Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кірыла Мацвеевіч, вы хацелі прапанаваць нешта іншае? — спытаўся ён.

— Я мяркую, — нібы аказваючы дырэктару невялікую паслугу, сказаў Кірыла Лыкавязаў, — што самым лепшым месцам быў бы першы павільён, дзе яшчэ захаваліся дэкарацыі ад фільма Лазара Васільевіча...

Усе прызналі, што лепшай прапановы не магло быць...

***

Чырвоная труна з делам Лазара Богшы стаяла ў вялізным студыйным павільёне, дзе сапраўды захаваліся рэшткі дэкарацыі апошняга Богшавага фільма. Уражанне стваралася магутнае. Чырвоная труна на фоне старажытнага горада.

Паўз труну цёк бясконцым цурочкам людскі ручаёк. Ля труны сядзела жонка Лазара Богшы — Любоў Аляксандраўна ў акружэнні акцёраў студыі і часткі здымачнай групы. Ціха іграла музыка. Бясшумна змянялася ганаровая варта. Кожнаму, хто прыйшоў на пахаванне, хацелася пастаяць дзве хвіліны каля знакамітага рэжы­сёра, акцёра і пісьменніка.

Час блізіўся да грамадзянскай паніхіды, а яшчэ бы­ло не вырашана з памінальным сталом, і дырэктар студыі пасля разваг і хістанняў паслаў сакратарку па Любоў Аляксандраўну. Крок гэты, можа, быў крыху неабачлівы і нетактоўны, але ўлічваючы Любін свавольны характар, у дырэктара іншай альтэрнатывы не было.

Любоў Аляксандраўну суправаджалі дзве актрысы. Яны завялі яе ў кабінет, а самі выйшлі, хоць ім хацела­ся ўсё чуць і бачыць.

— Любоў Аляксандраўна, — ускочыў Баравік-Залеўскі, прапануючы сваё крэсла, — прашу вас...

Любоў Аляксандраўна прайшла паўз яго да дырэктарскага стала. Там галоўны рэдактар кінакамітэта вызваліў ёй крэсла.

— Любоў Аляксандраўна, — дырэктар з бояззю глянуў на Любу, — зразумейце нас правільна. Мы хацелі б ведаць, як вы ставіцеся да памінак...

— Ніякіх памінак! — з незразумелай рашучасцю ў голасе крыкнула Люба.

На гэтым, бадай, размова і закончылася б, каб не Баравік-Залеўскі, які любіў вытыркнуцца там, дзе вытыркацца не трэба.

— Гэта бязбожна і абразліва, — з выклікам сказаў ён, не звяртаючы ўвагу на жэсты, якія яму рабіў галоўны рэдактар кінакамітэта. — Хіба Лазар Богша, пухам яму зямля, які паганец, што нам адмаўляюць памянуць яго і добрым словам і куццёй, як гэта рабілі ягоныя і нашы продкі — крывічы?.. Ці, можа, шаноўная Любоў Аляксандраўна забылася, што і яна паходзіць з таго ж племя і са знакамітага роду Азарэвічаў, якія, адсячыце мне галаву, калі я схлушу, ніколі не цураліся дзядоўскіх звычаяў, хоць былі вялікімі актрысамі імператарскага тэатра...

Баравік-Залеўскі напаў так знянацку і з такой напорыстасцю, што ў Любові Аляксандраўны аж заняло ды­хание. Яна ліхаманкава думала, як бы найлепш адказаць сцэнарысту, але ў галаву лезла нейкае глупства на ўзроўні сварак Камароўскага рынку. На шчасце, яе выручыў Кірыла Лыкавязаў, які не цярпеў Баравіка-Залеўскага, а таму не мог змоўчаць, каб не паспрачацца

— Я мяркую, — з прывычнай важкасцю ў голасе сказаў ён, — нам варта пагадзіцца з глыбокапаважанай Любоўю Аляксандраўнай, бо сапраўды лепшай памяці незабыўнаму Лазару Васільевічу будзе не п’яная застоліца і царкоўная куцця, а ягоныя творы і той фільм, над якім ён з такой упартасцю працаваў да самай сваёй смерці...

Кірыла Лыкавязаў быў першы, хто пасля смерці згадаў апошні Богшаў фільм. Што падштурхнула яго загаварыць пра фільм, які быў бязлітасна ім жа самім раскрытыкаваны на мастацкім савеце, у які ён не верыў, які не мог успрыняць і прыняць, застанецца тайнай на ўсе часы. Прадбачанне? Жаданне загладзіць сваю вiну?.. А можа, цвёрдая вера ў тое, што фільм гэты — са­мая вялікая няўдача Лазара Богшы з усіх ягоных няўдач?..

Зрэшты, справа зусім не ў тым, каб дакопвацца да глыбінь лыкавязаўскай псіхалогіі. Яна як лабірынт Мінатаўра, з якога не выберашся без чужой дапамогі.

Любоў Аляксандраўна пачула ў словах Кірылы Лы­кавязава пра апошні Лазараў фільм нейкі намёк, ней­кую інтрыгу, і, як бывае ў людзей свавольных, але ўпартых і рашучых, у яе тут жа саспела ідэя, самая, здава­лася, нерэальная, нават абсурдная, але таму і вельмі спакуслівая і жаданая.

— Я сказала ніякіх памінак, бо для мяне Лазар Васільевіч жывы. Памінаць жывога, даруйце, кашчунна і святататна, — Любоў Аляксандраўна няўзнак кінула позірк на Баравіка-Залеўскага. Той праглынуў папрок і, як вінаваты, богатварыў цяпер яе. — Але я не збіралася парушаць дзедаўскія традыцыі і звычаі. Лазар Васільевіч любіў застоліцы і сёння не адмовіцца пасядзець са сваімі сябрамі і калегамі за таварыскім ста­лом. Але... Але перад тым, як мы сядзем за стол, я хацела б, каб мы ўсе разам паглядзелі ягоны фільм, над якім ён працаваў усю ноч. Аддамо павагу яго неўтаймаванай прадаздольнасці. Тым больш што ў народа склалася не зусім правільнае ўяўленне... Вы разумееце, пра што я кажу...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x