• Пожаловаться

Уладзімір Мажылоўскі: Брудная справа

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Мажылоўскі: Брудная справа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Брудная справа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Брудная справа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Мажылоўскі: другие книги автора


Кто написал Брудная справа? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Брудная справа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Брудная справа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут павячэраць можна?

Селянін не паварушыўся, нават не павярнуў галавы і працягваў моўчкі піць піва. Самуіл сеў на лаву насупраць, зноў уважліва агледзеў памяшканне і, не ўбачыўшы нікога пацікавіўся:

— А дзе ж карчмар?

— Няма карчмара, — з надрыўным усхліпам адказаў яму зусім юначы голас. — Учора пахавалі дзядзьку Антука.

— Зразумела, — лаўнік разгублена пачасаў галаву. — Хто ж тут цяпер запраўляе?

— Цётка Матруна, — юнак паўшэптам назваў імя, пры гэтым палахліва паглядзеў у бок агмяню.

— А ты хто?

— Я — пляменнік дзядзькі Антука, Мікола. Да яго смерці жыў тут, дапамагаў стрыю па гаспадарцы, а што будзе цяпер — не ведаю. Не любіла мяне цётка Матруна пры жыцці Антука, а ўжо пасля яго смерці — дакладна прагоніць.

— А твае бацькі?

— Бацька памёр, калі я быў зусім маленькім, а маці сканала два гады таму. Адзін я дзядзька! Зусім адзін на гэтым свеце!

— А стрый твой ад чаго памёр? Пэўна, хварэў?

— Дзядзька Антук хварэў? — Мікола ўрэшце павярнуў твар да Самуіла і той убачыў у вачах хлапчука такое гора, што шчыра пашкадаваў яго. Яму раптоўна захацелася пагладзіць сірату па няроўна пастрыжаных валасах, прытуліць да сябе, прылашчыць. Аднак ён стрымаўся і вінавата прамовіў:

— Прабач, я не ведаў твайго стрыя!

— Дзядзька Антук мог спакойна падняць каня, разагнуць падкову. Ды мацней за яго ў Замухавеччы, пэўна, не было нікога. Хіба каваль Пятрок Броўка.

— Дык ад чаго ж ён тады памёр?

— Забілі яго, — нервова выдыхнуў хлопчык і зноў кінуў палахлівы позірк у кут, дзе дагараў агмень. — Тым днём дзядзька быў незвычайна ўзбуджаны, злосны, а вечарам папрасіў мяне, каб я прынёс яму невялікую сякеру, якой цётка Матруна сячэ качак ці шчапае лучыну. Сякеру я прынёс і ён, запіхнуўшы яе за пояс, адразу некуды пайшоў... А раніцай яго выцягнулі з ракі, — хлопчык які ўжо раз хліпнуў носам.

Стрыя ён любіў. Першыя месяцы, праўда, не разумеў, чаму Антук так часта б’е жонку, без усялякай прычыны лаецца на дачок Дунятку і Просю, лютай нянавісцю ненавідзіць свайго чатырнаццацігадовага сына Петруся; не разумеў, аднак верыў дзядзьку, верыў, што яго жонка Матруна і сапраўды лянівая, бы калода, а дзеці — «тупыя бараны», якія не хочуць зразумець бацьку і ўсё робяць не так, як трэба. Сірата часам адчуваў сябе вінаватым у тым, што адбывалася ў сям’і Антука, — быццам прынёс ён нейкай звышмагутнай, невядомай істоце ў ахвяру жыцці сваіх бацькі і маці, і смерці іх, нечым звязаныя з Антуком, зараз уплываюць на лад у яго сям’і, — хаця ў той жа час ён выдатна разумеў дурноту сваіх думак і прадчуванняў. Аднак хлопчык не хацеў здавацца. Ён хацеў жыць, быць патрэбным і таму ўсялякім чынам імкнуўся адгарадзіцца ад нябожчыкаў, пакінуць іх у спакоі ў царстве памерлых, а самому далучыцца да жывых, такіх, як гэты просты дзядзька, што зараз сядзіць перад ім. Чаму б яму не расказаць праўду пра маці, стрыя Антука і яго сям’ю, што тут хаваць, каго баяцца?

— Той жабрак у карчму да нас ніколі не прыходзіў, але я бачыў, як два ці тры разы, яшчэ летам, цётка Матруна размаўляла з ім на беразе рэчкі. Размаўляла тады, калі Антука не было дома, спакойна, але кожны раз нядоўга. Аднойчы я бачыў, як яна дала жабраку невялікі мяшэчак з грашыма. Гэта мяне і ўразіла больш за ўсё, цётка вельмі сквапная, а тут падала нейкаму галадранцу палову капы! Прычым усунула грошы гвалтам, між яго волі, бы адкупляючыся ад нейкага граху ці зладзейства.

— А ты не чуў, пра што яны тады размаўлялі, як называлі адно аднаго?

— Не, — адмоўна хітнуў галавой хлопчык, — яны хаця і не хаваліся, аднак гутарылі ціха, амаль шэптам. Ды і жабрак.

— Ёсць тут хто жывы? — раптам расчыніліся ўваходныя дзверы і ад парога данёсся густы бас.

Мікола прыўстаў з лавы, прыжмурыў вочы, уважліва агледзеў чалавека, сумна ўсміхнуўся:

— Я ёсць, дзядзька Кузьма.

Кузьме было гадоў сорак. Быў ён каранасты, моцна збіты, з доўгімі рукамі і шырокім, зарослым густым валоссем, тварам. Ён уважлівым позіркам ахінуў лаўніка, хмыкнуў. Потым, бы добраму знаёмаму, падміргнуў хлапчуку і запытаўся:

— А дзе Матруна?

— Недзе на панадворку, — паціснуў плячыма Мікола. — Сюды яна даўно не заходзіла.

— Ноч жа на двары! — праракатаў Кузьма здзіўлена. Ён яшчэ раз уважліва агледзеў лаўніка, зноў неяк пагардліва хмыкнуў, павольна, бы неахвотна, павярнуўся і выйшаў з карчмы.

— А гэта хто? — пацікавіўся Самуіл. Не вельмі прыемнае ўражанне пакінуў пасля сябе незнаёмец, не спадабаўся ён лаўніку.

— Дзядзька Кузьма — сябар Антука, — адказаў хлопец.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Брудная справа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Брудная справа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Отзывы о книге «Брудная справа»

Обсуждение, отзывы о книге «Брудная справа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.