Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось цяпер аналізую нашую трохгадзінную бяседу з Язэпам і пераконваюся, што я яму нагаварыў процьму небясьпечных сабе рэчаў. Затое, канстатую з прыкрасьцю, ён быў “разумнікам” – у маім пакоі толькі слухаў мяне, устаўляючы час ад часу нязначныя рэплікі, а на вуліцы прызнаўся, што ён не давярае сьценам. Бачыш, ён, малады, не давярае, а я?..

Што ж хацеў ад мяне Янушкевіч? А хацеў і ня так ужо мала: для яго я быў яшчэ дырэктарам выдавецтва.

Нейкім чынам паміж ім і Сакратам Яновічам пачалося ліставаньне. Адзін Сакратаў ліст ён паказаў мне. Мабыць, каб я пераканаўся, што яму, Юзіку можна давяраць. Гэта па-першае. А па-другое, пакуль ён будзе маўчаць “прыслухоўваю­чыся да сьценаў”, я самастойна пазнаёмлюся з Сакратавымі клопатамі, якія, я зразумеў, Язэп падрадзіўся “адрэгуляваць”. Гэтыя клопаты – таксама мой і клопат, і боль. Справа дачытыцца лёсу заключанага ў дасалідарнасьцевую эру паміж выдавецтвам “Мастацкая літаратура” і Сакратам пагадненьня на выданьне яго “Самасея”. У лісьце я ўбачыў нават крыўду на мяне, больш за тое – нешта накшталт пагрозы мне: “Перадай Дубянецкаму, што я маю права спагнаць з выдавецтва праз суд 2800 рублёў.” Калі гэта эзопаўская мова, разьлічаная на тых самых “літаратуразнаўцаў у цывільным”, – дык гэта адно, а калі да Сакрата сапраўды прыйшло такое перакананьне? Ня веру! Не! Хіба ён ня ведае, што ініцыятыва таго пагадненьня была мая? Дык што, хіба я заключаў бы кантракт, каб падарыць Сакрату тыя грошы, што ён падлічыў, без выданьня яго кнігі? А хіба Сакрат ня памятае мой postscryptum да жорсткай адносіны В. Хомчанкі, за які ён яшчэ пісьмова па­дзякаваў мне? І якое дачыненьне да ўсяго гэтага мае Язэп? Пакінуўшы “чуткія сьцены”, ён нешта плёў мне, што нехта “з той канторы” (трэба думаць, з кадэбэ) раіць яму напісаць станоўчы артыкул пра Сакрата, і ён будзе рэабілітаваны ў “нас”. Можна і артыкул. Толькі пры чым тут і Язэп, і “яго” “кантора”? Няхай чытаюць Сакратавы творы, у іх ён увесь – палымяны патрыёт-беларус, крыху сумбурны ў сваёй празьмернай гарачнасьці. А яшчэ ён занадта даверлівы, ня ў прыклад свайму “вучню” Язэпу. А наогул, трэба напісаць Сакрату і ўсыпаць яму за яго методу весьці справы, за яго “давераную асобу”…

Другое, больш важнае Язэпу, было пытаньне пра будучую кнігу ўспамінаў пра Ул. Караткевіча. Хітры Язэп сьпярша выпрасіў у Веры Палтаран вусны дазвол на складаньне такой кнігі, а пасьля толькі пачаў забясьпечваць выгляд прыстойнасьці свайго намеру. Больш за тое, яшчэ да гэтага “дазволу” ён пачаў бегаць з магнітафонам і таму-сяму падсоўваць мікрафон. Ён прыехаў цяпер да мяне, бо пачуў, што я прасіў Веру Сямёнаўну атрымаць згоду на такога ўкладальніка ў Адама Мальдзіса – самага старога (не па ўзросьце, а па даўнасьці) і самага шчырага сябра Караткевіча. Прыехаў, каб супакоіць мяне, што “Мальдзіс вельмі заняты і сам прапанаваў” яму пачынаць зьбіраць матэрыялы. Правільна, “прапанаваў”, але ж postfactum. Ну, будзем лічыць, што ўсё нармальна. Важна, каб была забясьпечаная якасьць выданьня. Думаю, што з Язэпавай энергіяй і зацікаўленасьцю можна спадзявацца на посьпех. Ён адразу ж папрасіў аб’ём 25 аркушаў: Вера Сямёнаўна, сказаў, прапанавала толькі 20.

Шкада толькі, што такі прадбачлівы і абачлівы хлопец патраціў столькі часу на размову не з дырэктарам. Я сказаў яму пра гэта, хацеў нават паразважаць вакол гэтай сітуацыі, але ж “мне не пашанцавала”: падышоў “Язэпаў” аўтобус і ён, папрасіўшы ў мяне прабачэньня, стрымгалоў пабег. Яму цяпер хоць тут пашанцавала!

12 лютага 1986 году. Учора, вярнуўшыся пасьля нейкіх паходаў у свой пакой, атрымаў паведамленьне (перадаў В. А. Гоцман), што званіў Васіль Быкаў, шкадаваў, што не застаў мяне на месцы. Я вырашыў зьняць клопат з Васіля Быкава і самому патэлефанаваць яму. У той самы дзень ня здолеў гэтага зрабіць – хацелася размаўляць з ім без пабочных, чужых вушэй. Такі час выдаўся ў мяне сёньня.

Васіль сказаў, што ўзяў мой тэлефон у мяне дома, ужо нават некалькі разоў спрабаваў зьвязацца са мною. Дзякаваў, што я вызваліў яго ад далейшых спробаў, якіх было б яшчэ нямала.

Васіль Быкаў падрабязна распытаў пра стан майго здароўя, ход лячэньня. Сказаў, што Алесь Адамавіч хадзіў да АТК1 з просьбаю “не пускаць” мяне на пенсію. Гэты быццам бы сказаў, што толькі я сам магу вырашыць за сябе гэтае пытаньне.

Хадзіў да АТК таксама і Васіль. Вынік той самы. Затое да ранейшых кандыдатур на маё месца дабавілася цяпер яшчэ адна – Сашы Шабаліна. Быкаў сказаў, што ведае яго па Гародні. Я выказаў сваю думку наконт гэтай кандыдатуры – разумны, інтэлігентны, культурны, сьмелы. Я знаёмы з ім даўно. Апошняя яго сьмеласьць асабліва “кінулася мне ў вочы”, з таго часу, як ён стаў галоўным рэдактарам часопісу “Беларусь”. Я памятаю некалькі яго прынцыповых сутычак з цэнзураю. А ўзяць нават тое, што ён надрукаваў летась паводле маёй рэкамендацыі – каліграмы Глеба Артханава на квантэмы Алеся Разанава і нізку паляшуцкіх вершаў Міколы Шэляговіча!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x