З’яўляецца Акіян на скрыдлатым кані.
Акіян
Я прыйшоў — і за мной доўгі шлях —
К табе, Праметэй,
Прыйшоў сюды сам, без прынукі зусім,
Кіруючы птушкай крылатай сваёй...
І ведай, што я спачуваю бядзе
Тваёй, дый свяцтва змушае мяне [6] Акіян быў дзядзькам Праметэя, дачка Акіяна Гесіёна была Праметэевай жонкай.
...
Ну і, апроч таго,
Сваякоў я не маю, якіх бы я мог
Шанаваць, як цябе.
Што гэта ўсё праўда, ты ўведаеш сам.
I спазнаеш ты, што гэта ўсё — праўда,
Я хлусні не магу цярпець. Ты мне скажы:
Як магу я табе памагчы? Бо Акіян
Застанецца табе шчырым сябрам заўжды!
Праметэй
Ды што такое? Вось і ты прыходзіш,
Каб сведкам быць пакут маіх! Ды як
Паток наважыўся пакінуць ты,
Які названы тваім імем, ды пячоры,
Схаваныя між скал — каб на зямлю
Жалезародную прыйсці? Ты хочаш
Паспачуваць маёй гаротнай долі?
Ну што ж, глядзі ды спачувай таму,
Як Зеўсавага сябра, што яму здабыць
Уладу дапамог, цяпер катуе
Бязлітасна і жорстка слаўны Зеўс.
Акіян
Мне, Праметэй, відно ўсё. Я параіць
Хаду табе найлепшага — хоць ты і сам
Разумны: лепш сябе спазнай ды іншым
Кіруе новы бог. Хоць ён высока ў небе —
Ды калі ўчуе дзёрзкія твае прамовы,
Забавай боль цяперашні падасца
Табе! Няшчасны, ты на злосць забудзься:
Падумай лепш, як дараванне заслужыць!
Магчыма, і дурной табе здаецца
Мая парада, толькі, Праметэй,
Ты ж бачыш, што выходзіць з тых размоваў
Нястрыманых. Скарыцца ты не можаш
I хочаш больш пакут да тых, што маеш.
Паслухайся маёй парады і не лезь
Упарта ў бойку. Бо ты ж бачыш сам:
Уладу мае жорсткі ды няўмольны цар.
А я пайду. I паспрабую, як змагу,
Цябе ад страшных выбавіць пакут.
Ты ж — лепш маўчы, не гавары залішне:
Хіба ж не ведаеш — такі мудрэц —
Што б’юць усіх, хто шмат вядзе размоў?
Праметэй
Ты выйшаў лёгка з гэтае бяды —
Зайздрошчу — хоць і ты ў тым браў удзел.
Ды супакойся ўжо, турботы кінь свае:
Яго не ўмоліш ты. Да просьбаў ён глухі —
Глядзі, самому каб не трапіць у бяду.
Акіян
Ты іншым лепшыя парады, чым сабе,
Даеш. Пра тое твае ўчынкі сведчаць.
Але ж мяне не стрымлівай: я веру,
Што будзе літасцівы Зеўс і ўсё ж
Твае пакуты доўжыцца не будуць.
Праметэй
Табе за гэта дзякуй. I заўжды
За намаганні буду ўдзячны я табе.
А толькі з намаганняў я тваіх
Карысці не чакаю — хоць
На гэта сілы ўсе ты й аддасі.
Лепш супакойся — і спакойна адыдзі.
Напраўду, цяжка мне. Але праз гэта
Рабіць бяды ўсё ж іншым не хачу.
Мяне і так нясцерпна мучыць лёс
Атланта-брата, што трымае слуп
Зямлі й нябёс — агромністы цяжар.
І калі бачу я дзіця зямлі таксама,
Што там жыло ў пячорах кілікійскіх —
Пачвару стогаловую, Тыфона —
Як быў ён пераможаны, я спачуваю!
Супроць багоў паўстаў ён: з сотні пашчаў
Шыпенне чулася і свіст жахлівы,
Быў у вачах агонь Гаргоны [7] Гаргона — жанчына-пачвара, якая ператварала ў камень усіх, хто глядзеў на яе.
страшны.
Ды Зеўсава няўмольная страла —
Маланка вострая — яго дагнала
I ў сэрца трапіла дакладна — і тады
Была ў ім знішчана ўся ўпартасць, сіла.
Цяпер, нямоглы ўжо, ляжыць Тыфон,
Прыціснуты падножжам Этны [8] Этна — вулкан на Сіцыліі, моцнае вывяржэнне якога адбылося ў 478 г., пры жыцці Эсхіла. Вулкан паказаны тут як магіла Тыфона-агнядыха, малодшага сына Геі і Тартара.
, і Гефэст
Куе жалеза на грудзях ягоных,
Непадалёк ад вузкае пратокі.
Адтуль раз-пораз вогненныя рэкі
Раптоўна вырываюцца — і затапляюць
Прыгожыя і плодныя абшары
Сіцыліі — і анікому не схавацца
Ад лютасці Тыфонавай, хоць ён калісьці
Быў знішчаны Зевесавай стралою.
Ды ты дасведчаны ў жыцці. Няма патрэбы
Цябе вучыць мне. I пра свой ратунак
Ты патурбуйся так, як разумееш.
Я ж буду да канца трываць, пакуль Зевес
Злосць не адолее сваю ды ўпартасць.
Акіян
Ці ж ты не ведаеш, о Праметэй, што злосць
Вылечваецца словамі найлепей?
Праметэй
Вядома ж — калі сэрца памякчэе,
Ды не гамуецца праз сілу гнеў.
Акіян
Ды ў чым жа рызыка, мне адкажы,
Як спрабаваць утаймаваць яго?..
Праметэй
То марнаванне часу і бяздумнасць!
Акіян
Дай на хваробу тую захварэць мне;
Разумнаму мець славу дурня — добра!
Праметэй
Читать дальше