Ехаў я раз ад Кіяны [24] Кіяны (Кяна) – вёска каля Рукойнаў.
Ды ў Смургоні, і не п'яны,
І даехаў на Ваўкелы [25] Ваўкелы – забалочаная сенажаць з хмызамі ля Багушэвічавай сядзібы ў Кушлянах.
,
А конь добры быў – мой белы.
Тыц! стаў конь, наравіцца!
І храпець і дыба стаў,
Што не можна прыступіцца,
Чуць аглоблі не зламаў.
Гляджу: бочка ля дарогі.
Чыста ж бочка, толькі рогі
Як бы трохі відаць збоку.
Думка: вёз хтось, ды здалёку.
Як прыстала, дык, скаціўшы,
Сам начуе гдзесь у вёсцы.
Або, можа, быў падпіўшы,
Страціў бочку пры дарожцы!
А што ў бочцы? хто там ведаў?
Можа, брага, можа, водка!..
А я ж той дзень не абедаў, —
Вот каб, думаю, сялёдка?!
Або каб алей Бог даў бы,
Ўжо ж не сцярпеў бы, украў бы!
Ото ж, думаю, закрашу!
Надта я люблю з ім кашу.
Падышоў да бочкі, зрухаў,
Калі адаткнуў, панюхаў,
Аж з радасці страпянуўся,
На ўсе бокі аглянуўся!
Ну, свяжусенькім алеем
Смак пачуў на губе, носе!..
Хоць не быў яшчэ зладзеем,
Але ж тут дык давялося.
Так ужо я чагось рад,
Падвярнуў свой панарад,
За уторы [26] Уторы – краі-выступы ў бочцы, пазы для замацавання дна.
падняў бочку,
Абпёр яе на лучочку [27] Лучок – вушка ці дужка на бочцы.
…
А конь смык – падаўся ўперад.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Тыкеле – толькі
Ад Пятра да Якуба – з 29 чэрвеня да 25 ліпеня (н. ст.).
Прэце (польск. przecie) – аднак, але; тут у значэнні дарма, дарэмна.
Гвезды – зоркі.
Шталтам убогі – на выгляд убогі.
Цырулік – лекар.
Ратнік – ураднік
Рыконі – мястэчка Рукойны (Рукайняй), непадалёку ад Вільні; у Рукойненскім касцёле хрысцілі паэта.
Без прыгат – без парэнчаў.
Ламы – завалы з галля і сухастою ў лесе.
Пакрова – Пакровы, рэлігійнае свята 1 кастрычніка.
Каза – астрог.
Траф – выпадак, здарэнне.
Брадзяжка – валацуга; бяспашпартная.
Аліндар – арандатар.
Усе ў залатых каўнярох – у аўтографе: усе ў адных каўнярох.
Акцызнік – службовец акцызнай установы, якая збірала падатак за выраб і продаж гарэлкі.
Кубан – хабар.
Шляма (польск. szlam) – шлам; ціна, асадак (у паравых катлах пры адстойванні ці фільтрацыі).
Наўда – карысць.
Пасэсар – арандатар.
Асэсар – станавы прыстаў.
Ройсты (польск. rojsty) – багна; імшары, лясныя лагі.
Кіяны (Кяна) – вёска каля Рукойнаў.
Ваўкелы – забалочаная сенажаць з хмызамі ля Багушэвічавай сядзібы ў Кушлянах.
Уторы – краі-выступы ў бочцы, пазы для замацавання дна.
Лучок – вушка ці дужка на бочцы.