Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Здесь есть возможность читать онлайн «Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: foreign_antique, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Дудка беларуская
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 2
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Дудка беларуская: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дудка беларуская»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Дудка беларуская — читать онлайн ознакомительный отрывок
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дудка беларуская», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Раз еду я ў Вільню адведаць сынка,
Ажно пры дарозе пасецца кабыла,
Стаіць чалавек якісь ля млынка,
За млынам сука там брахала ці выла,
І гдзесьці «ратуйце» крычала кабета,
А мостам ляцела якаясь карэта.
І што ж тут такое было? Мне здаецца:
Хто едзе, хто вые, хто, можа, смяецца…
(А мельнік стаяў у дзвярах і смяяўся.
Чаго ён смяецца? – дык я ж не пытаўся!)
Мінуўшы я млын той, еду ўжо лесам, —
Ляжыць чалавек пад кустом ля дарогі
Без шапкі і босы, так шталтам убогі [5] Шталтам убогі – на выгляд убогі.
;
Але я еду з сваім інтарэсам,
Мне няма дзела больш ні да кога;
Ляжачага ж люду усюды ёсць многа!
Я аглянуўся, аж гоніцца хтосьці,
Кліча: «Пастой жа для Боскай мілосці!..»
Стаў я, чакаю, аж ён і пытае:
Хто я, адкуль ёсць і хто мяне знае?
І кажа вярнуцца мне аж да млыну,
Сведкам ураднік зве на гадзіну.
Вярнуўся, гляджу, аж карэта у рэчцы,
Мельнік цяпер ужо не смяецца,
Кабылу сотнік цягне да стану,
Цырулік [6] Цырулік – лекар.
кроў кінуў абмокшаму пану,
Дзюра на мосце так, як на хату,
Два хлопцы ловяць сучку кудлату;
Баба стаіць у парванай спаднічцы,
І кроў ёй цячэ па руцэ і па лытцы.
Вязуць і труп той зараз на возе,
Што я то відзеў, лежачы пры дарозе.
Пытаецца ратнік [7] Ратнік – ураднік
мяне ды за сведка:
Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка?
Ці сучка парвала? А сучку ці білі?
Ці відзеў, што ў мосце масціны пагнілі?
Ці відзеў, як мельнік смяяўся?
Як пан з фурманом у карэце купаўся?
Як фурман ўтануў, а як пан ратаваўся?
Як злодзей цікаўся з-пад млыну да коні?
Як свіснуў кабылу і ляцеў на Рыконі [8] Рыконі – мястэчка Рукойны (Рукайняй), непадалёку ад Вільні; у Рукойненскім касцёле хрысцілі паэта.
?
Ці знаю, хто то забіты валяўся?
І кім забіты, ды каб я прызнаўся,
Ці не я яго вёз ды после уклаў?
Можа, меў грошы, можа, я іх забраў?
(І дух мне заняў, сказаць слова не мог!
Вот напасць на мяне, чысты крыж паслаў Бог!)
Чаму я не хацеў ратаваць фурмана?
Чаму майстра таго не лавіў ля млына?
Чаму сучкі ад бабы куслівай не гнаў?
Чаго я ўцякаў, што ледзь соцкі нагнаў?..
Пратрымаў ён мяне цэлы дзень.
А бадай ты прапаў! Яшчэ даў я рубель,
Ён так спрытна яго запусціў у кішэнь.
Я паехаў сабе! Аж у восем нядзель
Соцкі прэць мне павестак і шмат:
Ў першай сведкам – як мельнік цкаваў,
Ў другой сведкам – што мост без прыгат [9] Без прыгат – без парэнчаў.
,
Ў трэцяй сведкам – як коні хтось краў,
Ў чвартай сведкам – як пан заваліўся,
Як выплыў наверх, а фурман як заліўся,
Ў пёнтай сведкам – што труп пры дарозе
Быў убіты, а двое людзей уцякалі,
І што я даганяў тых людзей ды на возе,
А яны праз ламы [10] Ламы – завалы з галля і сухастою ў лесе.
