Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьвярнуўшы ўвагу на даты здачы ў набор і падпісаньня да друку кнігі эпіграмаў і шаржаў, я падумаў вось пра што. Казека, будзь ён тады яшчэ галоўным рэдактарам выдавецтва, не дазволіў бы такую, па сутнасьці, антысавецкую эпіграму на сябе. А яна пісалася менавіта на яго як галоўнага рэдактара выдавецтва, а ня як загадчыка рэдакцыі БелСЭ, куды яго накіравалі з выдавецтва “Беларусь”, бо там таксама патрэбна было пільнае партыйнае вока! Значыць, не пасьпела астыць у выдавецтве Казекава месца, як адразу была дадзеная належная ацэнка ягонай шматгадовай паліцэйскай дзейнасьці ў ім. Казека пакінуў выдавецтва ў 1967 годзе. Прыкладна ў гэты час паступіў туды і рукапіс гэтага выданьня ад аўтараў са зьедлівым куплетам на ўчарашнюю пісьменьніцкую “гразу”.

Кідаецца ў вочы мізэрны тыражык гэтых эпіграмаў – 2000 экземпляраў. Ма­быць, з-за некаторых палітычна непажаданых рэчаў. Затое ў параўнаньні з сёлетнім аналагічным выданьнем “Абразы без абразы” той намнога менш каштаваў. Калі ласка: выданьне 1971 году – 6,69 ул.-выд. арк., каляровы афсетны друк, 2 р. 27 к.; выданьне 1985 году – 2,02 ул.-выд. арк., чорна-белы афсетны друк, 2 р. 95 к.

Аўтар эпіграмаў апошняга выданьня таксама Рыгор Барадулін. Сяброўскія шаржы стварыў Кастусь Куксо. 68-ая і 69-ая старонкі гэтай мініяцюры (79 мм х95 мм) прысьвечаныя мне. На першай з іх эпіграма:

“Як перакладчык,

Як дырэктар

Ён талент мае дужа рэдкі,

Бо непахіснага Міхала

Трывала кніга пакахала.”

На другой – шарж (маё “падабенства” ў профіль і з эмблемаю выдавецтва на піджаку). Цэнзар – АТ 12004. Але перш, чым паставіць такое таўро, той, хто пад ім хаваецца, моцна застрахаваў сябе ад магчымых непрыемнасьцяў. Праз свайго шэфа А. Маркевіча ён у якасьці цэнзараў выкарыстаў міністра М. Дзяльца (!) і загадчыка аддзелу культуры цэка І. Антановіча (!). Пасьля іх умяшаньня, як я яшчэ пісаў “па гарачых сьлядах” выкінулі з выданьня згадкі пра Андрэя Таркоўскага і Юрыя Любімава. “Бо яны ўцяклі за мяжу, здрадзілі камуністычнай партыі і сацыялістычнай радзіме”; правілі эпіграмы на Андрэя Бембеля, Валеру Раеўскага, Валеру Рубінчыка; перараблялі шаржы на Васіля Быкава і Міхася Савіцкага (“бо мастак завялікі фантазёр”) і іншае.

Прайшоў праз строгую, прыдзірлівую цэнзуру і зборнік выбраных твораў Янкі Купалы “Выйдзі з сэрцам, як з паходняй!..”, выдадзены да 100-годзьдзя Паэта. Укладальнік Алесь Разанаў усё-такі абхітрыў цэнзара. Ён уключыў у зборнік ня толькі такія творы, што вельмі рэдка дапускаюцца ў розныя зборнікі, але ж і некалькі наогул забароненых дагэтуль твораў Янкі Купалы, у тым ліку і цудоўную паэму “На куцьцю” (192 радкі, 1911 год напісаньня), магутны верш “Беларушчына”, што і цяпер я гатоў абвясьціць яго гімнам Беларусі.

Таленавіты малады мастак А. Александровіч паводле прапанаваных укладальнікам Купалаўскіх радкоў з паэмы “На куцьцю” і інш. стварыў некалькі цікавых і значных гравюраў.

На гэтым зборніку лёгка пераканаліся ў тым, што цэнзура правільна баіцца кніг усялякіх выбраных твораў. Пры жаданьні ж у іх можна з пэўнай мэтаю сьпецыяльна “навыбіраць”. Зусім апраўдана заварушыліся і кадэбэшнікі (я ўжо неяк пісаў па гэта), пазнаёміўшыся з гэтым ня мёртвым папяровым зборнікам, а сапраўдным баявым вечавым званом.

Зьвяртаючыся да свайго народу, вялікі пясьняр кажа пра далёкую мі­нуў­шчы­ну:

Ты жыў, ты панаваў у краі родным,

Сьцярог ад чужака й законы укладаў;

Звон вечавы сход склікаў народны,

І сход аб шчасьці Бацькаўшчыны дбаў.

З болем і сумам Янка Купала паказвае, якім стаў гэты некалі горды, мужны, свабодалюбівы народ:

Чужак-дзікун, крывёю ўпіўшысь сьвежай,

Запрог цябе ў няволю, ў батракі

І тваю Маці-Бацькаўшчыну рэжа,

Жывую рве на часьці, на кускі.

Паэт-трыбун заклікае да барацьбы, да пільнасьці, “каб пут ня строіў больш сусед”:

Паўстань народ! Прачніся, беларус!

Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе!

Ад гэтых палымяных радкоў бальшавікі могуць адхрышчвацца. Гэты верш называецца “Свайму народу” і быў напісаны 29 кастрычніка 1918 г. У каментарах да 4-га тому апошняга збору твораў Паэта сьпецыяльна падкрэсьліваецца тая акалічнасьць, што “вершы 1918-1920 гг. напісаны ў часы, калі Беларусь была пад нямецкай і польскай акупацыяй”, і што “Паэт кліча народ змагацца за сваё вызваленьне, за новае, свабоднае жыцьцё”.

Так-так, значыць, клопат пра вызваленьне толькі ад немцаў і палякаў. Гэта яны і чужынцы. А каго меў на ўвазе Паэт, калі ў гэтым самым творы пісаў:

Паўстань, народ! Для будучыні шчасьце

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x