inf - Уладзімір Караткевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «inf - Уладзімір Караткевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на английском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уладзімір Караткевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уладзімір Караткевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уладзімір Караткевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўсё болей і болей думаў пра Ліну. Мне зусім не хацелася з ёю сустракацца, размаўляць, я любіў пра яе толькі думаць. Я не ведаў, ці прыгожая яна, ці разумная, гэта зусім мяне не цікавіла. Са школы разам з Лінай я ўжо болей ніколі не хадзіў, стараючыся знікнуць з класа раней ці пазней за яе. Мне не хацелася якім-небудзь учынкам асароміцца перад дзяўчынкай. Ліна таксама не шукала сустрэч са мною. Але я ніколі за гэта на яе не крыўдзіўся. Мне было дастаткова таго, што Ліна жыве на свеце, вучыцца са мной у адным класе і на ўроках крадком я магу на яе паглядаць. Іншы раз, калі Ліна запіналася, адказваючы ўрок, мне рабілася яе шкада.

У пачатку апошняй, чацвёртай, чвэрці ў нашай школе адбыліся перамены. Рыгора Канстанцінавіча ад нас забралі, і ён стаў працаваць загадчыкам райана. Яго замяніла Рашэль. Яе ж прызначылі і класным кіраўніком у пяты клас.

— Я б ніколі не пайшла працаваць у сямігодку,— заявіла Рашэль маёй маці.— Інстытут я канчала не для гэтага. Усё з-за Пекі. Ён зусім адбіваецца ад рук. Куды там толькі глядзяць настаўнікі, не разумею...

У школе Рашэль перастала быць Рашэллю. Яна сказала перад усім класам, што яе завуць Агрыпінай Іванаўнай. Пеку яна называла ў класе Пятром.

Прызначэнне Рашэлі настаўніцай ударыла па мне вельмі балюча. Я не любіў Пекавай сястры і дома гэтага ніколечкі не хаваў. На яе пытанні я адказваў «так» або «не», у пакой нашых кватарантаў не заходзіў, стараючыся не трапляцца Рашэлі на вочы. Мяне брала крыўда за нашага дырэктара: няўжо ён не разабраўся, што Рашэль дрэнная настаўніца, што ёй не месца ў школе. Шкада было і Пекі, ён цяпер цэлы дзень быў на вачах у сваёй сястры.

Я лічыў, што наш пяты клас адразу разбярэцца, хто такая Рашэль. Але я памыліўся. Новая настаўніца зайшла ў клас, асвяціўшы свой твар усмешкай, яна гаварыла нейкім новым, маладым голасам, жартавала, і з яе жартаў некаторыя нават смяяліся. Мы з Пекам не смяяліся. Нам было не да смеху.

Я не слухаў, як тлумачыла Рашэль. Мы разбіралі аповесць «Ташкент— горад хлебны», настаўніца расказвала пра пакуты галоднага Мішкі Дадонава, вы-клікала нават мяне прачытаць нейкі ўрывак, але ўсё гэта прайшло ў нейкім паўсне. Я не верыў ніводнаму слову Агрыпіны Іванаўны, мяне зусім не ўзрушалі тыя задушэўныя ноткі, якія час ад часу прарываліся ў яе голасе. Нарэшце ўрок скончыўся, і я ўздыхнуў з палёгкай.

— Ну, як новая настаўніца? — спытаў я ў свайго суседа па парце.

— Нічога сабе,— бесклапотна прамовіў ён.— Тлумачыць падрабязна. Толькі вельмі высокая яна. А вам з Пекам цяпер добра, вы можаце нават не вучыць яе прадметаў. Дрэннай адзнакі яна ж вам не паставіць...

Мой сусед нічога не хацеў разумець.

Для нас з Пекам наступілі нярадасныя дні. Тым, хто не ведаў Пекі, магло здацца, што ён перамяніўся. Пека сапраўды стаў зацяты, маўклівы, ён не галёкаў і не бегаў, як раней, па партах. Некаторыя ўрокі ён праседжваў, не зварухнуўшыся, уставіўшыся позіркам у якую-небудзь адну кропку. Толькі зрэдку, пераважна ў тыя дні, калі ў нас не было ўрокаў Агрыпіны Іванаўны, Пека рабіўся ранейшым. На яго тады нібы находзіла нейкая пошасць, і ён пацвельваўся, высмейваў кожнага, хто яму не падабаўся, выдумляў розныя штукі.

— Пра што ты думаеш? — спытаўся я аднойчы ў Пекі.

— Ты ведаеш,— адказаў ён з яўнай неахвотай.— Я табе казаў ужо. Толькі ты маўчы.

Пека чакаў лета... Я не чакаў нічога. Для мяне страцілі былую прывабнасць дыктоўкі і пераказы, урокі літаратурнага чытання, якія некалі так цудоўна праводзіў Рыгор Канстанцінавіч. Мне проста не хацелася слухаць Агрыпіны Іванаўны, хоць усё, здаецца, яна тлумачыла правільна.

У адзін з тых дзён настаўніца сказала, што мы будзем пісаць пераказ «Мой настаўнік».

— Мы пісалі ўжо гэты пераказ,— загуў клас.

Агрыпіна Іванаўна спачатку разгубілася, але по тым узяла сябе ў рукі.

— Па плану вы павінны пісаць пераказ «Мой настаўнік» не ў трэцяй, а ў апошняй чвэрці,— заявіла яна.— Ранейшы настаўнік проста зрабіў памылку.

На гэты раз пераказ я напісаў за адзін урок. Ён атрымаўся ў мяне ў тры разы карацейшы, чым раней, бо я нічога не хацеў выдумляць. Пека выцягнуў стары сшытак і проста перапісаў з яго. Так рабілі і іншыя.

Праз два дні Агрыпіна Іванаўна раздала сшыткі. Цяпер я параўняўся з Пекам: і мне, і яму настаўніца паставіла «здавальняюча».

Я дарэмна баяўся: вялікага аўтарытэту Агрыпіна Іванаўна ў нашым пятым класе не заваявала. Нам не падабалася, што яна лічыць нас нейкімі дзецьмі і задае іншы раз проста смешныя пытанні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уладзімір Караткевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уладзімір Караткевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Уладзімір Караткевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Уладзімір Караткевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x