Савецкія крумкачы ўжо каркаюць бясплодны канец будучай сустрэчы. Усё можа быць. Але ж аптымізм якраз пана Рональда Рэйгана нам больш імпануе:
“Я думаю, што нашая сустрэча з Генеральным сакратаром М. С. Гарбачовым можа паслужыць пачаткам руху па шляху да той мэты, якую нашы краіны сабе паставілі: рэзка скараціць ядзерную зброю і прыняць меры, накіраваныя на іх поўную ліквідацыю”.
Вось гэтага якраз і хоча ўвесь сьвет. А намаганьні ў гэтым напрамку заўсёды пры- пісваюць сабе савецкія лідэры. Усе да адзінага! Пачынаючы з Мікіты Хрушчова.
Прэзідэнт растлумачыў пазіцыю ЗША на апошніх перагаворах у Жэневе. Мы лічым, кажа ён, што самай пагрозьлівай зброяй для чалавецтва зьяўляецца сёньня ядзерная зброя масавага зьнішчэньня. I нашай агульнай мэтаю павінна быць стварэньне ўмоваў яе поўнай ліквідацыі ў будучыні.
Аднак Прэзідэнт выразна падкрэсьліў, што ня менш важным зьяўляецца скарачэньне таго тыпу ракетаў, якія, каб дасягнуць зададзенай ім мэты, павінны праходзіць праз космас. Гэтым самым будзе спыненая гонка ўзбраеньняў у кос- масе. А пра гэта трэба дбаць ня менш, чым пра скарачэньне гонкі ўзбраеньняў на Зямлі.
Дзіўныя рэчы высьвятляюцца. Большасьць разумных канкрэтных амерыкан- скіх прапановаў адкідаецца бальшавікамі нібыта з тае прычыны, што, бачыце, структура ўзброеных сілаў абодвух бакоў розная і Савецкаму Саюза, маўляў, давялося б перабудаваць свае сілы.
I такі “аргумент” ЗША прынялі (!). Яны прапанавалі “шукаць узаемныя рашэньні, якія дазволяць збалансаваць сілы з улікам гэтай розьніцы”.
ЗША лічаць неабходным “ліквідаваць усю катэгорыю ўзбраеньняў, у якую ўваходзяць разгорнутыя Савецкім Саюзам ракеты тыпу СС (441 ракета) і нашы (амерыканскія. - М. Д.) ракеты тыпу Першынг-2 і крылатыя ракеты наземнага базіраваньня”.
А калі рускім “не спадабаецца” і такая прапанова, тады ЗША згодныя па- куль пакінуць роўную колькасьць боегаловак для ракетаў гэтай катэгорыі - на мінімальна нізкім ўзроўні.
Вельмі цікава для вуха слухачоў савецкай інфармацыі прагучала думка Прэзідэнта аб пажаданасьці ў далейшым усё больш арыентавацца на абарон- ныя сістэмы, замест таго, каб будаваць сваю бясьпеку з наступальнай ядзернай зброі.
Зусім справядлівым здаецца зьдзіўленьне Прэзідэнта, чаму СССР заўсёды абвінавачвае ЗША “ва ўсякага роду агрэсіўных намерах” у той час, калі абедзьве краіны займаюцца аднымі і тымі самымі распрацоўкамі ў галіне ўзбраеньняў.
Часткова пан Прэзідэнт і адказаў сам на сваё пытаньне. Ён у прыватнасьці сказаў, што “мы адкрыта гаворым пра нашую праграму, таму, што наша палі- тычная сістэма патрабуе адкрытага абмеркаваньня, перш чым будуць прыняты рашэньні па падобных пытаньнях”.
Вось у гэтым і ўся справа. Кангрэс пачаў абмеркаваньне. Яно ў падра- бязнасьцях выліваецца на старонкі друку і ўзбройвае супраць ураду розных несумленных “дзеячаў” як у сваёй краіне, так і ў іншых. З асаблівай радасьцю падхопліваецца заўсёды такая кампанія ў СССР. За ёю ж можна схаваць свой шчыры мілітарызм, адцягнуць увагу свайго народу ад пастаянных цяжкасьцяў, якія ў краіне з кожным годам ня меншаюць, а нарастаюць.
Вялікім адкрыцьцём савецкім чытачам была заява Прэзідэнта, што цяпер “ніводзін амерыканскі салдат не ваюе нідзе на зямным шары”. Божа мой! А тут жа былі ўпэўненыя, што з добры мільён амерыканцаў кожны дзень недзе ў некага страляе, недзе некага рэжа, недзе скідае законныя ўрады і стаўляе прывезеныя ў сваім абозе марыянетачныя.
На такім фоне лёгка ўкараняецца апалагетыка зьнешняй палітыкі СССР: праслаўяецца “народам” сотні тысяч (!!!) яго “лепшых сыноў, што выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак” у Афганістане і іншых краінах, ухваляюц- ца сакрэтныя дзеяньні ўраду, што заўсёды ідуць пад дэвізам “ракеты замест кватэр!”.
Магутным выракам палітычнай сістэме СССР і ягоных марыянетачных сатэлітаў прагучалі словы Прэзідэнта аб правах і свабодах чалавека.
“Мы лічым, што ёсьць дзеяньні, на якія нават законна выбраны ўрад ня мае права. Ніякі амерыканскі ўрад ня мае права абмежаваць свабоду слова або рэлігіі, і ніякі амерыканскі ўрад ня мае права вызначыць людзям, дзе яны павінны жыць, ці могуць яны выязджаць з краіны. Гэтыя і іншыя асабістыя свабоды, увекавечаныя ў нашай Канстытуцыі, уяўляюць сабою самую каштоў- ную спадчыну, пакінутую нам нашымі продкамі, і мы гатовыя яе абараняць да самага канца, пакуль мы існуем як дзяржава”.
Гэтую нешматслоўную канстатацыю сапраўднага становішча ў Краінах Воль- нага Сьвету мільёны савецкіх людзей выпісалі сабе ў нататнікі, схавалі ў свае збалелыя па такіх правах і свабодах сэрцы.
Читать дальше