Мікалай Улашчык - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Улашчык - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак напляваць на ўсё сваё было ня так проста. Мы ўспаміналі апавяданьні свае самахвалавіцкае гаспадыні пра Пензенскую губэрню, і гэта губэрня, дзе ўсе гаварылі па-руску, была нібы дзікунскім краем, дзе ня ўмеюць ні адзецца, ні есьці, дзе ўсе п’яніцы. За час вайны шмат хто пабыў у Расіі. Мой адзін прыяцель жыў у Разані і расказваў пра яе прыблізна тое ж, што і пра Пензенскую губэрню - таксама нейкі дзікунскі край.

Мы крыху пачалі адрозьніваць мову ад іншага жыцьця.

Адзін раз у першай ці другой клясе я пачаў дэклямаваць “горад і вёску”. К таму часу вёска ў маіх вачах ужо значна падрасла. Вакол сабраліся вучні. Зда­ецца, я сам дэклямаваў, каб крыху пакпіць, во як проста гавораць у нас. Адзін з вучняў, высокі, добра апрануты хлопец, які ўмеў надта хораша, чыста гаварыць па-руску, хоць прозьвішча меў польскае і лічыўся палякам, сказаў мне: “Говори, говори по-просту. Я понимаю, как говорят в деревне”. Гэта была нібы пахвала, але сказана так зьверху ўніз, што я абразіўся не асабіста, але за вёску, што такі-то вось пан можа так зьняважліва гаварыць пра вёску.

Трэба было стаць зусім хамам, каб сьмяяцца і труціць усё сваё. Шмат такіх хамаў і дала вёска. Погляд, што сваё “простае” пусьціла надта глыбокія карані ў нас. Гэта быў не індывідуальны погляд людзей, якія стаялі на версе вёскі, погляд ня толькі паноў ці тых, хто імкнуўся ў паны, але масавы погляд большасьці саміх сялян, і таму ў нас перад вайною зьнікаюць свае песьні, і дзяўчаты сьпяваюць “Когда б имел я златые горы” і “Маруся отравилась”. Сьпяваюць, зразумела, на свой лад, так, як жніўныя ці купальскія.

Непараўнана больш трывалая, устойлівая была свая казка, прыказка, прымаўка, звычай. Тут амаль не было ўзораў для перайманьня. Песьня перадаецца проста праз паветра, а гэта мае больш інтымны характар. Мы, малыя, успрымаючы погляды старэйшых, лічылі, што так і належыць. Такія ж погляды ўшчапляла нам і літаратура. У Менску, і нават прыязджаючы дамоў, я стараўся гаварыць толькі па-руску, і шмат кпін, шмат горкіх хвілін перанёс, як і ўсе мае равесьнікі- вяскоўцы, за няўменьне гаварыць “хораша па-руску”.

Усё гэта прыпомнілася пасьля.

Узімку 1919 г. у нас у школе пачаліся зьмены. У праграму была ўведзена по­льская мова. Праўда, гэта ж было зроблена і ў другіх школах. Нават нашы “палякі” кепска разумелі па-польску, а мы тым больш. Выкладаць польскую мову пачала жонка інспэктара. Настаўніцы ў нас наогул карысталіся малою пашанаю, народ мы былі кепска дысцыплінаваны, а тут яшчэ з польскаю моваю, а мы ж рускія, рускія, выхаваныя на Тарасе Бульбе з аднаго боку, і з варожасьцю да “шэршняў” ужо арганічна і без усялякіх кніг. І таму, калі першы раз прышла да нас настаўніца на заняткі і загаварыла да нас па-польску, то апрача канфузу нічога ня вышла.

Толькі настаўніца пачала з намі гутарыць, як на задняй парці здаровы хлопец год 18 замяўкаў ды так, што больш сумленная частка аж падскочыла. Настаўніца зірнула туды, папрасіла сядзець цішэй, але з другога канца клясы нехта кеўкнуў. Ізноў рух і рогат. Настрой адразу ва ўсіх сьмяшлівы. Усім захацелася дурэць. Калі настаўніца пачынала гаварыць, то ўся кляса за ею галасіла тое ж слова. Тлум быў незвычайны. Рогат, крыкі. Кляса рабіла абструкцыю польскай мове. У другіх школах Менску было ня лепш. Настаўніца ня вытрывала. Са сьлязьмі, не дачакаўшы званка, выскачыла яна ў карыдор і на наступны раз прышоў ужо сам інспэктар. Пры ім прышлося сьцішыцца, але калі заспакоены інспэктар выйшаў, у клясе адразу падняўся такі гвалт, што настаўніца, нават ня пробуючы нас суцішыць, уцякла з клясы.

Доўга нас прывучалі да польскай мовы, але так і не прывучылі. Пасьля ўжо крыху стала лепш з дысцыплінаю, стала мажліва занімацца хоць і з бядою, без інспэктара, але посьпехі нашы ў польскай мове былі больш чым мізэрныя.

Усімі сіламі адкручваліся мы ад гэтай мовы і к вясьне 1920 г. адужалі кароценькі верш і сяк-так, кульгаючы, навучыліся разьбіраць па-польску чытанку.

Другою навіною ў школе быў ксёндз. Поп у нас выкладаў закон божы з першай клясы. Гэта для нас здавалася нармальна. Ды і поп тут проці самахвалаўскага быў ня кепскі. Малады, прыгожы, ён нікога ня біў і ня лаяў, як самахвалаўскі вядзьмак, а тут раз перад вурокам закона божага ў клясу ўвайшоў ксёндз. З нас шмат хто, у тым ліку і я, ніколі ня бачылі ксяндза і таму з цікавасьцю ўставіліся на гэту фігуру. Ксёндз быў такі, якіх іх звычайна малюе літаратура: малады, ружовы, апрануты амаль так, як і поп, але валасы былі кароткія, а на галаве быў выгалены кружок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне»

Обсуждение, отзывы о книге «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x