Трытоны — другарадныя марскiя багi, якiх уяўлялi ў выглядзе паўлюдзей-паўрыб.
Акiян — паводле ўяўлення старажытных людзей, велiчэзная рака, якая акружае ўвесь свет.
Мiлецкi бог — Апалон, адзiн з аракулаў якога знаходзiўся ў мясцовасцi Дзiдзiм паблiзу Мiлета.
КНIГА ПЯТАЯ
Пiфiйскi аракул . — Аракул у Дзiдзiме названы тут пiфiйскiм, таму што сама знакамiтым аракулам Апалона была прадказальня пры храме Апалона Пiфiйскага ў Дэльфах (горад на паўночны захад ад Афiн), i сам Апалон часта называецца Пiфiйцам.
Пан — бог лясоў i гаёў, апякун пастухоў, рыбакоў i паляўнiчых. Уяўляўся з казлiнымi рагамi, з барадой, з капытамi на нагах i з хвастом.
Нiмфы — багiнi нiжэйшага разраду, якiя ўвасаблялi розныя сiлы прыроды; былi нiмфы марскiя (нерэiды), рачныя (наяды), горныя (арэады), нiмфы дрэў (дрыяды) i iншыя.
Оры (або Горы) — багiнi пор года, увасабленне парадку ў прыродзе.
… свайго айчыма, знакамiтага сiлача i вялiкага змагара . — Маецца на ўвазе Марс. Аднак Марс не муж, а толькi каханак Венеры, у якiм яна бачыць, як вiдаць, апекуна больш магутнага, чым яе законны муж Вулкан, i называе палюбоўнiка айчымам свайго сына.
КНIГА ШОСТАЯ
… убачыўшы на гары нейкi хорам … — Псiхея знаходзiцца перад храмам Цэрэры-Дэметры, багiнi-апякункi земляробства.
… беспрасветнага шлюбу Празерпiны … — Паводле некаторых мiфаў, дачка Дэметры Персефона (Празерпiна) была ўкрадзена Аiдам (Плутонам) у Сiцылii.
Элеўсiнскiя мiстэрыi — культ Дэметры i Персефоны ў атычным гарадку Элеўсiне (недалёка ад Афiн).
… маёй сваячкi … — Афрадыта — дачка Зеўса, а Дэметра яго сястра.
Сястра i жонка вялiкага Юпiтэра — Юнона (Гера).
Святыня Самоса — выспа Самос (каля заходняга ўзбярэжжа Малой Азii) была, паводле мясцовых мiфаў, месцам нараджэння Геры. На выспе знаходзiўся славуты храм багiнi.
Аргоскiя сцены — Аргос у Пелапанэсе, галоўны цэнтр культу Геры.
Меркурый (Гермес) — сын Зеўса i нiмфы Маi, якая нарадзiла яго на гары Кiлене ў Аркадыi.
Кацыт — рака ў краiне памерлых.
Дзiт — бог падземнай краiны.
Харон — стары перавозчык у краiне памерлых. Рака, праз якую ён перапраўляе душы — Стыкс. Старажытныя верылi, што Харон бярэ са сваiх пасажыраў плату за перавоз, i ўкладалi нябожчыку ў рот медную манету.
Сатыры — сельскiя багi, якiя ўвасаблялi творчую сiлу прыроды. Вонкава нiчым не адрознiвалiся ад бога Пана.
Панiскi — тое самае, што i сатыры (маленькiя Паны).
Дырцэя (або Дырка) — жонка фiванскага цара Лiка. Мiф расказвае, што Дырцэя i Лiк жорстка прыцяснялi сваю палоннiцу Анцiопу, мацi Зета i Амфiёна, народжаных ад Зеўса, якiя выхоўвалiся ў пастухоў. Каб адпомсцiць за мацi, яны забiлi Лiка, а Дырцэю прывязалi да рагоў быка, якi растрапаў яе.
Фрыкс — сын багiнi аблокаў Няфелы i смяротнага — цара Атаманта, жонка якога ўгаварыла прынесцi зненавiджанага пасынка багам на ахвяру. Аднак Няфела выратавала сына, выправiўшы залатаруннага барана, якi вывез Фрыкса за мора ў Калхiду. Разам з Фрыксам уцякла i яго сястра, Гела, якая па дарозе ўтапiлася. Той пралiў, дзе Гела саслiзнула са спiны барана, атрымаў, паводле падання, назву Гелеспонта (мора Гелы).
Арыён — грэцкi паэт i музыкант VII ст. да н. э. З яго творчасцi нiчога не захавалася. Герадот у сваёй «Гiсторыi» перадае легенду, што аднойчы ў час падарожжа матросы вырашылi абрабаваць i забiць Арыёна. Паэт папрасiў у iх дазволу заспяваць перад смерцю i, закончыўшы спевы, кiнуўся ў мора. Але зачараваны яго песняй дэльфiн прыняў яго на сваю спiну i вынес на бераг.
… Эўропу, якая ляжала на быку . — Зеўс, закахаўшыся ў фiнiкiйскую царэўну Эўропу, ператварыўся ў быка i перавёз яе на сваёй спiне праз мора на выспу Крыт.
Пегас — казачны крылаты конь.
КНIГА СЁМАЯ
Iмператарскi пракуратар . — Пракуратамi называлiся ўрадаўцы, якiя загадвалi галоўным чынам фiнансамi. Iмператарскiя пракуратары ў правiнцыях збiралi падаткi ў асабiстую касу iмператара.
Закiнф — выспа ў Iанiйскiм моры каля заходняга берага Пелапанэса, цяпер Зантэ.
Актыйскае ўзбярэжжа — Акцыум, мыс ля ўвахода ў Амбракiйскi залiў на заходнiм беразе сярэдняй Грэцыi.
Вексiларыi — ветэраны, якiя праслужылi 16 (альбо 20) гадоў i ў чаканнi адстаўкi працягвалi службу ў спецыяльных вайсковых часцях, дзе былi вызвалены ад усiх дапаможных лагерных работ.
Талант — буйная грэцкая грашовая адзiнка.
Бактрыйскi вярблюд . — Бактрыя — адна з паўночных сатрапiяў персiдскай дзяржавы (на тэрыторыi Афганiстана). Бактрыйскiмi называлiся двухгорбыя вярблюды. (Аднагорбыя звалiся арабскiмi.)
Читать дальше