удваіх паскакалі!
Аж на шостай ужо дык я стаў вінават,
Што ратунку не даў, як карэта плыла.
Як я стаў па павестках хадзіць ад Каляд,
Дык асеўся якраз, як Пакрова [11] Пакрова – Пакровы, рэлігійнае свята 1 кастрычніка.
была!..
І не сеяў, не жаў, не касіў сенажаць,
У арэнду аддаў, бо не мог дадзяржаць.
І што меў, то прадаў, пераеў,
Па судах агалеў, як шэсць разы згарэў;
І ў казе [12] Каза – астрог.
адсядзеў нядзель шэсць,
За няяўку плаціў, можа, трэйчы і штраф.
Як на тое ж і праўда схавалася гдзесьць,
А шукаўшы яе, і мне здарыўся траф [13] Траф – выпадак, здарэнне.
.
У судзе
Давялося ж і мне быць на велькім судзе,
На акружным судзе, гдзе усе ў грамадзе:
Мужыкі і паны, маскалі і жыды,
Хто у чым, як папаў, – ўсё туды ды туды.
Тут кажух, і шынэль, і бурнос, лапсардак,
І сурдут, і мундзер… а адзін быў і храк
(Так як куртка з хвастом), і брадзяжка [14] Брадзяжка – валацуга; бяспашпартная.
была…
Прыйшлі ўсе, і Пантурчыха навет прыйшла…
Быў тут ксёндз, быў і поп, быў і рабін жыдоў,
Толькі наш аліндар [15] Аліндар – арандатар.
, той чагось не прыйшоў.
Самы суд за шырокі сеў стол ўпяцярох,
Шосты ходзе сабе, – ўсе ў залатых каўнярох [16] Усе ў залатых каўнярох – у аўтографе: усе ў адных каўнярох.
,
Як дукат на дукат, так на іх зіхаціць.
(Каб я быў так багат – не хацеў бы судзіць.)
Па аднэй старане душ чтарнасця сядзіць,
Па другой – арыштант, той, што будуць судзіць,
А прад ім – без палы, толькі хвосцік вісеў —
Адвакат, што то меў бараніць, той сядзеў.
Арыштантам тым быў наш Пятрук Пантурок,
Што у пушчы гдзесь меў патайны браварок.
А акцызнік [17] Акцызнік – службовец акцызнай установы, якая збірала падатак за выраб і продаж гарэлкі.
Яськоў браў з яго кубана [18] Кубан – хабар.
,
Дый данёс, дый злавіў, як той воўк барана.
І акцызнік той быў, прысягаўся і ён,
Як яму хтось данёс, як сачыў ён пяць дзён,
Як кацёл там кіпеў, як гдзе брага была,
Як Пятрук не паспеў уцячы ад катла…
А брахаў дык брахаў і сябе ўсё хваліў,
А таго ж не сказаў, як Пантурку даіў.
Потым нас па адным сталі ў суд выклікаць.
Прысягаўшы на тым, трэба ж праўду казаць!
Тут пытаюць мяне, а тут жаль Петрука;
І мая ж у яго там прапала мука,
І я думаў сабе выгнаць водкі з вядро
На васэле дачкі (вот было бы дабро),
Ды завёз Петруку дзве асьміны мукі,
Дык якраз на той час наляцелі ж «крукі»,
Ды мяне ж павялі у той лес панятым,
Каб ім дна не было і акцызнікам тым!
Як спыталіся ўсіх, – прачыталі той «а х»,
Што злавіўся Пятрук (а набрэхана ж – страх).
Там такое стаіць, што і ў думцы няма:
Паравік, змеявік і якаясь шляма [19] Шляма (польск. szlam) – шлам; ціна, асадак (у паравых катлах пры адстойванні ці фільтрацыі).
…
Прачыталі ото і яшчэ там папер;
Пагляджу ж, кажу я, што-то будзе цяпер?
