Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона

Здесь есть возможность читать онлайн «Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыкуты Праметэй. Антыгона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыкуты Праметэй. Антыгона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі трагедыі Сафокла «Антыгона» і Эсхіла «Прыкуты Праметэй».
«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Яна выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.
«Прыкуты Праметэй» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены вызвалены» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.

Прыкуты Праметэй. Антыгона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыкуты Праметэй. Антыгона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праметэй

Я ведаю, што суровы ён,
Што лічыць законам толькі слова сваё;
Ды час надыдзе — і ён палагоднее вельмі,
Суцішыцца злосць:
Сам ён тады заспяшаецца насустрач мне —
Свайму паплечніку-сябру.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Xор

Ты шчыра, не хаваючы, ўсё раскажы,
У чым ты Зеўсам выкрыты, й за што
Цябе карае ганьбай, болем ён?
Скажы — калі табе не цяжка гаварыць.

Праметэй

Вядома, гаварыць балюча мне,
Дый не лягчэй — маўчаць. А што тут зробіш?
Калі род бессмяротных запаліўся злосцю
I ўжо між імі пачынаўся бунт;
Калі адны хацелі скінуць Крона [4] Крон — адзін з самых старажытных багоў, сын Урана і Геі, які скінуў з трона і скалечыў свайго бацьку. ,
Каб валадарыў Зеўс, а іншыя,
Наадварот, імкнуліся да ўлады
Яго не дапусціць — я ў гэты час
Даваў сынам Зямлі й Нябёс, тытанам,
Патрэбныя парады, а не змог
Пераканаць іх. Поўныя адвагі,
Яны без хітрасцей запанаваць
Хацелі сілаю адной сваёю.
А мне ж прадказвала не раз матуля,
Зямля-Феміда [5] Феміда — багіня справядлівасці. (шмат імёнаў ёсць
У мацеры-багіні), што ў канцы
Змагання будзе, што зусім не сіла,
А толькі хітрасць пераможа ў барацьбе.
Калі ж засцерагаў я іх, яны
Ў мой бок і не глядзелі нават.
Таму я вырашыў, што лепш за ўсё
Мне маці падтрымаць і за Зевеса
Пайсці ў той барацьбе, што пачалася.
Маім парадам дзякуючы, Тартар
Прадбачліва схаваў старога Крона
З паплечнікамі ў чорнай апраметнай.
I цар багоў за гэты мой учынак
Адпомсціў мне суровым пакараннем.
Тыраны ўсе хварэюць на хваробу —
Злачынна кожнаму ні ў чым не давяраць.
А на пытанне вашае, у чым прычына
Пакут маіх, я адкажу вам ясна.
Як толькі бацькавым ён тронам заўладаў,
Пачаў адразу ўладу размяркоўваць
Ды пашаноты ўсякія сярод тых новых
Багоў. А пра гаротны просты люд
Зусім забыўся; больш таго, надумаў
Род чалавечы звесці ўшчэнт і новы
Панасаджаць. I тут не заступіўся
Ніхто за люд смяротны: толькі я адзін
Наважыўся ды вызваліў людзей
Ад іхняй долі — згінуць з ласкі Зеўса,
Сысці ў Аід. За гэта і цярплю
Пакуты гэткія, што страшна бачыць,
А іх стрываць нашмат яшчэ цяжэй.
Пашкадаваўшы так смяротных, я
Спагады не спазнаў. Вось так сурова
Расправу учыніў мне цар багоў...
Мае пакуты Зеўса толькі ганьбяць!

Xор

Той мае сэрца цвёрдае і з каменя
Ён сам — калі пакут тваіх не падзяляе.
О Праметэй! Каб іх зусім не бачыць!
А так — сціскаецца ад болю сэрца.

Праметэй

Вядома, ўсе сябры мне спачуваюць.

Xор

Ці не зрабіў ты больш, чым расказаў нам?

Праметэй

Я навучыў людзей сваёй не прагнуць смерці.

Xор

Якія лекі даў ты ім на безнадзейнасць?

Праметэй

Я пасяліў надзею ў іх сляпую.

Хор

Ты даў людзям сапраўдную каштоўнасць!

Праметэй

Яшчэ святы агонь ім падарыў.

Xор

Смяротныя ўжо маюць гэты скарб?

Праметэй

Але. Сяму-таму ён іх навучыць.

Xор

Дык значыць, Зеўс за тое чыніць здзек
З цябе, і жорсткасць гэта не слабее.
А ты канца сваіх пакут не бачыш?

Праметэй

Не. Толькі калі ён таго захоча.

Xор

Захоча? Спадзяешся ты? Не адчуваеш
Сваёй памылкі? Ды табе яе тлумачыць
Мне цяжка, а табе — балюча слухаць.
Пакінем гэта. Пашукай ратунку лепей!

Праметэй

Таму, хто не спазнаў пакут вось гэткіх,
Даваць парады й угаворваць лёгка!
Але ж пра ўсё я ведаў, і свядома
Зрабіў памылку, саграшыў: я прызнаюся!
Людзям дапамагаючы, сябе я нішчыў.
Вядома, не ўяўляў я, што аднойчы
Даходзіць буду, да скалы ў пустэльні
Далёкай і бязлюднай прыкаваны.
Ды вы не плачце аб маіх пакутах;
А лепш сыдзіце ўніз, каб там пачуць
Пра лёс, які наканаваны мне —
Вы ўсё спазнаеце там да канца.
Не адмаўляйцеся — і мне паспачувайце!
На жаль, бяда вакол усіх кружляе
I пагражае кожнаму на свеце.

Xор

З ахвотай мы покліч успрымем твой,
О Праметэй! I лёгенька-порстка
Зляцім з калясніцы хуткакрылай;
Паветра пакінем святое, дзе птушкі
Лунаюць; на камяністую глебу
Мы сыдзем, каб твой аповяд пачуць
Пра ўсе няшчасці твае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x