Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пан Тадэвуш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Узрушыўся, праняў яго і жаль, і літасць.

І каб праверыў зараз дум і сэрца скрытасць,

Дык, можа, і не мог бы даць сабе адказу,

Кахаў яе ці не. Дык і прамовіў зразу:

"Дальбог жа, Талімэна, каб я мёртвым стаўся,

Калі не праўда, што ў цябе я закахаўся.

З табой прабавілі мы час такі кароткі,

Ды быў ён гэткі мілы, гэтакі салодкі!

І доўга-доўга. Покуль сэрцу біцца.

Я пра цябе, дальбог жа, не змагу забыцца".

Тут Талімэна скочыла яму на шыю:

"Я так і думала! Ты любіш, дык не скрыю,

Што без цябе я ўраз пакончыла б з сабою.

О, дарагі! Мы не расстанемся з табою!

Я сэрца аддала табе, аддам багацце,

Пайду з табой усюды, на'т у беднай хаце

З табой шчаслівай буду! ў пустыні дзікай

Мы створым рай любоўю нашаю вялікай!"

Тадэвуш вырваўся з яе абдымкаў сілай.

"Як што? куды?- спьггаў,- што ты нагаварыла?

Ты за салдатам думаеш услед цягацца?

Ці маеш розум?" "Дык жа мы маглі б пабрацца" -

Сказала Талімэна. "Не, ніколі! Што ты?-

Тадэвуш крыкнуў.- У мяне няма ахвоты

Жаніцца ні кахаць, бо справа ёсць другая!

Падумай толькі, супакойся, дарагая!

Табе я ўдзячны, але нельга мне жаніцца.

Кахаймася здалёк. Старайся з тым змірыцца,

Што я застацца не магу, што ехаць мушу.

Бывай здарова, Талімэна! Заўтра рушу".

Сказаў, насунуў капялюш, стараўся бокам

Прайсці, ды тут яна яго стрымала зрокам

І тварам, як мядузы галавой. Застацца

Павінен быў і да яе стаў прыглядацца.

Збялелая стаяла ўжо амаль без духу!

Аж вось руку наставіла ў раптоўным руху,

Два пальцы натапырыўшы яму у вочы:

"Я так і знала!- выкрыкнула з цемры ночы.-

Ты з сэрцам яшчаркі, а твой язык - джыгала!

Няхай я Рэенту і Графу "не" сказала,

А ты зламаў мяне і кінуў сіратою,

Нічога! Ты ж мужчына і з душой пустою,

Дык так, як і ўсе іншыя, да здрадаў звычны,

Але не знала я, што лгун ты злоязычны!

Я пад дзвярыма дзядзькі чула ўсё дакладна.

Дык ты на гэта дзіцянё, на Зосю здрадна

Палюеш! Дык табе адной ахвяры мала!

Душа твая другой каля яе шукала!

Бяжы! Праклён мой пойдзе за табою ўсюды,

Ці заставайся, я твае адкрыю бруды!

Тваім махлярствам больш не будзе ўжо спажывы!

Прэч! Грэбую табой! Ты подлы і ілжывы!"

Ад гэтакай абразы, што век не забыцца,

Якой ніводзін не пачуў яшчэ Сапліца,

Тадэвуш пабялеў, як паступіць, не знае,

Ды ў злосці, тупнуўшы нагой, гукнуў: "Дурная!"

Пайшоў, ды слова "подлы" рэха паўтарыла

У сэрцы. Ўздрыгануўся - так было няміла.

Адчуў, што крыўду учыніў ён Талімэне,

Дакорамі ў душы азвалася сумленне,

Але й яна яму цяпер здалася горам!

Пра Зосю, ах! было падумаць нават сорам,

Бо Зося гэткай мілаю была, прыгожай

І хутка жонкаю яго магла б быць, можа,

Каб не ўплятаў яго злы дух у грэх за грэхам,

З маны ў ману, пакуль не кінуў вось са смехам.

Аблаян, зненавіджаны, за дзён тых пару

Жыццё ўсё змарнаваў. Адчуў і грэх, і кару.

У бурах дум, як быццам якар супачынку,

Узбліснуў раптам успамін аб паядынку:

"Забіць трэ' лотру Графа!- ўецца думка злая.-

Загінуць або помсціць!" А за што - не знае.

І гэты гнеў так, як заняўся, ў момант вока

І выветраў. Зноў жаль працяў душу глыбока.

Стаў думаць: "Дык калі праўдзіва спасцярога,

Што Граф і Зося падружылі ўжо нямнога,

Тады што? Граф мо ў Зосю закаханы дужа,

Яна мо любіць, выбярэ яго за мужа!

-Якое ж права маю я між іх мяшацца,

Зламаць іх шчасце, не дазволіць ім пабрацца?"

У роспачы не ведаў, як грахі зацерці.

Уцякаць? Куды? Хіба ў абдымкі смерці!

Бег на ставы, што пазіралі з траў гушчару.

Стрымаўся над балоцістым і зрок маркотны

Тапіў у цёмных водах, а той пах балотны

Уцягваў поўнымі грудзьмі, адкрыўшы вусны,

Таму што самагубства замысел спакусны

Ў ім спеў. Ён у мазгоў шалёным завароце

Адчуў жаданне утапіцца ў тым балоце.

Дык Талімэна, ўбачыўшы па ўспышцы дзікай

Яго адчай, хоць і ў злабе бьыа вялікай,

Адчула страх, што можа быць бяды прычынай,

Бо ўсё ж ткі не благой была яна жанчынай.

Ёй жаль было, што ён ужо другую любіць,

Хацела пакараць, а ўбачыла, што губіць.

Пагналася за ім, аж косы распляліся,

І клікала: "Пастой! Любі сабе, жаніся

Ці едзь, ды толькі стой!" А ён так разагнаўся,

Што бег далей.і аж над ставам затрымаўся.

Выпадкам нейкім дзіўным лёсу, па-над ставам

Памалу ехаў Граф са слуг сваіх атрадам.

Захоплены прыгожасцю начы пагоднай,

Цудоўнаю ставоў гармоніяй падводнай

Тых хораў, што гудзелі арфамі Эола

(Нідзе такога хору не пачуеш болей),

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x