку і кладзе на куфар .)

Скіну бурку, скіну боты
Дый надзену лапці;
Кожны дурань ці разумны —
Пан у сваёй хаце.

( Садзіцца за стол. )

Паўлінка( кінуўшы шыццё на ложак, да Альжбеты ). Мамка, дастаньце з куфра настольнік, а я прынясу вам з'есці. ( Выходзіць .)

З'ява 5

Сцяпан, Альжбета

Альжбета( дастаючы настольнік з куфра ). з кім ты гэтак намурзаўся?

Сцяпан( закурваючы люльку ). Я і з тым, я і з сім, а ты, каханенькая, родненькая, згадай, – з кім?

Альжбета. А немач цябе ведае, з кім!

Сцяпан. Ці ж я не казаў, што ў цябе тут ( торкаючы сабе пальцам у лоб ) не усе дома? Але слухай: з зяцем!

Альжбета( здзівіўшыся ). з зяцем?!

Сцяпан. Так, так, каханенькая, родненькая. Хто з сватам, хто з сваццяй, а як Сцяпаи Крыніцкі, дык з родным зяцем.

Альжбета( накрываючы стол ). Такі праўду кажуць, што гарэлка людзей з поля зводзіць. Калі ж ты ўспеў яго нажыць?… Дачка яшчэ замуж не выйшла, а бацька ўжо зяця мае!

Сцяпан. Калі не маю цяпер, дык буду мець у чацвер. Гэта, бачыш, ён яшчэ толькі збіраецца падмазацца да нашай Паўлінкі; ну, а каб слізчэй усе пайшло, дык перш мяне ён падмазаў.

Альжбета( садзіцца ). Так бы і казаў адразу. А хто ж гэта такі?

Сцяпан. Адольф Быкоўскі!

Альжбета. Э-э! Я думала, хто там!.. Ажио нічога людскога. Толькі ездзіць ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш мае, а сам дык голы, як бізун.

Сцяпан. Пасаг нюхае, бо нос мае. Але ўсё-такі гэта для нас блін ды яшчэ маслам падмазаны. Ён сам мне, каханенькая, родненькая, хваліўся, што яго гаспадарка ў сто раз лепшая ад усіх тутэйшых гаспадароў. За аднаго каня толькі, казаў, заплаціў сёлета тры сотні. «На гэтым жа кані, кажа, заутра да васпанства заедуся з кірмашу». ( Мацаецца па кішэнях, сам сабе .) Дзе ж бы яна падзелася?… ( Да Альжбеты .) Ты, баба, ці не бачыла кніжкі, што я купіў сягоння? Дзе яна прапала?

Альжбета. А што я, пастушка над тваімі кніжкамі? Прапіў, можа, з гэтым сваім зяцем.

Сцяпан( ідзе к куфру, знаходзіць у бурцы кніжку і кладзе яе за абраз, дзе Паулінка палажыла фатаграфію ). Каханенькая, родненькая, не думай, што я якую дрэнь выбраў сабе на зяця. Заутра ён прыедзе, паглядзіш, дык адразу што другое запяеш. Адным словам, хлапец: шляхоцкага заводу, з рызыкай, з усякай далікатнасцяй і ўсё такое…

З'ява 6

Паўлінка, Сцяпан, Альжбета

Паўлінка( уваходзячы з міскай, з лыжкамі і хлебам над пахай ). Аб кім гэта, татка, гаворыце, што мае ўсякую далікатнасць І усе такое? ( Ставщъ яду на стол і садзіцца за шыццё .)

Сцяпан( едучы ). Вельмі васпанна цікавая! Скора састарышся, каханенькая, родненькая, як усе будзеш ведаць.

Паўлінка( просячы ). Скажыце, скажыце, татачка!

Сцяпан. Ага, ні села ні пала, захацела баба сала! Калі ужо табе, каханенькая, родненькая, так хочацца, дык скажу. ( з павагай. ) Знакам тым, гэты паніч з далікатнасцяй і з усякім такім – мой зяць.

Паўлінка( пырснуўшы смехам ). Зяць?!

Сцяпан. Знакам тым, ён не саўсім яшчэ зяць, але скора на яго выкіруецца.

Паўлінка. А як жа годнасць гэтага… гэтага, ну як яго… што некалі татавым зяцем зробіцца?

Альжбета. Дык гэты ж, гэты… Ты, пэуна, яго бачыла некалі…

Адольф. Быкоушчык.

Паўлінка. Быкоушчык!!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўлінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўлінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Паўлінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўлінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x