Неизвестно - Дубянецкі
Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Дубянецкі
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Я ўжо нямала чуў анекдотаў пра гэтую кампанію… Падходзіць у рэстаране міліцыянер да століка, за якім некалькі хлопцаў “выпіваюць” і пытае: “З якой прычыны, таварышы, вы балюеце?” “Адзначаем дзень нараджэньня Гарбачова”, – бадзёра адказаў адзін з застольнікаў. “Ну, ну!”—толькі і прамовіў міліцыянер і пайшоў ад стала. Хлопцы ўжо і забыліся пра гэта. Праз некалькі гадзінаў на выхадзе з рэстарану да іх наблізілася ўжо некалькі міліяцыянераў. “Дзень нараджэньня Гарбачова адзначалі, а 30 рублёў на сувенір яшчэ ня ўнесьлі, калі ласка”, – сказаў “знаёмы” міліцыянер, пачынаючы запаўняць квітанцыі…
10 жніўня 1985 году. З нейкіх закуткоў кватэры, з розных гарызантальных плоскасьцяў вывернулі і паздымалі сёньня мноства ўсялякіх кніг, прасьпектаў, альбомаў. Тут і мастацкая літаратура, і краязнаўства, і навука, і палітыка, і выяўленчае мастацтва, рэклама.
Як усё гэта апынулася разам, думаю я? А зрэшты ж, не зусім разам, а па нейкай сістэме кожны “від” атрымліваў свой кут. А ўчора, у часе падрыхтоўкі кватэры да прыёму гасьцей, розныя “віды” скрыжаваліся. Цяпер яны зусім аб’ядналіся на вялікім стале, за якім я працую і куды пачалі часова складваць гэтае багацьце.
Перабіраю стос за стосам. Пераважна паэзія і проза. Пераважна беларускія аўтары, выдадзеныя па-беларуску і на Беларусі. Нямала ёсьць рускіх і украінскіх выданьняў, а таксама перакладзеных твораў на беларускую і рускую мовы з больш рэдкіх у нашых умовах прыбалтыйскіх, а то і замежных. Трапляецца сёе-тое і непасрэдна на гэтых “рэдкіх” мовах. Праглядаю ўважліва: усё цікавае, усё патрэбнае, багата сьвежых выданьняў, многа з цёплымі, шчырымі аўтографамі.
Вось раман у вершах Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Толькі што выдадзены. Цудоўнае афармленьне таленавітага, любімага мною мастака Уладзіміра Савіча… На кнізе цэнзарскае таўро “АТ 06655”. Хто хаваецца за гэтым нумарам?
Во, калі я натрапіў на разгадку пытаньня: “Што ж аб’ядноўвае гэтыя, ды й ня толькі гэтыя, а наогул усе савецкія кнігі?” Цэнзарскае таўро. Іх глабальная падцэнзурнасьць! Вось што!
Тады трэба ўважліва паглядзець на кнігі, што перада мною. А можа ўдасца вывесьці якую заканамернасьць галоўлітаўскую!
“Рыгор Барадулін. Выбраныя творы ў двух тамах. Том першы”. 1984 год выданьня. Раз выбранае з таго, што ўжо няраз друкавалася, значыць тут абышлося і бяз цэнзара. Эгэ-э-э! Няма дурных! За каго гэта я хацеў прыняць савецкую ўладу?! Яна не ратазейка пакуль яшчэ! Цэнзар ёсьць – АТ 06603!
Яны цяпер там, у Галоўліце, баяцца і перавыданьняў. Яшчэ асобны твор – так-сяк. А як трасянка з розных кніг? У кожнай жа з іх цэнзара мог у свой час выдавец і ўгаварыць, каб пакінуў што-небудзь “на развод”, каб ведалі ўсе савецкі дэмакратызм. І вось гэтае “што-небудзь”, як высьветлілася, можна ж пазводзіць у адзін том перавыданьня. Жах! Хіба можна не правяраць усялякія там выбраныя, усялякія паўторныя перадрукі?! Вось хацела ж выдавецтва з лёгкай рукі Дубянецкага і Бечыка выпусьціць без цэнзуры кнігу выбраных твораў Уладзіміра Маякоўскага. А што атрымалася? Цэнзар выклікаў карэктуру, паглядзеў на яе, і аж за галаву схапіўся! Чаго там толькі не было. Давялося чысьціць! Хоць гэта і Маякоўскі! Трыбун рэвалюцыі! Не Барадулін!