Прасцідацель сказаў: «Пяць мінут перарыў!»
І ў каморку шмыгнуў, толькі ксёнжку закрыў.
І усе паднялісь і пайшлі хто куды;
Я застаўся сядзець, усё роўна з нуды.
Як вярнуліся зноў, дык адзін той устаў,
Што сядзеў на канцы і найболей пытаў;
Паглядзеў на усіх, як узяўся за стол,
Як зачаў ён крычаць: «Прытакол, прытакол!»
І казну спамінаў, і трубу, і кацёл,
І муку, і мяшок… ды усё – «прытакол!».
Я сяджу і дрыжу, каб мяне не назваў;
Калі – бразць! і я тут! – А бадай ты прапаў!..
Але хвале мяне, справядлівым заве,
На Пантурку ж зіркне, – як скаціна, раве:
«Вінават, вінават, няхай плаце казне,
І ў турму, і ў Сібір!» – і яшчэ кудысь пхне…
Гаварыў, гаварыў, ажно піць захацеў,
Так, як бульбу, Пятра пасаліўшы ды з'еў.
А сказаць бы, за што? – За сваё за дабро.
Чалавек захацеў зрабіць водкі з вядро;
Што за наўда [20] Наўда – карысць.
яму, каб ён свету не знаў,
Ці Пантурка з'еў блін, ці гарэлкі нагнаў?
Потым стаў вылічаць свае страты акцыз:
Той дык так бы зубамі Пантурку загрыз!
Налічаў, налічаў – і двайну і трайну,
Як шынкар у карчме тваю чарку адну.
І начынне забраць, і худобу прадаць,
Што ў казну, то ў казну, і яшчэ камусь даць,
Тысяч тры там, ці што, налічыў ён пяні.
(У Пятра ж каб хоць грош, не то што, ў кішані.
Смачны жабе гарэх, да зубоў Бог не даў —
Каб акцыз тое меў, што ў Пантуркі забраў;
Дзве казы прадалі, ды сярмягу, ды воз,
І то брат адкупіў, а назаўтра адвёз.)
Аж не сцярпеў той пан, што у куртцы сядзеў;
Петруку штось сказаў, акуляры надзеў.
Калі ж крыкне-зыкне, аж затросся той суд.
«Гдзе тут, – кажа, – віна, чым Пятрук вінен тут?
Што скацінку карміў працаваным дабром,
Насіў брагу з двара на насідлах вядром?
Тут турму, тут і штраф для акцыза схаваць…»
Як зачаў гаварыць, як зачаў бедаваць,
Дык Пятрук і не гнаў, і у лесе не быў,
А то я вінават, я сам гнаў, і падбіў,
І данёс на яго… Вінават я увесь!
А бадай ты прапаў, а бадай цябе рэзь!
Як ката дагары, так ён дзела скруціў:
На мяне набрахаў, Пантурка зашчыціў.
Я гляджу, што тут куц, – прападу, як сука,
Бо мяшок тыкі мой, ды мая ж і мука!..
Калі дзверы «скрыпель»,
а я – «шусць» праз людзей,
Ды на двор, ды ў карчму, да кабылы бардзей;
Прыляцеў аж у дом, бурачкоў трохі з'еў,
Сказаў жонцы: «Маўчы ж!» Сам у лес паляцеў:
На тым мейсцы, гдзе быў браварок Пантурка,
Дай садзіць дзераўца, аж самлела рука.
Сцежку мохам заклаў і след той так закрыў,
Што ніхто б не пазнаў, гдзе і бровар, ці быў.
Ды ізноў аж на суд, а суда ўжо няма,
Толькі плача, клянець Пантурчыха сама.
Пантурка адвялі-тыкі зараз ў астрог;
Той куртаты зашчыт, як кадзідла, памог.
Я ж якосьць уцалеў ад суда на той час.
Каб жа Бог не давёў на той суд другі раз!
Интервал:
Закладка:
Похожие книги на «Дудка беларуская»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дудка беларуская» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Дудка беларуская» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.