Шчырае дзякуй Вялікаму Прэзідэнту Вялікай Краіны, Глыбокапаважанаму Пану Рональду Рэйгану за гэтыя Славутыя Сьвятыя Словы, якія яснай зоркаю сьвяцілі, сьвецяць і будуць сьвяціць мільярдам абяздоленых людзей у таталі- тарных імперыях і роднасных ім.
А якім папрокам савецкаму “алімпу” зьяўляюцца Словы пра Другую сусь- ветную вайну. Па-першае, у ЗША, як высьвятляецца, не забылі і пра анты- гітлераўскі саюз і пра “гераічнае супраціўленьне, якое было аказана савецкім народам у гэтай барацьбе”. А між іншым цяжка знайсьці хоць адну савецкую газету, часопіс, тэле-радыёперадачу па гэтых пытаньнях, дзе б не абвінавачвалі ЗША і наогул Захад якраз у адваротным.
Наступная фраза Прэзідэнта на целе савецкага ладу пакінула незагойныя сінякі, якія непазьбежна некалі так набрыняюць, што, стаўшы пухірамі, гучна- сьмярдзюча лопнуць. Вось што я маю на ўвазе:
“.Але мы не забылі і таго, што мы ніколі не скарыстоўвалі сваё палажэнь- не аднаго з пераможцаў дзеля таго, каб далучыць да нашай дзяржавы новыя тэрыторыі альбо панаваць над іншымі.”
Многа асацыяцыяў набягае ў сувязі з гэтым. Вось адна з іх.
Асабіста мне расказваў былы старшы савецкі афіцэр, які адначасна з фельдмаршалам Паўлюсам лячыўся ў савецкім шпіталі - вядома, пасьля Сталінград- скае бітвы - Паўлюс, аналізуючы тыя падзеі, сказаў: “Усё, здаецца, зразумеў я цяпер: разумею, чаму Гітлера падпусьцілі немцы да ўлады; разумею, чаму ён накінуў немцам і ледзь не ўсяму сьвету вайну; разумею, чаму нямецкі народ у пераважнай сваёй большасьці пайшоў за Гітлерам; нарэшце, зразумеў, чаму перамог СССР. Але ж аднаго ўсё-такі я не зразумеў: “Як мог горад Кёнігсберг стаць Калінінградам.”
А ці адна толькі Прусія захопленая Савецкім Саюзам? Спрадвеку Расія без тэрытарыяльных здабыткаў (ці з-за іх войнаў) ніколі не вяла. Пра гэта сьведчаць такія аўтары, як. Маркс, Энгельс, Ленін. Але гэтыя “першакрыніцы” цяпер у СССР на рукі бібліятэкі не выдаюць, пакарэньне царызмам усіх народаў КПСС абвяшчае добраахвотным далучэньнем да Расіі, “да яе перадавой культуры” і г. д.
Да гэтай праблемы прымыкае ўзьнятае ў Iнтэрв’ю пытаньне каланізацыі і дэ- каланізацыі. I зноў правераныя “савецкія людзі”, прачытаўшы Словы Прэзідэнта, будуць нямала зьдзіўленыя. Iм жа дзясяткі гадоў убіваюць у галаву, што “імперы- ялістычная сістэма капіталізму разбурылася толькі дзякуючы СССР”, а капіталісты, маўляў, трымаюцца і рукамі, і нагамі за яе. А вось, што сказаў Прэзідэнт:
“На працягу многіх гадоў мы іграем вядучую ролю ў справе дэкаланізацыі і імкнемся выкарыстаць наш уплыў на нашых бліжэйшых сяброў і саюзьнікаў дзеля паскарэньня гэтага працэсу. Мы адчуваем задавальненьне ад амаль завер- шанага працэсу дэкаланізацыі і ганарымся сваёй роляю ў гэтым”.
Далей пачаліся падлікі ракетаў, боегаловак, вызначэньне перавагі Варшаўскага дагавору над НАТА, пытаньні і адказы-экспромты. I тут цікавага нямала, але, на жаль, у мяне надта мала часу, каб хоць зрабіць просты пералік таго, што з майго пункту гледжаньня заслугоўвае ўвагі.
Нямала цікаўных і нават пікантных рэчаў і ў той другой, антырэйганаўскай старонцы. Я, напрыклад, чытаючы яе, адзначыў шэсьцьдзясят шэсьць выказва- ньняў, фразаў, цэлых абзацаў, якіх нельга пакінуць без аналізу, бяз спрэчкі з аўтарамі, без абвяржэньня шматлікіх “іх” “думак”.
А паколькі навуковую працу я не рыхтую па гэтых матэрыялах, у дыскусію з тымі “журналістамі” не ўступаю, дык і ня буду аналізаваць адзначаныя мною радкі. Скажу толькі, што ніхто з журналістаў не назаве гэту старонку сур’ёзнай журналісцкай працаю. Думаю, што працэнтаў па восемдзясят яна была напісаная імі (а можа, і ня імі?) да прыходу іх у Авальны кабінет, дапоўненая некаторай канкрэтыкай.
Але ніяк не магу праігнараваць такую заяву “храбрай чацьвёркі”.
“.у Белым доме вельмі і вельмі недаацэньваюць палітычную падкаванасьць савецкіх людзей, калі лічаць, што такім чынам “адкрыюць Амерыку” - і аме- рыканскую пазіцыю”.
Ну, гэта такое нахабства, ад якога пачырванее нават Юры Жукаў! Кім і як “падкаваны савецкія людзі”? Да іх жа сьвядомасьці не дапускаюць погляды лідэраў дэмакратычных краінаў. Як толькі нешта важнае адбудзецца, дык гэ- тая падзея будзе выкладзеная “савецкім людзям” так, што сапраўднай пазіцыі апанентаў яны як ня ведалі, так і ня будуць ведаць. Нават цэльнай цытаты з аўтэнтычнымі словамі ў сродках масавай інфармацыі не дадуць, ня толькі што поўнае выступленьне. Замест гэтага - лавіна бяздоказных абвінавачаньняў.
Читать дальше