Дарэчы, тут і яшчэ, бачу ёсьць адзін Рыгор Барадулін. Выданьне 1971 году. “Няўрокам кажучы…”. Гэта эпіграмы, праілюстраваныя сяброўскімі шаржамі Міхася Лісоўскага. І цэнзар ёсьць: АТ 26348! Як жа без яго! Але, як звычайна бывае, недалёкі цэнзар. На тагачаснага намесьніка галоўнага рэдактара Беларускай Энцыклапедыі, колішняга галоўнага рэдактара выдавецтва “Беларусь” Янку Казеку ён “прамаргаў” вось такую эпіграму: “Крытычны позірк не аслаб // Праз акуляраў шыбы // Гляджу: не прапусьціць хаця б // Загібаў, перагібаў”. Нейкі АТ 26348 настолькі лічыць свае функцыі натуральнымі, што і выдавецкіх кіраўнікоў ён уважае толькі за сваіх памагатых. Гэтую эпіграму ён зразумеў як афіцыйнае прызнаньне службовай адпаведнасьці Я. Казекі. Цэнзар ня ўбачыў тут падвоху ў тым, што Я. Казеку якраз жорстка крытыкуюць за тое, што ён, выдавец і літаратурны крытык, пераўтварыўся ў цэнзара, у палітычнага жандара.
А можа, гэты АТ 26348 і зусім не “недалёкі”, а наадварот, хітры, праніклівы? Можа, ён сьпецыяльна блаславіў крамольны куплецік, каб паказаць, ці хаця б прыгадаць, што ролю палітычнага жандара ў літаратуры выконвае не Галоўліт ці, прынамсі, не адзін толькі Галоўліт, а і выдавецтва?
Не магу так проста разьвітацца з гэтым даволі сімпатычным выданьнем. Я люблю чытаць кожную кнігу там, дзе ўжо ніхто яе не чытае, альбо чытаюць толькі вузкія сьпецыялісты. І заўсёды што-небудзь “вычытваю”. Вось, напрыклад, уважліва зірнуў на так званыя выходныя зьвесткі і ў гэтай “Няўрокам кажучы…”: яна была здадзеная ў набор 11 сьнежня 1969 году, падпісаная да друку толькі праз два гады. Але ж ня гэта я тут “угледзеў”. Два гады, улічваючы складанасьць і шматколернасьць выданьня, на той час для Менскага паліграфкамбінату і не такі ўжо вялікі тэрмін. І цяпер яшчэ некаторыя выданьні “рыхтуюцца” там па некалькі гадоў, як, напрыклад, “мой” “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча, Язэпа Семяжона і Васіля Шаранговіча. Упэўнены, што гэты шэдэўр упершыню ў сьвеце прыпісваецца так сьмела такому вялікаму калектыву, а ня толькі аднаму генію Міцкевіча. Калі ўлічыць падсавецкія нашыя варункі, дык тое, чаго я дамогся ад гэтага выданьня, дае мне такое права. Варта толькі прыгадаць усю гісторыю беларускага “Пана Тадэвуша”. Нягледзячы на шматлікія перашкоды (недасканаласьць паліграфбазы ня самая галоўная з іх), здаецца, я дамогся доўгачаканага эфекту. І сьледам за гэтым маім выданьнем я запускаю гэты самы твор у “новым” перакладзе, які быў зроблены Пятром Бітэлем у савецкім канцэнтрацыйным лагеры. Ніхто за 30 гадоў не асьмеліўся зрабіць гэта…
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Дубянецкі»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.