Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня

Здесь есть возможность читать онлайн «Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Меч Маладзіковага Промня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Меч Маладзіковага Промня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Меч Маладзіковага Промня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Меч Маладзіковага Промня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лаўрэн ЮРАГА

МЕЧ МАЛАДЗІКОВАГА ПРОМНЯ

Аповесць

I

Што прабрацца ў замак будзе нялёгка, я ведаў і раней. Але толькі цяпер, пабачыўшы Гадор увачавідкі, я зразумеў усю складанасць — амаль немагчымасць — выканання гэтае задачы. Жыццё ваяра навучыла мяне з першагляду знаходзіць слабыя месцы і ў замкавых мурах, і ў баявым шыхце цяжкаўзброеных кнехтаў: за дзесяць гадоў баёў і паходаў мне неаднойчы даводзілася як браць прыступам, так і абараняць наймагутнейшыя фартэцы, змагацца пешкі і конна, гнаць ворага і самому сыходзіць ад пагоні. Я прывык ніколі не вагацца: выбраўшы слушны кірунак, я ўпарта крочыў наперад, бо ведаў, што абавязкова мушу перамагчы. Так было заўсёды — аж пакуль лёс не прывёў мяне сюды, на гэтую выпаленую сонцам раўніну, да гэтых выклятых багамі і людзьмі муроў. Тут я спыніўся — упершыню. Бо напаткаў непераадольную, як здаецца, перашкоду. Але толькі спыніўся — не збочыў і не павярнуў назад. Спыніўся, каб знайсці выхад — ці, дакладней кажучы, уваход... Схаваўшыся за вялізным шурпатым глыжаком, перабіраў я адзін за адным спосабы пранікнення ў варожы стан — і адзін за адным адкідаў іх: тут не пасаваў ніводны. Мне згадваліся словы майго настаўніка, старога Бутрыма, пра тое, што непрыступных фартэцаў не бывае — і ўпершыню я сумняваўся ў сказаным ім: велічныя муры перада мной выразна сведчылі пра адваротнае.

Такім цяжкадаступным рабіла замак, у значнай меры, ягонае месцазнаходжанне. Важкія, вычасаныя з жывога каменя, муры вырасталі з вяршыні аграмаднае чорнае скалы, і іхнія вежы ды башты імкнуліся ўгару натуральным працягам стромых гранітных адхонаў. Узысці наверх да бра­мы можна было адно па высечанай у камені сцяжыне, якая падступна-слізкай вужакай абвівалася вакол скалы. Сцежка была такой вузкай, што на ёй ледзьве мог змясціцца ўзброены вой, яна закручвалася злева направа — той, хто ішоў да брамы, заўсёды быў звернуты да байніц замка пра­вым, непрыкрытым шчытом, бокам: калі б які нападнік наважыўся прабіцца да брамы, ён стаў бы лёгкім цэлем для лучнікаў на баштах раней, чым паспеў бы зрабіць хаця б пару крокаў нагару. А за нападніка мог быць палічаны кожны чужак, што ўзыходзіць па сцяжыне.

Іншага, па-за брамай, уваходу ў замак не было — я змарнаваў дзве ночы, каб знайсці які патаемны выхад для ганца на выпадак аблогі або схаваны канал для вады — усё дарэмна: князь Гатард добра паклапаціўся пра сваю бяспеку і ніякая ваярская хітрасць не магла тут дапамагчы.

II

Мой род спрадвечна славіўся мужнымі воямі ды непераможнымі вадарамі. Гэтак і я, паводле звычаю, яшчэ малым дзіцем быў аддадзены на выхаванне і навучанне старому Бутрыму, некалі адважнаму і умеламу ваяру, цяпер жа — пасівеламу старому з яснымі вачыма і яшчэ моцнымі рукамі. Ён распавёў мне пра ўсё, што ведаў сам, навучыў усялякаму збройнаму ўмельству ды баявым зманам, спрактыкаваў маю руку і навастрыў мой розум, як востраць клінгу корда. Ужо ў чатырнаццаць зрабіўся я дасканалым воем: умеў біцца на мячах і на дзідах; ведаў, як змагацца з адным, а як адначасна з некалькімі ворагамі; мог пацэліць стралой у пярсцёнак на верхавіне дуба або захаляўным нажом у адмеціну за дваццаць крокаў. Я здолеў бы перасядзець пагоню пад вадой з трысцінай у роце i схавацца пад адным плашчом у голым полі, утаймаваць дзікага скакуна i суцішыць вартавога сабаку ў варожым стане.

I вось тады ўпершыню я стаў у баявым шыхце поруч са сваім бацькам — ваяводам Буйвідам, поруч са сваімі дзядзькамі і братамі. Тады ўпершыню я напаіў варожай крывёй сваю баявую сякеру — так пачалося маё жыццё ваяра.

Слава пра нашую непераможнасць грымела па краі — і яна была заслужаная: мы напраўду былі найлепшыя. Кожны князь быў рады бачыць нашую дружыну сярод сваіх войскаў. Мы нятанна прадавалі майстэрства і адвагу, але той валадар, што згаджаўся на нашую цану, не зазнаваў паразы.

Мы рэдка мянялі гаспадароў — хіба што князь, які нас запрасіў, паміраў, а ягоны наступнік, пэўны сваёй магутнасці ці скнарны да багацця (зрэшты, намі ж і здабытага), не згаджаўся аплачваць дорага нашую службу. Тады мы адыходзілі і вярталіся ў роднае паселішча або вандравалі па краі ад замка да замка, аж пакуль не знаходзіўся дастаткова амбітны i багаты валадар, які хацеў i мог нас наняць. Апошняму служылі мы князю Велеміру. Багаты і уплывовы, ён, аднак, быў досыць міралюбным правіцелем, каб ваяваць чужыя землі самому, — i дастаткова магутным, каб баяцца нападу некага іншага. Таму нашыя старшыні былі здзіўленыя бачыць ягонага ганца з запросінамі — на той час у краі яшчэ не было чуваць пра чорную навалу, што мелася накаціцца з захаду на нашыя землі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Меч Маладзіковага Промня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Меч Маладзіковага Промня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Меч Маладзіковага Промня»

Обсуждение, отзывы о книге «Меч Маладзіковага Промня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x