Ганна Навасельцава - Лесавік, вадзянік, палявік

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Навасельцава - Лесавік, вадзянік, палявік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесавік, вадзянік, палявік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесавік, вадзянік, палявік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесавік, вадзянік, палявік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесавік, вадзянік, палявік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уздыхнула па-чалавечы чарадзейная скрыпка. Стала апяваць ясныя зоры, якія ў цемрадзі свецяцца ратавальнай надзеяй. Аддала пашану чарадзейнаму сэрцу, якое верыць і змагаецца ў самую цёмную хвіліну. Павяла ў зманлівую далеч нязведаных дарог. Можа, гэта там схавалася страчанае шчасце?.. Але не толькі пра гэта памяталі струны. Зазвінела мядзяная лістота ў іхнім голасе, і азваліся вячыстыя лясы, якія зведалі ўсё. І расказала скрыпка ўсяму свету пра самых мудрых. Нібы цымбалы, забіліся срэбныя лусачкі, і адгукнуліся незлічоныя азёры, якія ўсіх пояць вадою, якія берагуць жыццё. І расказала скрыпка ўсяму свету пра самых добрых. Загаманілі жніўнай песняй залатыя зернейкі, паднялі голас палёў, якія аддаюць людзям свой плён. І расказала скрыпка ўсяму свету пра самых працавітых, цярплівых, спагадлівых людзей на зямлі.

Іграла скрыпка, як узнялася па-над белым светам. Радавалася, журылася, плакала, смяялася. Клікала да лясоў і палёў, на ўзбярэжжы азёр, каб спазнаць іх міласэрнасць і гнеў, каб выпрабаваць сябе на чалавечнасць. Аддаў цёмны скрыпцы ўсе свае чары. Да апошняй кроплі — дабрыню, да апошняй іскрынкі — спадзяванне-веру. І не шкадаваў пра тое. Ад таго гучала скрыпка і шырэй, і мацней, як заступаючы ўсе чыста гукі-зыкі. Клікала да літасці, да спагады, ронячы цёплыя пачуцці ў самыя халодныя сэрцы. Амаль зрабіла ласкавейшым белы свет.

І... знікла. Невядома куды, невядома як. Не, яна не разбілася за тое, што падняла невыносны цяжар. Яе ж мацавала самае чарадзейнае сэрца. А чара­дзей. таксама знік. Разам са сваёй незвычайнай скрыпкай. Можа стацца, што здолеў уцячы з палону. Лесавіковага. Вядзяніковага. Палевіковага. Толькі чамусьці болей нідзе не з’яўляўся. Нікуды не прыходзіў. Хоць не аднойчы быў такім патрэбным.

Як прапалі чарадзей ды скрыпка, супынілася дзівоснае гранне. Са шкадобай уздыхнуў пра тое белы свет. Зноў цяжка засумавалі людцы. Ачомаліся і лесавік, вадзянік, палявік. Згледзелі, што няма анідзе чарадзея, хоць моцна трымалі яго і лес, і возера, і поле. Загаласілі ў роспачы, абняўшыся, як сапраўдныя браты. Такімі роднымі зрабіла іх нечаканае гора.

— Падмануў, вох!

— Падмануў, буль!

— Падмануў-падмануў, ша!

Заліліся слязьмі, запрасілі літасці ў белага свету:

— Як жа нам цяпер ды стацца добрымі?! Хто ж нам цяпер дапаможа. Падмануў нас чарадзей, падмануў.

А ў пошуме лясоў, у плёскаце азёрных хваль, у шэпце палёў можна і цяпер пачуць гранне самай чарадзейнай скрыпкі. Не знікла яна без следу. Пакінула зямлі сваю песню. Хочуць лесавік, вадзянік, палявік тую скрыпку знайсці. Як толькі ўчуюць — бягуць што сілы па сваіх валадарствах. Ды толькі, пакутуючы так, усё адно нічога не адшукалі. І тады зноў гучыць лясным рэхам, звонам азёрных хваль, палявым водгуллем:

— Падмануў. Падмануў. Падмануў.

А стомяцца сябрукі бегаць ды крычаць, тады сядаюць чынна, вядуць добрасуседскую размову:

— Некалі ж прыйдзе лепшы чарадзей ды знойдзе тую скрыпку.

— Чакае яна сваёй гадзіны.

— І вось тады мы ўжо не папусцім.

— Дацікуем, зловім.

— Скрыпку адбяром.

— І падмануць не дазволім!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесавік, вадзянік, палявік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесавік, вадзянік, палявік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Ганна Ильберг - Клара Цеткин
Ганна Ильберг
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Навасельцава
Ганна Навасельцава - Калі цябе спаткае казка…
Ганна Навасельцава
Ганна Гороженко - Воля Ізабелли
Ганна Гороженко
Отзывы о книге «Лесавік, вадзянік, палявік»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесавік, вадзянік, палявік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x